Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяды – 2019 у Менску. Мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу і мітынг ля лошыцкага Крыжа 10 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты сабраліся на вуліцы Маякоўскага і прайшлі шэсьцем да Лошыцы на ўскраіне Менску. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, кветкі і запаленыя зьнічкі. У Лошыцы, на месцы масавых расстрэлаў беларусаў бальшавіцка-маскоўскімі акупантамі ў 1937-41 гг., адбыўся мэмарыяльны мітынг. Грамада заслухала зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” (апублікаваны). З прамовамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту , сп. Сяргей Папкоў, нам старшыні Партыі і Фронту, сп. Валеры Буйвал, сакратар Партыі і Фронту, а таксама сябры Сойму сп. Ігар Шчэмелеў і Уладзімер Юхо. Яны падзякавалі людзей, што прышлі, каб ушанаваць памяць сьвятых пакутнікаў нашага народу. Здавалася б, у 1991 годзе абрынулася ў нябыт ідэалагічная сістэма і краіна, у імя якіх маскоўскія акупанты забілі мільёны людзей. Паўстала незалежная Беларусь. Але чаму ж з народам у такія дні няма вышэйшых прадстаўнікоў цяперашняй улады? Іх няма, таму што яны чужыя і служаць інтарэсам той жа маскоўскай імпэрыі. На магілах нашых ахвяр гэтая ўлада здольная толькі наладзіць блюзьнерскія скокі, напады на абаронцаў сьвятынь, пабудаваць бардэль-рэстаран, засыпаць магілы зямлёў і закатаць асфальтам, паставіць аляпаватыя, дысгарманічныя “помнікі”, ламаць крыжы, плявузгаць на абаронцаў сьвятыняў у СМІ. Усё таму, што каманды на зьнішчэньне гэтаму рэжыму аддае Масква. Таму што гэтае чынавенства зьяўляецца ідэалагічным спадчыньнікам расстрэльшчыкаў 1937-га года. Усё гэта яны даказваюць сваімі подлымі справамі. Выступоўцы нагадалі, што незалежная Беларуская Народная Рэспубліка была разгромлена чужой дзяржавай, якая называлася ў 1918 годзе – РСФСР, або Расейская Фэдэрацыя сёньня. Чорнай справай гэтай краіны зьяўляецца зьнішчэньне нашай культуры і мовы, мільёнаў нашых людзей, пагром нашай эўрапейскай цывілізацыі. Цяперашняя Масква працягвае гэтую антыбеларускую палітыку новымі мэтадамі, супраць нашага народа вядзецца гібрыдная вайна. Каб Масква ня здолела паўтарыць зьверствы, масавыя забойствы, паняверку і зьдзек з беларусаў, трэба яднацца і бараніць Айчыну ад імпэрскага ворага. Гэта ёсьць наш абавязак, згодна Канстытуцыі і прыроднага права. Грамада гукала “Жыве Беларусь! Слава героям!”. На прыканцы людзі засьпявалі беларускі нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Людзі ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічкі. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10 лістапада 2019 г. 12/11/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |