Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Новыя ідэі ў Расеі: расейская армія будзе душыць “рэгіянальныя бунты” ў РФ Масавыя пратэсты ў Інгушэціі і Архангельску напалохалі Крэмль яшчэ й тым, што мясцовая паліцыя не праявіла асаблівага імпэту пры іх разгоне, а часам нават проста не выконвала гэтыя загады. Больш таго, ня надта надзейнай аказалася і Росгвардыя, хаця яна адмыслова створана для здушэньня грамадзкіх выступаў. Самы яе супрацоўнікі выкладваюць у сеціва ролікі са скаргамі на дзяржаву. Мабыць, Крэмль вырашыў перайсьці да “цяжкой артылерыі” . Як паведамляе РБК, “міністр абароны Сяргей Шайгу аб’явіў, што вайсковае ведамства мае намер адкрыць ва ўсіх рэгіёнах Расеі цэнтры каардынацыі працы сілавых ведамстваў у крызісных сітуацыях”. Першы такі цэнтр будзе адкрыты ў Туле, дзе губэрнатарам служыць былы ахоўнік Пуціна Андрэй Дзюмін. Гэта азначае, што сілавікі пачынаюць па факце “каардынаваць” усю рэгіянальную палітыку. А аплаціць гэтае шчасьце прапануецца з самых рэгіянальных бюджэтаў. Прычым галоўную ролю ў гэтай “каардынацыі” бярэ на сябе міністэрства абароны, якое цывільныя ўлады нібыта афіцыйна на гэта не ўпаўнаважвалі. У любым выпадку, такога ўказа на сайце Крамля няма. Але магчыма, гэта вусны і “неафіцыйны” загад. Аднак спадзяваньне на тое, што армія будзе душыць масавыя народныя выступы, яшчэ больш прывіднае, чым на МУС і Росгвардыю. Як паказваюць апошнія падзеі, нават гэтыя структуры, адмыслова заточаныя на разгон грамадзкіз пратэстаў і якія атрымліваюць за гэта высокія заробкі, даюць збой. А спроба прымяненьня арміі супраць народа прывядзе да наўпрост адваротных вынікаў для ўлады – і хутчэй за ўсё, будзе падобнай на падзеі ў Румыніі 30-гадовай даўніны… Крыніца:http://region.expert/army/?fbclid=IwAR2CbK9dqcsg8_af4BSkWhctN8nbea3lF7A_RS8ymZ9yVkLrYlaU1c2_lb0 12/6/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |