Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Некаторыя беларусы не перастаюць зьдзіўляцца тупой (як яны думаюць) дэмагогіі прадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць, як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэту не здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыі з Расеяй ня будзе, аб’яднаюць толькі эканомікі. Кожны ведае, што так званае “аб’яднаньне эканомікі”, гэта і ёсьць страта суверэнітэту і канец незалежнасьці меншай краіны (палітычная дэклярацыя становіцца тады толькі фармальнасьцю). Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпарта паўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся. 19/10/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк “Татарскі народ падышоў да самага ўскрайку…” Прэзыдыюм Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) распаўсюдзіў адкрыты ліст на імя старшыні Саюза пісьменьнікаў Татарстана Данілы Саліхава і членаў арганізацыі, у якім запрасіў іх на Дзень памяці палеглых пры захопе горада войскамі Івана Жахлівага. 19/10/2019 › Навіны Пасьля таго, як украінскі бок пад ціскам Крамля пайшоў на імплемэнтацыю так званай “формулы Штайнмаера” і пагадзіўся на разьвядзеньне войскаў – толькі каб Уладзімір Зяленскі быў уганараваны сумніўным гонарам паціснуць руку Уладзіміра Пуціна, — расейскі бок пачаў ад формулы ўпэўнена адпаўзаць на заранёў падрыхтаваныя рубяжы. 19/10/2019 › Навіны У РФ працягвае расьці колькасьць жабракоў Згодна сьвежых дадзеных цалкам лаяльнага да дзейснай улады Росстата: доля беднага насельніцтва ў РФ у параўнаньні з 2018 годам павялічылася і ў адносных, і ў абсалютных велічынях. 19/10/2019 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |