Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк. Навязалі сваю тактыку https://www.youtube.com/watch?v=leIT-i4mYMw 31/7/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. 200 гадоў змаганьня https://www.youtube.com/watch?v=DHqDQOc60wU&feature=youtu.be 31/7/2019 › Навіны Бліжэйшая мэта Крамля ва Украіне Працягваецца спланаваная, выразная, масіраваная атака троляў і мэдыяагентаў уплыву Крамля ва Украіне. Яна пачалася з выбараў, але не сьцішваецца – наадварот. Транслятары расейскіх мэсыджаў у СМІ і сацсетках паўтараюць адну ітую ж мантру, настойваючы на неабходнасьці “немінучага пакараньня”, “зьвядзеньня рахункаў з парахобатамі”, якія “абавязкава адкажуць за ўсё”. 31/7/2019 › Навіны Як расейскамоўнаму журналісту мне, зразумела, было б ямчэй дзьве мовы. З-за квотаў я маю праблемы з працаўладкаваньнем. Мае кнігі падпадаюць пад забарону. А так – была б сінэкура: працуй, дзе хош, новыя магчымасьці, новыя заробкі. Сэрбы і харваты размаўляюць на адной мове. На сэрбска-харвацкай. І тыя, і тыя славяне. І тыя, і тыя хрысьціяне. 31/7/2019 › Навіны Пра што дакладна пісалі ў красавіку: «Масква хоча зрабіць пратэктарат на тэрыторыі Украіны» Пра тое, што Уладзімір Пуцін падпіша ўказ аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьцяў, было вядома задоўга да сканчэньня ўкраінскай выбарчай кампаніі. Назіральнікі ў Кіеве падзяліліся тады на два лягеры. Першыя лічылі, што ўказ будзе падпісаны, калі ўкраінскія грамадзяне пераабяруць на другі тэрмін Пятра Парашэнку, — бо Крэмль ужо не разьлічвае ні на якія выгодныя для сябе дамоўленасьці з дзейсным прэыздэнтам і проста возьме курс на аддзяленьне Данбаса і ператварэньне акупаваных тэрыторый у новую Абхазію. 31/7/2019 › Навіны У аснове савецкай ідэалогіі ляжала камуністычная ўтопія, то бок гісторыя пра шчасьлівую будучыню, наступленьне якой надасьць сэнс і апраўдвае ўсе цяперашнія гнюснасьці. Калі вера ў камунізм памерла, валадарачая намэнклатура прыдумала новую ўтопію – гісторыю аб гераічнай ваеннай мінуўшчыне, якая апраўдвае сёньняшні бруд і мярзоту. Гістэрычнае ўсхваленьне мінулай “вялікай” перамогі паклікана стварыць вобраз лепшай, пажаданай будучыні. Новая расейская дзяржаўная ўтопія — не камунізм, а будучая вялікая пераможная вайна. Нездарма так папулярны слоган “Можам паўтарыць!”. Культ Перамогі заранёў апраўдвае і набліжае новую ваенную бойню. 9 траўня ў Расеі стала сьвятам падпальшчыкаў вайны. Ігар Эйдман 31/7/2019 › Навіны З навінаў: 3% самых багатых расейцаў валодаюць 89% усіх фінансавых актываў, 92% ўсіх тэрміновых укладаў і 89% усіх наяўных зьберажэньняў. Расея падзелена на дзьве няроўныя часткі. Адну зь іх (87% насельніцтва) улада падтрымлівае маральна: “Грошай няма, але вы трымайцеся”. А другую (3%) – матар’яльна. Гэтыя 3% і ёсьць сама ўлада: чыноўнікі, чэкісты і афэліраваны зь імі буйны бізнэс (у т.л. г. зв. “алігархі”). 31/7/2019 › Навіны Чаму Сталін такі важны для расейцаў? Чаму кожныя 20-30 гадоў у грамадзтве ўспыхваюць жорсткія спрэчкі аб ім; любыя спробы лібэралізацыі пачынаюцца з разьвянчаньня Сталіна, а аўтарытарныя рэстаўрацыі – з новага ягонага культа? 31/7/2019 › Навіны – Пуцін будзе валадарыць больш за 20 гадоў. 31/7/2019 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |