Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АДКРЫТЫ ЛІСТ ДЭПУТАТАМ СЕЙМА І ДЗЕЯЧАМ УРАДУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АTVIRAS LAIŠKAS Паважаныя спадарыні і спадары. У Беларусі стала вядома пра ідэёвую ініцыятыву асобных дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі аб перадачы парэштак Кастуся Каліноўскага ў Рэспубліку Беларусь. Гэтая ідэя стала прычынай зьяўленьня нечаканага ліста шэрагу дзеячоў культуры Беларусі да Ураду і Сейма Літоўскай Рэспублікі з просьбай перадаць парэшткі Каліноўскага ў Беларусь. У Беларусі цяпер раскручваецца штучная дыскусія на гэтую прыдуманую тэму, у якой прымаюць удзел розныя асобы, у тым ліку тыя, якія выконваюць гібрыдныя функцыі далёкія ад навукі, культуры, нацыянальных інтарэсаў і ўзаемных стараньняў па ўшанаваньні нашай агульнай гісторыі барацьбы супраць царска-расейскай акупацыі. Мы падтрымліваем план мэмарыялізацыі памяці герояў паўстаньня 1863 года, прапанаваны Літоўскай Рэспублікай. Паўстанцаў злучыла сьмерць у агульнай магіле і ніхто ня можа разлучыць іх сьмяртэльнага брацтва, разьяднаць іх паасобку ці адлучыць кіраўніка ад яго ваяроў. Вільня — старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага — лічылася за царом галоўным горадам усяго Паўночна-Заходняга краю, была цэнтрам арганізацыі паўстаньня, якое ажыцьцяўляў тут Каліноўскі. Тут яго паўстанцкая калыска і тут яго магіла. Я б вельмі прасіў шаноўных дэпутатаў Сейму, якія, магчыма, неасьцярожна выказалі непрадуманую ідэю і не прадбачылі яе развароту ў Беларусі, устрымацца ад працягу намераў з прычыны іх разбуральных наступстваў. Спадзяюся, што і ў Сейме, і ва Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі ўсе добра інфармаваныя пра характар улады, якая існуе цяпер ў Беларусі, пра апаганьваньне Народнага Мэмарыялу Курапаты, пра афіцыйнае публічнае зьнішчэньне і паламаньне памятных крыжоў на магільніку савецкага генацыду па распараджэньні вышэйшай улады, пра афіцыйнае зьнішчэньне тут памятнага крыжа ад народу Літоўскай Рэспублікі. Антынацыянальная ўлада ў Беларусі не прызнае вызвольнай ролі паўстаньня 1863 года і велічы Кастуся Каліноўскага. Яна варожая ягонай памяці і ўшанаваньню. У такой сітуацыі нават сама думка аб перадачы парэштак Каліноўскага ў краіну антынароднага рэжыму татальнай ўлады, якая кіруе ў Беларусі, робіцца недапушчальнай, а дыскусія, якую вакол яе справакавалі, служыць цяпер дымавой завесай і адцягненьнем увагі грамадзкасьці перад таемнай здачай суверэнітэту краіны і інтэграцыі Беларусі з Расеяй, якую рыхтуюць улады Пуціна і Лукашэнкі. Ідэі і традыцыі паўстанцаў 1863 года павінны салідарна жыць у сэрцах беларусаў, літоўцаў і палякаў, бо мінулае не мінае і вызваньні яго застаюцца. З павагай і сьведчаньнем нашай агульнай памяці Зянон ПАЗЬНЯК, 26 верасьня 2019 г. АTVIRAS LAIŠKAS Gerbiami ponios ir ponai. Baltarusijoje mes sužinojome apie atskirų Lietuvos Respublikos Seimo narių iniciativą. Jie nori perduoti Konstantino Kalinausko palaikų į Baltarusiją. Ši ideja buvo keletą Baltarusijos kultūros veikęjū Lietuvos Respublikos Vyriausybei ir Seimui netikėtas laiškas atsiradimo priežastis. Jie ragina perduoti Kalinausko palaikų į Baltarusiją. Baltarusijoje prasidėjo dirbtinės diskusijos šia pramanyta tema, kuriose dalyvauja asmenys, tarp jų ir hibridiniu funkcijos įvykditojai. Jie yra toli nuo mokslo, kultųros, nacionalinių interesų ir nuo bendrų pastangų, kurios siekia įamžinti mūsų bendras kovos prieš carinės Rusijos okupacijos istorijas. Мes palaikome 1863 m. sukilimo herojų atminties įamžinimos planą, kuris pasiūlė Lietuvos Respublika. Mirtis suvienijo sukilėliai bendrame kape, ir niekas negali pažeisti jų mirties brolystę, jų išskirti arba atskirti vadovą nuo jo kovotojų. Caro metu buvo manomo, ka Vilnius — Lietuvos Didžios Kunigaikštistės senovinė sostinė – yra viso Šiaurės Vakarų krašto pagrindinis miestas. Vilnius buvo sukilimo organizacijos centras, kurios lyderus buvo Kalinauskas. Čia yra jo sukilėlių lopšys ir čia yra jo kapas. Aš prašau brangių Seimo narių, kurie, galbūt, nerūpestingai išreiškė neapgalvotą ideją ir nenumatė jos tobulėjimo Baltarusijoje, nemėginti tęsti šį planą dėl jo niokojančių pasekmių priežaščių. Aš tikiu, kad visi Seimo ir Vyriausybės nariai gerai žino apie valdžios būdą Baltarusijoje, apie valdžios veiksmus, per kurios buvo sužalotas Tautos Memorialas Kurapatoje, buvo sulaižytos kryžius sovietinio genocide aukų kapinėse – valstybinės įsakymu, apie oficialiu įsakymu sunaikinti Lietuvos tautos kryžių Kurapatoje. Baltarusijos priešbaltarusiška valdžia nepripažįsta 1863 m. sukilimo vaidmenį ir Konstantino Kalinausko didybė. Šia valdžia yra priešiški Kalinausko atminimą ir pagerbimą. Tokoje situacijoje neleistina net galvoti apie Kalinausko palaikų perdavimą į Baltarusiją, kur yra totalitarinis režimas.Diskusija, kuri buvo išprovokuota, yra dabar dūmų uždanga. Taip režimas blaško dėmesį nuo Baltarusijos suvereniteto slaptą pasidavimą ir nuo Baltarusijos ir Rusijos integravimą, kuri ruošia Putino ir Lukašenko valdžios. 1863 m. sukilėlių idėjas ir tradicijas turėtų gyventi baltarusų, lietuvių ir polių šidyse, nes praeitis ir jo iššukiai yra su mumis. Su pagarba ir mūsų bendro atmintį liudijima. Zianon PAZNIAK, Baltarusijos Tautos Fronto deputatų Opozicijos Aukščiausios Tarybos XII sušaukimo vadovas, 2019 m. 26 rugsėjo d. 27/9/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |