Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пра што дакладна пісалі ў красавіку: «Масква хоча зрабіць пратэктарат на тэрыторыі Украіны» Пра тое, што Уладзімір Пуцін падпіша ўказ аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьцяў, было вядома задоўга да сканчэньня ўкраінскай выбарчай кампаніі. Назіральнікі ў Кіеве падзяліліся тады на два лягеры. Першыя лічылі, што ўказ будзе падпісаны, калі ўкраінскія грамадзяне пераабяруць на другі тэрмін Пятра Парашэнку, — бо Крэмль ужо не разьлічвае ні на якія выгодныя для сябе дамоўленасьці з дзейсным прэыздэнтам і проста возьме курс на аддзяленьне Данбаса і ператварэньне акупаваных тэрыторый у новую Абхазію. Іншыя былі ўпэўненыя, што ўказ падпішуць якраз у выпадку абраньня Уладзіміра Зяленскага – для стварэньня моцных перамоўных пазыцый у дыялогу з новым украінскім прэзыдэнтам і нагляднага тлумачэньня, што будзе адбывацца, калі ён не праявіць чакаемай “канструктыўнасьці” і не пачне выконваць пуцінскія захцянкі. Гэта толькі здаецца, што Пуцін сам ня можа толкам патлумачыць, навошта ён падпісаў гэты ўказ, што расейскі прэзыдэнт спасылаецца на нейкае пазбаўленьне грамадзянскіх правоў людзей, якія застаюцца ўсе гэтыя гады грамадзянамі Украіны і тысячамі штодня перакрочваюць лінію разьмежаваньня ў абодвух напрамках. Усе праблемы гэтым людзям стварыў асабіста Пуцін, калі з дапамогай сваіх войскаў і наёмнікаў разбурыў у іхнім рэгіёне структуры дзяржавы, грамадзянамі якой гэтыя людзі зьяўляюцца, і даначасова зрабіў іх “людзьмі другога гатунку” і на акупаванай тэрыторыі, і ў самой Расеі. Дык вось, указ Пуціна дазваляе тым, хто жыве ў акупаваным Данбасе, выбіраць паміж Украінай і Расеяй ужо ня толькі з гледзішча месца жыхарства, але і з гледзішча грамадзянства. Мяжа паміж “народнымі рэспублікамі” і Расейскай Фэдэрацыяй цяпер сапраўды зьнікне, як яна зьнікла раней паміж Абхазіяй і Паўднёвай Асэціяй і Расеяй. По па абодва бакі ўмоўнага кардону жывуць грамадзяне адной і той жа краіны. І гэта, зразумела, магутны і сур’ёзны сігнал – сігнал элітам і жыхарам усходу і паўднёвага ўсходу, дакладней, той іхняй часткі, якая хацела б далучэньня сваіх рэгіёнаў да Расеі або ператварэньня іх у звычайнае становішча расейскай калоніі. Той часткі, якая верыць не ва Украіну, а ў Наваросію. У Наваросію, пра якую ўжо нібыта пачалі забывацца, але зараз абавязкава прыгадаюць. Сваім указам Пуцін выразна тлумачыць, што ўзяць гэтыя рэгіёны ў Расею – як Крым – ён пакуль што ня можа або ня хоча. А ператварыць у расейскія пратэктараты – без праблем. Нібыта і не Расея, але ўсё ж Расея – з расейскімі пашпартамі, з расейскай, а не з ненавіснай украінскай мовай, з расейскімі пэнсіямі і прадуктамі, партрэтамі Пуціна і падпарадкаваным Крамлю мясцовым начальствам. Гэты ўказ – запрашэньне да пратэктарата. Ён азначае, што ў Крамлі ўпэўнены: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Украіна аслабла настолькі, што новыя кавалкі тэрыторыі ад яе можна адкусваць без асаблівых апасеньняў. І я зусім не зьбіраюся сьцьвярджаць, што вайна і новыя страты былі б непазьбежныя ў любым выпадку. Зараз можна казаць хіба што пра ўзровень эфэктыўнасьці рэакцыі ўкраінскага дзяржаўнага апарата і памерах магчымых стратаў, пра тое, наколькі хутка новы прэыздэнт навучыцца быць яшчэ й вярхоўным галоўнакамандуючым – або яму давядзецца вучыцца ўжо пасьля таго, як усё адбудзецца. У любым выпадку трэба разумець, што Крэмль ніколі не пайшоў бы на зьдзеклівае і дэманстрацыйнае парушэньне Менскіх пагадненьняў, на чарговы дэманстрацыйны плявок у бок Украіны і міжнароднай супольнасьці, калі там дакладна не ведалі, у якім накірунку зьбіраюцца рухацца далей, і не хацелі б зразумець, каму ва Украіне будзе па душы пуцінскі пашпартны сігнал. Віталь Портнікаў Крыніца: https://graniru.org/opinion/portnikov/m.276080.html 31/7/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |