Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АСІНАЕ ГНЯЗДО

Выпадкі ў розных краінах і ў розных частках сьвету паказваюць, што дастаткова легалізаваць і вывесьці з-пад дзеяньня закону нават самую мізэрную крымінальную групу, як яна тут жа сядае на галаву ўсяго грамадзтва, пачынае пампаваць свае дазволеныя неадэкватныя правы і нішчыць асяроддзе.

У дэмакратычным сьвеце такое адбылося ў дачыненьні да некаторых адхіленьняў дэвіантаў. Канкрэтна — легалізавалі лесбаў і гомасэксуалістаў. (На чарзе педафілы, інцэст, заафілы і іншыя рэдкасныя збачэнствы.) Далей...

29/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды

3 лістапада, у нядзелю, у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 –плянуецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах (адносна мітынгу чакаем рашэньня аблвыканкаму). Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Далей...

28/10/2019 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПАЎСТАНЦЫ АЖЫВАЮЦЬ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ

Тут зьмяшчаем матар’ялы Язэпа Янушкевіча — вядомага дасьледніка Паўстаньня 1863 года. Матар’ялы адчыняюць сістэматызаваныя зьвесткі пра Паўстанцаў, схопленых і забітых расейскімі акупантамі ў Вільні ў 1863-1864 гг. Парэшткі забітых (расстраляных і павешаных — разам 21 асоба) былі ськінутыя ў дол на Замкавай гары Гедзіміна са зьвязанымі ззаду рукамі, аблітыя вапнай. Закапаныя ў раскопах непадалёк адзін аднаго.

На месцы таго брацкага пахаваньня змагароў на Замкавай гары маскалі злáдзілі пляцоўку для забавы (гульні ў крыкет). Магіла забітых была з пашанай пазначана ў 1920-1930 гг. Пачынаючы з 1940 -х гадоў гэтае месца заставалася зруйнаваным, забытым і занядбаным новымі ўладамі. Але ў апошні час праведзеныя грунтоўныя археалагічныя раскопкі брацкай магілы. На 22 лістапада гэтага году прызначана афіцыйнае перапахаваньне паўстанцаў (з ганаровай вартай й салютаваньнем) у мэмарыяльнай капліцы на Віленскіх Росах. Далей...

25/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Паведамленьне

Беларускія грамадзяне Пазьняк Зянон Станіслававіч, Беленькі Юры Адамавіч,
Папкоў Сяргей Пятровіч падрыхтавалі і адаслалі ў Генэральную Пракуратуру і Следчы Камітэт заявы абвінаваўчага кшталту аб антызаконных дзеяньнях А. Р. Лукашэнкі. (гл. ніжэй).

Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь
У Сьледчы Камітэт Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне рэспублікі Беларусь:
(прозьвішчы, адрасы)

Аб правядзеньні сьледзтва

Просім правесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязі з паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыі прэзідэнта аб пу блічным выказваньні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў пра стварэньне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, якія надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу А. Р. Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў А. Р. Лукашэнка. Далей...

25/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯШЧЭ РАЗ АБ ПРАФАНАЦЫІ “ПЕРАПІСУ”

Так званы “перапіс” насельніцтва Беларусі як палітычна-акупацыйнае мерапрыемства рэжыму працягваецца далей, але, як зьява, ўжо цалкам правалена. Тое, што вытварае рэжым зь перапісам, ніякім перапісам не зьяўляецца. Гэта напоўкрымінальны збор інфармацыі з падтасоўкай адказаў па асноўных пытаньнях і з абдурваньнем людзей. Далей...

24/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


It Is Necessary to Stop the Illegal Process of the “Integration” of Belarus into Russia

(Statement)

The Lukashenka regime and the Kremlin are continuing the secret conspiratorial negotiations behind closed doors in Moscow in order to integrate Belarus into Russia. The Belarusian society has learned indirectly that Moscow is planning to “bite” the Belarusian sovereignty piece by piece in the near time. Moscow is able to impose this plan to its illegitimate vassals in the state administration of Belarus using different formulations. Далей...

22/10/2019 › Навіны, English

Камэнтаваць


The Lukashenka Regime Is Manipulating the Statistics And Falsifying the Census. The Results of the Census 2019 in Belarus Could Not Be Recognized

(Statement)

October 4-30, 2019 the regime is carrying out the official census. The list of the questions included into the census questionnaire reflects two tasks of the pro-Moscow regime in Belarus. The first task is the argumentation for the implementation of the politics of assimilation and russification of Belarus. The second task represents an attempt to get the detailed information regarding the social and economic, cultural, ideological and political as well as family status of the person in order to secure the regime’s control over the population. Далей...

22/10/2019 › Навіны, English

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: СПРАВАЙ МУСІЦЬ ЗАНЯЦЦА ПРАКУРАТУРА І СЬЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

Чарговае публічнае прызнаньне Лукашэнкі аб ягонай антызаконнай дзейнасьці ёсьць сур’ёзным парушэньнем з гледзішча права. Гэтак жа як і ягоныя ранейшыя прызнаньні аб маніпуляцыі вынікамі выбараў і інш.

Нагадаю сутнасьць. Прэс-служба ўзурпатара паведаміла, што размаўляючы са слухачамі Акадэміі кіраваньня, Лукашэнка заявіў, што ім створана група кадравага рэзэрву намэнклятуры колькасьцю ў 850 чалавек. Пэрсанажы гэтай групы надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў сатрап. Далей...

20/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


31 ГОД

Віншую дарагіх сяброў-фронтаўцаў і ўсіх беларускіх адраджэнцаў з 31-мі ўгодкамі стварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

Гісторыя сталася тады для нас літасьцівай і дазволіла нам цуд — цуд пазбаўленьня ад камунізму і цуд здабыцьця незалежнасьці Беларусі. Дазволіла, бо мы надта хацелі, мы імкнуліся, мы змагаліся, мы гэтым жылі, не шкадуючы сілаў для нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Слава Табе Госпадзе!
Слава Айчыне!
Шануйма нашу Беларусь і наш народ!

19 кастрычніка 2019 года Зянон Пазьняк

20/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗМОВА

Некаторыя беларусы не перастаюць зьдзіўляцца тупой (як яны думаюць) дэмагогіі прадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць, як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэту не здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыі з Расеяй ня будзе, аб’яднаюць толькі эканомікі.

Кожны ведае, што так званае “аб’яднаньне эканомікі”, гэта і ёсьць страта суверэнітэту і канец незалежнасьці меншай краіны (палітычная дэклярацыя становіцца тады толькі фармальнасьцю). Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпарта паўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся. Далей...

19/10/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Татарскі народ падышоў да самага ўскрайку…”

Прэзыдыюм Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) распаўсюдзіў адкрыты ліст на імя старшыні Саюза пісьменьнікаў Татарстана Данілы Саліхава і членаў арганізацыі, у якім запрасіў іх на Дзень памяці палеглых пры захопе горада войскамі Івана Жахлівага. Далей...

19/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Масква адпаўзае ад Штайнмаера

Пасьля таго, як украінскі бок пад ціскам Крамля пайшоў на імплемэнтацыю так званай “формулы Штайнмаера” і пагадзіўся на разьвядзеньне войскаў – толькі каб Уладзімір Зяленскі быў уганараваны сумніўным гонарам паціснуць руку Уладзіміра Пуціна, — расейскі бок пачаў ад формулы ўпэўнена адпаўзаць на заранёў падрыхтаваныя рубяжы. Далей...

19/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


У РФ працягвае расьці колькасьць жабракоў

Згодна сьвежых дадзеных цалкам лаяльнага да дзейснай улады Росстата: доля беднага насельніцтва ў РФ у параўнаньні з 2018 годам павялічылася і ў адносных, і ў абсалютных велічынях.
Год таму беднымі лічыліся 20,4 млн чалавек (13,9%), праз год – 20,9 млн чалавек або 14,3%. 500 тысяч чалавек – гэта, дарэчы, цалкам добры горад. Далей...

19/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Спачуваньне сябру

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні навуковаму кіраўніку Народнага Мэмарыялу Курапаты сп-ні Кляшторнай Маі Тодараўне ў сувязі з напаткаўшым яе горам — сьмерцю мужа.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

16 кастрычніка 2019 г.

16/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


ІНТЭНСІФІКАЦЫЯ АКУПАЦЫЙНАЙ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

(Кастрычніцкі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Старшыня запрапанаваў Сойму абмеркаваць і прыняць дзьве заявы і прыступіць да падрыхтоўкі да важнейшага мерапрыемства – мэмарыяльных шэсьця і мітынгу-рэквіема на сёлетнія Дзяды.

З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён выклаў асноўныя палажэньні дзьвюх заяваў КХП-БНФ – “Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею” і “Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі”. Далей...

16/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею

(Заява)

Працягваюцца таемныя змоўніцкія перамовы за зачыненымі дзьвярыма ў Маскве аб інтэграцыі Беларусі ў склад Расеі. Ускоснымі шляхамі грамадзкасьць Беларусі даведалася, што на бліжэйшы час Масква плянуе “адкусваць” беларускі сувэрэнітэт па кавалачках. Пад рознымі фармулёўкамі Масква здольная накінуць гэты плян сваім нелегітымным васалам у кіраўніцтве Бнларусі. Далей...

14/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі

З 4-га па 30-га кастрычніка 2019 г. у Беларусі праходзіць афіцыйны перапіс насельніцтва. Падбор пытаньняў перапіснай анкеты абумоўлены дзьмюма задачамі прарасейскай ўладнай сістэмы ў Беларусі. Першая – стварэньне аргумэнтацыі для асіміляцыйнай палітыкі і русіфікацыі краіны. Другая – здабыцьцё падрабязных зьвестак аб сацыяльна-эканамічным, культурным, ідэёва-палітычным, сямейным, сьветапоглядным і іншым прыватным стане асобы дзеля кантролю ўлады над насельніцтвам. Далей...

14/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяўку на правядзеньне мэмарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяўку ў Менгарвыканкам і Менскі аблвыканкам на правядзеньне традыцыйных мэмарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды 3 лістапада. Плануецца правядзеньне шэсьця і мітынга ў традыцыйным фармаце.

Інфармацыяная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
9 кастрычніка 2019 г.

11/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


АПЭРАЦЫЯ ПЕРАПІС

4 кастрычніка пачынаецца чарговая маніпуляцыя антынароднай улады. Перапіс насельніцтва за часы антыбеларускага рэжыму — гэта заўсёды гібрыдная апэрацыя супраць народу. Рэальна — гэты перапіс ёсьць фальшыўка, як і выбары. Прытым яна робіцца ўжо на стадыі складаньня пытаньняў. Пра астатняе можна нават не казаць. Тут ніякага кантролю. Вось, напрыклад, пытаньне пра мову. (Яно для акупацыйнай улады ў перапісе галоўнае).

Пытаньне № 12. «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)?»
Родная мова, тым часам, вызначаецца па крыві, а не па тым, якая першай засвоена ў дзяцінстве. Першай засвоена можа быць і няродная мова. А пры акупацыйнай асімілятарскай палітыцы тым больш.
Тут шулерскі прыём. Родная мова — гэта мова роду. У беларуса родная мова беларуская. Гэта трэба ведаць насуперак усім мясцовым і міжнародным маніпулятарам, выкармленых на марксізме.

Тут мы бачым фабрыкацыі, зробленыя па асімілятапскай формуле “статус-кво”, якая паклікана прыняць за норму вынікі акупанцкай русіфікатарскай палітыкі.

3-га кастрычніка 2019 г. Зянон Пазьняк

5/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Іхны “Сукін сын” даў загад засадзіць Курапацкі лес кустамi

Іхны “Сукін сын” даў загад засадзіць Курапацкі лес кустамі, каб не было відаць Крыжоў Народнага Мэмарыялу і Крыжа Пакуты. Вы толькі паглядзіце на гэтых ідыётаў з лясгаса, якія выконваюць загад.

https://charter97.org/ru/news/2019/10/2/350497/

5/10/2019 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2019
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024