Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Школьнікаў Екацерынбурга ўрачыста залічвалі ў шэрагі Юнарміі. Каб у іх не было сумневу, куды яны ўступаюць, для іх арганізавалі паказальныя выступы, падчас якіх вайсковая паліцыя прадэманстравала разгон мітынга апазыцыі. Для замацаваньня вучэбнага матар’ялу гераічную дзею паўтарылі двойчы. Другі раз эпізод здушэньня акцыі пратэста камэнтаваў афіцэр, які камандваў сілавікамі. Юнармія створана ў 2016 годзе па ініцыятыве Міністэрства абароны РФ, яе стварэньне падтрымаў Пуцін. Мэта арганізацыі, куды могуць уступаць дзеці, пачынаючы з 8 гадоў, ёсьць у тым, каб “выхоўваць патрыятызм і супрацьдзейнічаць ідэалогіі экстрэмізма”, а таксама “агітацыя за службу ў арміі”. Штабы Юнарміі створаны ва ўсіх 85 рэгіёнах Расеі. У шэрагах юнармейцаў, мяркуючы паводле сайта дадзенай арганізацыі, наліваецца 316 тысяч дзяцей і падлеткаў. На выхаваньне дзяцей у слушным, то бок мілітарысцкім духу пуцінскі рэжым кінуў немалыя сілы. Партнёрамі Юнарміі, акрамя Мінабароны РФ, зьяўляюцца Сбербанк, ВТБ, Ростех, а таксама СМІ: “Россия 24″, ТАСС, “МК”, “Звезда”, “Версия”. Настаўнікам юных армейцаў прызначаны Мікіта Міхалкоў, а рэгіянальныя штабы ачольваюць чыноўнікі і дэпутаты. Кіраваць Маскоўскім штабам Юнарміі, напрыклад, даручана кіраўніку камітэта Дзярждумы па абароне, былому камандуючаму ПДВ Расеі, генэрал-палкоўніку Уладзіміру Шаманаву. Але, нягледзячы на немалыя дзяржаўныя намаганьні, арганізацыя юных пуцінскіх мілітарыстаў нават блізка не дасягае той масавасьці, якая была, напрыклад, у Трэцім райху, дзе Гітлерюгенд да 1939 года налічваў у сваіх шэрагах 8,7 мільёнаў юных нацыстаў, альбо ў СССР, дзе акцябратамі і піянэрамі былі амаль усе школьнікі, а членаў ВЛКСМ у 1977 годзе было звыш за 36 мільёнаў чалавек. У пуцінскай Расеі, нягледзячы на ўсю мілітарысцкую гістэрыку, нягледзячы на ўсе пацешныя ўзяцьці Райхстага і ўсё гэтае “можем повторіть” у шэрагі Юнарміі ўступіў толькі адзін з чатырох дзясяткаў дзяцей і падлеткаў. Адна з прычын у тым, што сучасныя школьнікі не глядзяць “Россию 24″, не чытаюць “МК” і “Версию”, а інфармацыю чарпаюць не з ТАСС, а зь інтэрнэта. Дзе адначасова з паведамленьнем пра гераічны “разгон мітынга апазыцыі”, прадэманстраваным екацерынбургскім юнармейцам, зьявілася навіна аб тым, як бацькам Сьцяпана Цымбала ведамства Шайгу вярнула цела сына, у якога адсутнічала палова твару. “Интерфакс” са спасылкай на камандваньне часткі, дзе служыў Цымбал, паведаміў, што прыкметаў гвалтоўнай сьмерці ня знойдзена, а прычына сьмерці – сардэчная недастатковасьць. Чаму пры сардэчнай недастатковасьці зьнікае палова твару і патылічная частка чэрапа, камандзёр часткі “Интерфакс” не патлумачыў. У далейшым, праўда, высьветлілася, што цела вайскоўца Цымбала было знойдзена са сьвязанымі рукамі і поліэтыленавым пакетам на галаве. Бацькі Цымбала напісалі пэтыцыю, у якой запрапанавалі Шайгу застрэліцца… З прычыны таго, што падобнага кшталту паведамленьні зьяўляюцца дастаткова рэгулярна, яны служаць пераканаўчай супрацьвагой агітацыі за службу ў войску. Крытыкі Юнарміі параўноўваюць яе з Гітлерюгендам, што, на мой погляд, не зусім карэктна. Гітлерюгенд быў створаны нацыстамі ў 1926 годзе, калі Гітлер яшчэ толькі рваўся да ўлады, і арганізацыя юных нацыстаў сустракала на месцах супраціў чыноўнікаў, якія яе забаранялі, а вулічны гвалт, які быў асноўным заняткам членаў Гітлерюгенда да прыйсьця Гітлера да ўлады, быў для іх не заўсёды бясьпечным. Бывала, што іх білі, а часам і забівалі. Юнармія створана чыноўнікамі пуцінскага рэжыму ў пэрыяд застоя і раскладаньня і нясе ў сябе ўсе рысы гэтага фэйкавага, вымучанага, бюракратычнага фашызма. Паміраць за пуцінскі фашызм няшмат жадаючых. І гэта добрая навіна. Дрэнная навіна, што шалёная палітыка Пуціна цалкам можа прывесьці да таго, што паміраць усё адно прыйдзецца. Ігар Якавенка Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C6FE2F3880E7 20/8/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |