Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі Паважаныя спадарыні і спадары, Ведаю добра, што вольныя беларусы, якія прыехалі на пахаваньне, вельмі ўзрушаныя і ўдзячныя Ураду і Сэйму Літоўскай Рэспублікі за высокую арганізацыю, павагу да памяці герояў і добрыя сяброўскія адносіны да людзей, прысутных на пахаваньні. Выказваю шчырую ўдзячнасьць Ураду, Сэйму і людзям Літоўскай Рэспублікі. Зянон Пазьняк, 29/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сп. Уладзімеру Плотнікаву, сябру Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 29 лістапада 2019 г. 29/11/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень герояў 2019 Сёньня дзень герояў, 99 угодкі Слуцкага Збройнага чыну. У 1920 годзе беларусы паказалі, што ў справе абароны Бацькаўшчыны яны могуць арганізавацца хутка, збройна і ахвярна. Случчына апынулася на той час найменш разбураным вайной краем у параўнаньні з іншымі мясьцінамі Беларусі. Там былі моцныя сялянскія гаспадаркі. Случакі ўспрымалі БНР як сваю беларускую ўладу і не хацелі, каб расейскі бальшавік удзёрся ў іхняе жыцьцё са сваім рабаваньнем і забойствамі. На заклік Беларускай Рады Случчыны за некалькі дзён сабралася дзесяць тысяч дабраахвотнікаў ваяваць з Масквой – цэлая дывізія. Праўда нехапала зброі і ўзброілася толькі частка. 29/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Шчырая падзяка кіраўніцтву і людзям Літувы
Шаноўныя спадарыні і спадары Выказваем шчырую падзяку Кіраўніцтву Літоўскай Рэспублікі, Міністэрству замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі за годнае, на высокім узроўні, правядзеньне ў горадзе Вільнюсе 22 лістапада 2019 года цырымоніі пахаваньня герояў паўстаньня 1863-1864 г.г., за добрую арганізацыю наведваньня і ўдзелу грамадзянамі Беларусі ўрачыстых мерапрыемстваў. Ад імя Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ 28/11/2019 › Навіны ІНСУРГЕНТЫ (Містэрыя ў адной дзеі)
АСОБЫ: Кастусь (Канстанцін-Вінцэнт) Каліноўскі, 26 гадоў. “Кіраўнік паўстаньня ва ўсім Літоўскім Краі”, “Апошні кароль Літвы”. Зыгмунт Серакоўскі, 36 гадоў. Цітус Далеўскі, 23 гады; найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага. Ігнат Здановіч, 22 гады; найбліжэйшы паплечнік Кастуся Каліноўскага. Станіслаў Ішора, 25 гадоў, вікарны ксёндз. Раймунт Зямацкі, 53 гады, ксёндз-пробашч. Гэнрык Макавецкі, 27 гадоў. Якуб Чэхан, 40 гадоў. Казімер Сычук, 36 гадоў. Альбэрт Лясковіч, 23 гады. Баляслаў Колышка, 25 гадоў. Аляксандар Ракоўскі, 27 гадоў. Язэп Ракоўскі, 36 гадоў. Кароль Сіповіч, 19 гадоў. Уладзіслаў Нікаляй, 26 гадоў. Эдвард Чаплінскі. Ян Бянькоўскі, 26 гадоў. Ян Марчэўскі, 24 гады. Мечыслаў Дарманоўскі, 27 гадоў. Людвік Сухадольскі. Юзаф Яблоньскі, 20 гадоў. (Дзея адбываецца ў 2016 годзе ў Вільні на Дзяды 27/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк У Вільню мы – дэлегацыя КХП-БНФ прыехалі 21 лістапада. Пасьпелі нават убачыць рэпэтыцыю заўтрашняй вайсковай цырымоніі войскаў Летувы і Польшчы на плошчы перад Катэдрай. Горад жыў сваім вечаровым жыцьцём. Да самай раніцы нас не пакідала трывожная думка: як усё будзе, ці прыедуць беларусы, колькі іх будзе, ці ўдасца ўсім прамінуць мяжу? З гэтай думкай на наступны дзень мы ішлі да Катэдры, куды прыбылі а 8.15, перад самым пачаткам мэмарыяльных цырымоній. Перад фасадам Катэдры ўжо сшыхтаваліся двума шэрагамі ўдзельнікі польскіх гістарычных клюбаў у вобразе касінераў Паўстаньня. Беларусы невялічкай купкай туліліся за вежай-званіцай Катэдры. Мы туліцца ня сталі, а пачалі пасярод плошчы разгортваць Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Тут аркестр зайграў марш і на пустую плошчу выйшлі вялікія шыхты ганаровай варты з прымкнутымі штыкамі. Беларусы адразу ажывіліся і шыхтом пад нацыянальнымі сьцягамі сталі насупраць. 25/11/2019 › Навіны 24 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Слава героям!”, агучаны ў Вільні 22 лістапада (апублікаваны). Зварот прысьвечаны ўшанаваньню беларускіх герояў Паўстаньня 1863-64 гг., пахаваньне якіх адбылося ў Вільні. На просьбу сяброў Сойму ўдзельнікі мэмарыяльных мерапрыемстваў 22 лістапада ў Вільні распавялі пра гэтыя падзеі. Удзельнікі выказалі падзяку кіраўніцтву Летувы за выдатную арганізацыю цырымоній. У Вільню прыбылі беларусы з шэрагу краін Эўропы і Амэрыкі, а таксама больш за 10 тысячаў людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі. 24/11/2019 › Навіны Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў https://www.youtube.com/watch?v=54CHW0qD-S4&feature=emb_logo 22/11/2019 › Навіны Паважаныя спадарыні і спадары, жыхары Вільні, прадстаўнікі Беларусі, Польшчы і Летувы. У гэты час, тут, у Вільні, стаўся акт гістарычнай і Боскай справядлівасьці – хрысьціянскае пахаваньне герояў паўстанцаў 1863 года – людзей, якія змагаліся і аддалі жыцьці за нашу і вашу свабоду. Маскоўскія варвары, якія забівалі, думалі зьнішчыць памяць, закапаўшы забітых таемна ў яме на гары Гедзіміна. Але настаў час і зямля расчынілася сама, і героі вышлі з зямлі да сваіх нашчадкаў. Дык будзем жа годнымі нашчадкамі нашых вялікіх герояў. Шануйма свабоду, гонар і Айчыну. І памятайма апошнія словы Каліноўскага, напісаныя з-пад шыбеніцы: “Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ня будзе”. Тут праўда. І кожны з нас разумее сэнс. Дык няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашай чуйнасьці, нашага вольнага існаваньня. Хай стануць зарукай нашай свабоды. Вечная слава героям! 22 лістапада 2019 г. 22/11/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Пахаваньне паўстанцаў. Сябры і непрыяцелі Набліжаецца 22 лістапада – дзень жалобы і памяці трох народаў – перапахаваньне герояў паўстаньня 1863 года. Мэмарыяльная ўрачыстасьць адбудзецца ў Вільні. Пасьля багаслужбы ў Віленскай катэдры жалобнае шэсьце накіруецца на старажытныя могілкі Росы, дзе героі будуць пахаваныя ў гістарычнай мэмарыяльнай капліцы. 19/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк
November 17, 2019 the official elections to the Chamber of Representatives of the National Assembly of Belarus took place. In accordance with the information of the observers not more than 20% of voters came to the polling places November 17, 2019. Nevertheless the Central Electoral Commission has proclaimed the official number as more than 50% of electoral participation. Many electoral frauds and the falsification of the statistics have been officially documented by the observers. Hundreds of electoral frauds have been committed by the authorities. Some of the local electoral commissions have exceeded the number of voters ten times. 18/11/2019 › Навіны, English (Заява) 17 лістапада 2019 г. адбыліся афіцыйныя чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па зьвестках назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня 17 лістапада зьявілася ня больш за 20 адсоткаў выбаршчыкаў. Нягледзячы на тое, афіцыйная лічба прагаласаваных была пададзена Цэнтральнай Камісіяй па выбарах і рэфэрэндумах больш за 50 адсоткаў. Фальсіфікацыя фрэквэнцыі і іншыя парушэньні, зафіксаваныя назіральнікамі ў сотнях выпадкаў і афіцыйна задакумэнтаваныя. На асобных участках лічба прагаласаваных завышана ў 10 разоў. У выніку дакладнай фіксацыі назіральнікамі парушэньняў галасаваньня рэжымныя ўлады ,міліцыя і кіраўнікі выбарчых камісіяў пачалі масава выдаляць афіцыйных назіральнікаў з участкаў галасаваньня, пазбаўляць іх рэгістрацыі, перашкаджаць у назіраньні. Кіраўнік улады А. Лукашэнка публічна прыгразіў фізічнай расправай назіральнікам на выбарах (гэта новы аспэкт у выбарчым варварстве існуючага рэжыму). 18/11/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Беларуская Нацыянальная Ідэя 16/11/2019 › Навіны President of Austria President of the National Council of Austria Chancellor of Austria, Chairman of the People’s Party of Austria Esteemed Gentlemen, These days the President of the Republic of Belarus Mr. Aliaksandr Lukashenka is visiting Austria. These days the authorities of Belarus have opened the proceedings against Mr. Yuri Belenki, the Vice Chairman of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front, the Member of Parliament (1990-1996). The authorities persecute Mr. Belenki because he has participated in the commemorative events in memoriam of the victims of the Stalinist genocide in 1937-1941 which took place on November 3 and 10, 2019 in Minsk. Mr. Belenki was the official organizer of these events. These events where not commercial and were conducted peacefully. 12/11/2019 › Навіны, English Der Bundespräsident der Republik Österreich Der Nationalratspräsident der Republik Österreich Der Vorsitzende der Österreichischen Volkspartei, Der offene Brief Sehr geehrte Herren, In diesen Tagen ist der Präsident der Republik Belarus Hr. Aliaksandr Lukaschenka zu Besuch in Österreich. In diesen Tagen haben die belorussischen Behörden ein Verwaltungsverfahren gegen den Stellvertretenden Vorsitzenden der Konservativ Christlichen Partei – der Belorussischen Volksfront, den Parlamentsabgeordneten (1990-1996) Hr. Yuri Belenki eingeleitet. 12/11/2019 › Навіны
Адкрыты ліст У гэтыя дні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь сп. Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Аўстрыі. У гэтыя ж дні ўлады Беларусі распачалі адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, дэпутата Вярхоўнага Савета (1990-1996) сп. Юры Беленькага. 12/11/2019 › Навіны Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу і мітынг ля лошыцкага Крыжа 10 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты сабраліся на вуліцы Маякоўскага і прайшлі шэсьцем да Лошыцы на ўскраіне Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, кветкі і запаленыя зьнічкі. 12/11/2019 › Навіны Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў сталіцы і мітынг памяці ў Народным мэмарыяле Курапаты 3 лістапада на заклік Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сотні беларускіх патрыётаў прайшлі мэмарыяльным шэсьцем праз цэнтр Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і выявы Пагоні, плакаты і транспаранты “Расея – гэта вайна”, “Жыве незалежная Беларусь!”, “Народны мэмарыял – пашана забітым продкам”, “Курапаты – наш Народны мэмарыял”, а таксама крыжы. Разам ішлі менчукі, а таксама патрыёты з Лагойска, Слуцка, Воршы, Ліды, Віцебска, Гомеля, Мазыра, Горак, Нясьвіжа. Яны несьлі транспаранты зь імёнамі мясьцінаў пакутніцтва беларускага народу ў 1937-1941 гг. – Хайсы, Кабыляцкая гара, урочышчы пад Слуцкам і Лідай. Над шэсьцем лунаў покліч “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”. 12/11/2019 › Навіны Паважаныя спадарыні і спадары. 10/11/2019 › Навіны 7 лістапада ў Лагойску адбылося разьвітаньне з дэпутатам Незалежнасьці, сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Алесем Шутом. Труна з целам нябожчыка была ўсталявана ў канфэрэнц-залі Лагойскай раённай больніцы, дзе сп. Шут працаваў больш за 40 гадоў. Разьвітацца зь ім прышлі сотні жыхароў Лагойшчыны, якія ведалі яго як сумленнага чалавека і выдатнага мэдыка, які ратаваў жыцьці і здароўе людзей. Пахавальная працэсія накіравалася на гарадзкія могілкі. Сябры сп. Шута, дэпутаты Незалежнасьці, накрылі труну нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Сп. Сяргей Папкоў, дэпутат Незалежнасьці, намесьнік старшыні КХП-БНФ, зачытаў разьвітальнае слова сп. Зянона Пазьняка, 9/11/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |