Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЯШЧЭ РАЗ АБ ПРАФАНАЦЫІ “ПЕРАПІСУ” Так званы “перапіс” насельніцтва Беларусі як палітычна-акупацыйнае мерапрыемства рэжыму працягваецца далей, але, як зьява, ўжо цалкам правалена. Тое, што вытварае рэжым зь перапісам, ніякім перапісам не зьяўляецца. Гэта напоўкрымінальны збор інфармацыі з падтасоўкай адказаў па асноўных пытаньнях і з абдурваньнем людзей. Назіраючы за гэтым працэсам шальмаваньня народу, можна зразумець важную тэхналягічную неабходнасьць перапісу. Перапіс насельніцтва павінен адбывацца выключна на папяровых фармулярах шляхам апытаньня і запісаў, якія кантралюе і падпісвае апытаная асоба і апытальшчык. Такім чынам застаецца архіўны дакумант і аўтаматычна зьяўляецца кантроль людзей за перапісам. Тое, што прыдумаў рэжым, — гэта цынічны зьдзек над людзмі. Апытаньне заносіцца ” фіксавальшчыкам” у “таблет” шляхам прыцісканьня пальчыкам, ці курсорам розных кнопачак. (Бальшыня людзей нават ня бачыць, што там атрымалася). Але справа нават ня ў гэтым. Магнітную інфармацыю, занесеную ў таблет, потым можна зьмяніць як заўгодна, было б жаданьне і ўменьне. Можна таксама ліквідаваць увесь запіс і цалкам перапісаць фармуляр. Таблет у перапісе — гэта шулерства. Дакумэнтальна мае значэньне і паддаецца кантролю толькі тое, што запісана на доўгатрывалым матэрыяле. Дарэчы (іншая тэма), тут я закранаю аснову асноваў фіксаваньня чалавечай гісторыі. Элекрамагнітная інфармацыйная цывілізацыя можа абваліцца за адзін дзень, з усімі сваімі “гугламі”. Патопу не спатрэбіцца. Вавілонскую вежу награмазьдзілі настолькі, што яна ўжо можа абваліцца сама пад цяжкасьцю сваёй канструкцыі. Пішыце кнігі, спадары. Друкуйце газэты. Напісанае — застанецца. 23 кастрычнік 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК 24/10/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |