Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзьмітры Гурневіч: “ПАЗЬНЯК: КАЛІНОЎСКІ — НАШ СЬЦЯГ, І ЁН МАЕ БЫЦЬ ТАМ, ДЗЕ БЫЎ ЎЗЬНЯТЫ” У інтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаў зварот, — пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнастка Меліціна Станюта, гісторык Алесь Краўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыка Лявон Вольскі і іншыя. — Ці бачыце вы аргумэнты за перапахаваньне Каліноўскага ў Беларусі? — Не. Гэтага катэгарычна нельга рабіць. Гэта неразумная і антыкультурная справа. Сьмерць Каліноўскага ў Вільні зьвязаная зь ягонай дзейнасьцю. Гэта «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Ён у Вільні дзейнічаў, у Вільні былі кансьпіратыўныя кватэры, ён там быў зьнішчаны і закапаны на гары Гедзіміна. Ягоная сьмерць у гэтым месцы — сакральная. Туды беларусам трэба хадзіць калі не на каленях, то хаця б пешшу. І гэтая магіла павінна быць там. Я вельмі абураны гэтай ідэяй, яна крайне неразумная. — Прыхільнікі перапахаваньня ў Беларусі кажуць, што ён беларускі герой, а ня польскі ці літоўскі, і таму павінен быць там, дзе яго лічаць сваім героем. — Яго месца там, дзе ён змагаўся, дзе ўвайшоў у гісторыю, дзе ён паклаў сваё жыцьцё за Беларусь. Каліноўскі — гэта чалавек, які сьцьвердзіў беларускую нацыю. Уся шляхта, якая змагалася за свабоду, змагалася за свабоду Рэчы Паспалітай. У іх не было нацыянальнай ідэі, яны змагаліся на польскай мове. Каліноўскі адлюстраваў нацыянальную ідэю для інтэлігенцыі, якая за мову і за адраджэньне Беларусі. Без Каліноўскага ўсяго гэтага магло б і ня быць. «— Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Дык узаемна». Ён сьцяг, які сьцьвердзіў нашую нацыю, і ён мае быць там, дзе быў узьняты. — Беларускія героі паміралі шмат дзе па-за Беларусьсю. Але ці значыць гэта, што яны павінны заўсёды заставацца там, дзе завяршылася іх жыцьцё? — Вось Іван Луцкевіч памёр, напрыклад, у Закапанэ, але гэта было абсалютна выпадкова. Ён быў хворы і паехаў туды лячыцца. Гэты горад ніяк не зьвязаны ні зь яго дзейнасьцю, ні з жыцьцём. Гэта быў выпадак. У такіх умовах можна перавозіць. Але ёсьць і іншы прыклад: Багдановіч у Крыме. Ягоная сьмерць у Ялце — гэта легенда, авеяная яго паэзіяй, яго трагічным вершам і трагічным жыцьцём. Гэта сакральнае месца. Яго нельга перавозіць сюды, і дзякуй Богу, што не перавезьлі. — Ці было б вашае меркаваньне іншым, калі б Беларусь была дэмакратычнай дзяржавай пад бел-чырвона-белым сьцягам? — Не. Нават калі б сучасная Летува была супэрдыктатарскай і варожай дзяржавай, усё роўна ён павінен быць там. Гэта духоўны жыцьцёвы закон, і такія элемэнтарныя рэчы павінен разумець кожны беларускі інтэлігент. Я зьдзіўлены, што такая ідэя зьявілася. 26/9/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |