Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З мазгамі ў расейцаў творыцца нешта неверагоднае Любы аб’ектыўны дасьледчык павінен прызнаць, што Сталін зьяўляецца самым страшным катам расейскай гісторыі і нашага народа. Ніякі Гітлер ня зьнішчыў столькі суайчыньнікаў і замежнікаў, колькі зьнішчыў Сталін. Гэтая лічба настолькі пачварная, што яна дагэтуль не названа. І гэта зьяўляецца адным з самых вялікіх сакрэтаў існуючай расейскай улады, якая зьяўляецца правапераемніцай сталіншчыны. Не выпадкова гэтая тэма ўзьнікае ў тэлепраграмах, не выпадкова Сталін пахаваны на Чырвонай плошчы. Ён быў верным вучнем і насьлядоўнікам Леніна, які, можа, угробіў людзей яшчэ больш. Дакладныя лічбы адсутнічаюць. З аднаго боку, гэта нейкае пачварнае зло. У Расеі няма сям’і, якая не пацярпела б у гады вайны або ад ленінска-сталінскіх рэпрэсій. Гэта адзін складнік. Другі складнік – гэта тое, што можна казаць пра нейкае сацыяльнае шаленства, што з мазгамі ў расейцаў вырабляецца нешта неверагоднае. І людзі робяць гэта не па сваёй волі. Гэта робіць пачварная машына прапаганды, якая пераконвае ледзь ня кожнага другога, што нікога вышэй за Сталіна і прыўкрасьней за яго не было і быць ня можа. Розныя апытаньні, якія праводзяцца ў нашай краіне, паказваюць, што Сталін – адзін з самых вялікіх дзяржаўных дзеячаў. З гэтага можна зрабіць выснову, што краіна знаходзіцца ў пачварным ідэйным крызісе, што вялізная частка грамадзтва лічыць, што белае – гэта чорнае, а чорнае – гэта белае…. Ігар Чубайс Крыніца: https://www.obozrevatel.com/russia/igor-chubajs-s-mozgami-u-rossiyan-vyitvoryaetsya-chto-to-neveroyatnoe.htm?fbclid=IwAR0jl_Xq-TxAqwvvxBzKAniS8AjmHCYDNU24ywiL_0jxQD7EKPt9Q1H4ZHI 23/8/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |