Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў сталіцы і мітынг памяці ў Народным мэмарыяле Курапаты 3 лістапада на заклік Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сотні беларускіх патрыётаў прайшлі мэмарыяльным шэсьцем праз цэнтр Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і выявы Пагоні, плакаты і транспаранты “Расея – гэта вайна”, “Жыве незалежная Беларусь!”, “Народны мэмарыял – пашана забітым продкам”, “Курапаты – наш Народны мэмарыял”, а таксама крыжы. Разам ішлі менчукі, а таксама патрыёты з Лагойска, Слуцка, Воршы, Ліды, Віцебска, Гомеля, Мазыра, Горак, Нясьвіжа. Яны несьлі транспаранты зь імёнамі мясьцінаў пакутніцтва беларускага народу ў 1937-1941 гг. – Хайсы, Кабыляцкая гара, урочышчы пад Слуцкам і Лідай. Над шэсьцем лунаў покліч “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”. Пасьля доўгага шэсьця грамада прышла на тэрыторыю Народнага мэмарыяла Курапаты, што на ўскраіне Менску. На пагорку Галгофа ў цэнтры Народнага мэмарыялу адбыўся мэмарыяльны мітынг. Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (публікуецца). У сваёй прамове сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, падзячыў усіх, хто далучыўся да мэмарыяльных мерапрыемстваў і прайшоў шматкілёмэтровым шэсьцем да нашай нацыянальнай сьвятыні – Курапатаў. Ён зьвярнуў увагу на актывізацыю расейскай экспансіі на Беларусь, на працяг подлых таемных “інтэграцыйных” перамоваў у Маскве паміж антыбеларускім рэжымам і яго крамлёўскімі гаспадарамі. Тут, у Курапацкім лесе, ляжаць сотні тысячаў ахвяраў “расстрэльнай інтэграцыі” зь імпэрскай Расеяй. Вось што нясе Масква нашаму народу – сьмерць, галечу, вайну, зьдзек, зьнішчэньне нашай культуры і мовы. Цяперашні рэжым разам з Масквой спрабуе знайсьці апірышча для сваіх “інтэграцыйных” дзеяньняў у так званай “саюзнай дамове”. Але паводле Канстытуцыі Беларусі гэтая “саюзная дамова” ёсьць юрыдычна нікчэмнай. Наш народ ніколі не пагодзіцца з расейскай акупацыяй і будзе змагацца супраць акупантаў на сваёй зямлі. Чужога нам ня трэба, але й свайго не аддамо. Ад патрыятычнай моладзі выступіў сп. Ігар Шчэмелеў, сябра Сойму Партыі і Фронту. Ён зьвярнуўся да грамады з рытарычнымі пытаньнямі. Няўжо самы беларусы прыдумалі ВЧК, НКВД, МГБ, КГБ? Можа, гэта самы беларусы забілі сотні тысячаў беларусаў на сваёй зямлі і па ўсім СССР? Можа, гэта наш народ растаптаў сваю мову і культуру, пайшоў тупіковым шляхам эканамічнага і палітычнага разьвіцьця? Не! Усё гэта прынесла да нас акупанцкая Расея, яе крамлёўская банда, яе забойцы і гвалтаўнікі. І яны зноў спрабуюць захапіць нашу зямлю, каб тварыць тое ж самае. Нельга дапусьціць, каб з усходу да нас зноў прышлі акупацыя і бяда. Шлях Беларусі – эўрапейская цывілізацыя ў сям’і дэмакратычных краін і культурных народаў. Сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Партыі і Фронту, нагадаў, што год таму антыбеларускі рэжым захапіў тэрыторыю Народнага мэмарыяла Курапаты і абвесьціў яе сваёй маёмасьцю. Рэжым адразу ж парушыў гарманічную кампазыцыю мэмарыялу, паставіўшы на пагорку Галгофа свой аляпаваты “помнік”, які пярэчыць беларускім культурным і рэлігійным традыцыям. Рэжым забараніў людзям ставіць крыжы на магілах пакутнікаў у Курапатах, брутальна спыніўшы народнае рушаньне апошніх 30 гадоў, калі народ паставіў на магілах сотні крыжоў. Калі патрыёты спрабуюць ставіць крыжы, рэжым абвяшчае іх вандаламі і перасьледуе, накладаючы штрафы. За прамінулы год рэжым арганізаваў зьнішчэньне крыжоў на тэрыторыі Народнага мэмарыяла, больш за 100 крыжоў былі зьнішчаны. Мы ведаем, што ўсё гэта прадыктавана Масквой і выканана мясцовымі васаламі чужой імпэрыі. Маскоўскія злачынцы баяцца Крыжа, баяцца народнай памяці і салідарнасьці беларусаў у сьвятой справе. Усе ведаюць, што па ўсёй Расеі гучыць дэмагагічны праграмны лёзунг імпэрыі – “Можем повторить!”. Дык што яны хочуць паўтарыць?! Вось гэта?! Масавыя рэпрэсіі, расстрэлы, катаваньні, высылкі, вайну і абрабаваньне нашых нацыянальных багацьцяў, курапацкія ямы, поўныя трупаў! Імпэрскі вораг ня пройдзе. На нашым баку Канстытуцыя і прыроднае права на сваю зямлю і сваю дзяржаву. Нашым правам і абавязкам ёсьць абарона Радзімы ад агрэсара. “Паўтарыць” ня ўдасца, таварышы крамлёўцы. Вечная памяць нашым дзядам, якія ваявалі і пакутвалі за Беларусь, за будучыню народа. Цяпер наша чарга не пусьціць на родную зямлю лютага спрадвечнага ворага. Грамада гукала “Жыве Беларусь! Слава героям!”. На прыканцы людзі засьпявалі беларускі нацыянальны гімн “Магутны Божа”. На дрэвы, што растуць на магілах пакутнікаў, былі прымацаваны крыжы. Людзі ўсклалі да крыжоў кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічкі. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 лістапада 2019 г. 12/11/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |