Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Як расейскамоўнаму журналісту мне, зразумела, было б ямчэй дзьве мовы. З-за квотаў я маю праблемы з працаўладкаваньнем. Мае кнігі падпадаюць пад забарону. А так – была б сінэкура: працуй, дзе хош, новыя магчымасьці, новыя заробкі. Сэрбы і харваты размаўляюць на адной мове. На сэрбска-харвацкай. І тыя, і тыя славяне. І тыя, і тыя хрысьціяне. І Україна, і Польшча былі ў складзе Расейскай імпэрыі. І ўкраінцы, і палякі – славяне. Ва Украіны зараз зьявіўся ўнікальны шанец. Такі шанец выпадае ёй раз на стагоддзе. Прынамсі, крайні раз ён выпаў роўна сто гадоў таму. Такія ўмовы для самаўсьведамленьня сябе як нацыі былі ў тысяча дзевяццот васямнаццатым. Тады гэты шанец быў упушчаны. Калі ўпусьціць яго і гэтым разам – баюся, спатрэбіцца яшчэ сто гадоў. Эстонія і Україна выйшлі са складу СССР у адзін і той жа час. Чаму эстонцы – не адзін народ? У Таліне з расейскай мовай праблем няма. У Таліне, каб спакойна жыць, не трэба ведаць эстонскую. У крамах, у шапіках, на запраўках, амаль паўсюль – з абслугай можна без праблем размаўляць па-расейску. А вось у барах ужо больш складана. Таму што прадаўцамі ў крамах працуе старэйшае пакаленьне, а афіцыянтамі ў барах – малодшае. У мяне ў Таліне ёсьць знаёмы, які працуе пажарнікам. Стоадсоткава расеец. Нядаўна ён стаў камандзёрам разьліку. Для гэтага яму давялося здаваць іспыт на эстонскую мову. Узровень В2, калі не памыляюся. Вось, пажарнік мяне выпраўляе – С1. Здаваў ён яго нешта гадоў восем. Здаў. Удумайцеся ў якасьць падыходу да ўласнай мовы – нават каб працаваць пажарным, трэба ведаць мову на ўнівэрсітэцкім узроўні. Наогул, я лічу, што калі Україна хоча як мага хутчэй увайсьці ў Эўропу, яна павінна мець дзьве хадавыя мовы. Украінскую і ангельскую. А для чыноўнікаў ангельская – у абавязкавым парадку. Каб любы інвэстар мог без праблем зносіцца з чыноўнікамі. Каб любы турыст мог без праблем купіць квіток. Але гэта так, адступленьне. Зараз йдзецца не аб тым, каб уся Україна імгненна перайшла на ўкраінскую. Гэтага не здарыцца. Гэтага ніхто і не патрабуе. Трызьненьне пра ўціск расейскай мовы я абвяргаць не буду – з-за відавочнасьці. Старэйшае расейскамоўнае пакаленьне як размаўляла на расейскай, так і будзе. Больш таго, йдзецца нават не аб нашых дзецях. Унукі эстонцаў, што жылі ў савецкім саюзе, размаўляюць па-эстонску. І ўсё, рыторыка пра братнія савецкія народы нават і не ўзьнікае. Яна проста спыніла сваё існаваньне з прычыны адміраньня. Калі б Расеі ўдалося насадзіць у Польшчы расейскую мову – я вам гарантую, мыжебратья абавязкава палезьлі б ратаваць братэрскі польскі народа – не ведаю, ад каго там – ад фашыствуючай шляхты. Але казаць аб тым, што расейцы і палякі одіннарод не прыходзіць у голаў нават Кургіняну. Бо нават самы ашалелы імпэрац пакруціць пальцам каля скроні – ну які адзін народ, мы размаўляем па-расейску, яны – па-польску. Калі Нямеччына шалее, яна першым чынам лезе далучаць братэрскі аўстрыйскі народ. Які размаўляе на адной мове. Аркадзь Бабчанка Крыніца: Фэйсбук. 31/7/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |