Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сталін для расейцаў

Чаму Сталін такі важны для расейцаў? Чаму кожныя 20-30 гадоў у грамадзтве ўспыхваюць жорсткія спрэчкі аб ім; любыя спробы лібэралізацыі пачынаюцца з разьвянчаньня Сталіна, а аўтарытарныя рэстаўрацыі – з новага ягонага культа?

Сталін – сімвал, захавальнік, бог расейскага адата, то бок сістэмы архаічных традыцый, звычаяў, каштоўнасьцяў, сацыяльных практык і норм, што перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне.

Гэты адат сфармаваўся на базе трох асноўных гістарычных традыцый: прыгоннага рабства, панаваньня бюракратыі, імпэрскай экспансіі. У ягонай аснове – успрыняцьце несвабоды як натуральнага стану чалавека, звычай прыніжаць слабых і прыніжацца перад моцнымі, нянавісьць да “іншага”, які наважыўся выдзяляцца з агульнай паслухмянай масы. Асноўны закон расейскага адата сфармуляваў яшчэ Чарнышэўскі: “нацыя рабоў, зьверху данізу – усе рабы”. Праваслаўе, камунізм, патрыятызм – былі толькі ідэалагічнымі шырмамі. У сапраўднасьці, і пры Раманавых, і пры бальшавіках, і пры Пуціне большая частка краіны жыла і жыве менавіта паводле гэтага непісанага закону.
Галоўнай загрозай для расейскага адата заўжды быў дух індывідуальнай свабоды, які пранікаў з Захаду. Аднак з цяжкасьцю прарослыя на расейскай зямлі парасткі эўрапейскай культуры былі бязьлітасна зрэзаны бальшавікамі. Нездарма нават некаторыя патрыятычныя спадарожнікі бальшавізма (напрыклад, пісьменьнік Б. Пільняк) з задавальненьнем канстатавалі, што кастрычніцкі пераварот адкінуў Расею ў 17 стагоддзе. Сталін завершыў працэс дэвэстэрнізацыі.

Сталінскі рэжым, які ідэальна адпавядае расейскаму адату, прыняў у сябе самыя горшыя традыцыі краіны: масавае рабства, усепранікаючае панаваньне бюракратыі і паліцэйшчыны, жорсткую дзяржаўную рэгламэнтацыю, імпэрыялізм, мілітарызм, нянавісьць да навакольнага сьвету, да свабоды, да іншадумцаў і іншаадчуваючых. Больш таго, Сталін працягнуў і разьвіў гэтыя традыцыі, далёка пераўзыйшоўшы сваіх папярэднікаў у маштабе гвалту і жорсткасьці. За гэта яго, мабыць, і любяць ахвочыя да адмысловага шляху Расеі.

Ігар Эйдман
Крыніца: Фэйсбук.

31/7/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2019
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024