Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Дзень герояў 2019 Сёньня дзень герояў, 99 угодкі Слуцкага Збройнага чыну. У 1920 годзе беларусы паказалі, што ў справе абароны Бацькаўшчыны яны могуць арганізавацца хутка, збройна і ахвярна. Случчына апынулася на той час найменш разбураным вайной краем у параўнаньні з іншымі мясьцінамі Беларусі. Там былі моцныя сялянскія гаспадаркі. Случакі ўспрымалі БНР як сваю беларускую ўладу і не хацелі, каб расейскі бальшавік удзёрся ў іхняе жыцьцё са сваім рабаваньнем і забойствамі. На заклік Беларускай Рады Случчыны за некалькі дзён сабралася дзесяць тысяч дабраахвотнікаў ваяваць з Масквой – цэлая дывізія. Праўда нехапала зброі і ўзброілася толькі частка. Аналягічна, калі за часы нямецкай акупацыі ў 2-й Сусветнай вайне беларускія вайскавікі аб’явілі аб стварэньні Беларускай Краёвай Абароны, то адразу зьявіліся 40 тысяч дабраахвотнікаў (што, дарэчы, упалохала немцаў, якія беларусам не давяралі). Такім чынам тыя беларусы, якія жылі перад намі, былі хуткімі да бою і вайны не баяліся. Больш за месяц слуцкія дабраахвотнікі змагаліся з маскоўскай зграяй, б’ючы маскалёў. Урэшце бальшавікі кінулі на Слуцкі фронт велізарныя сілы, цэлыя дывізіі з артылерыяй. Толькі тады случакі ў колькасьці паўтары тысячы жаўнераў адступілі і перайшлі за раку Лань. Слуцкі збройн чын – гэта моцная старонка беларускай змагарнай гісторыі. Случакі змагаліся за сваю зямлю і за Беларускую Народную Рэспубліку. Яны засьведчылі збройны супраціў маскоўскай акупацыі Беларусі. Змагары паказалі, што за Айчыну трэба змагацца ў любых умовах, ня гледзячы ні на якія цяжкасьці і ні на якую сілу ворага. Ворагаў ,бальшавіцкую навалу трэба было біць і зьнішчаць, як шалёных сабак. Цяпер імпэрыялістычная Масква зноў задзірае свій лыч, пагражае Беларусі і ўсяму сьвету. Яна імкнецца прымусіць здрадніцкі рэжым Лукашэнкі падпісаць капітуляцыю і стварыць повад, каб захапіць Беларусь. Але вынікам гэтай палітычнай авантуры стане тое, што маскоўскія авантурысты будуць зьнішчаны беларускім народам разам з лукашысцкімі здраднікамі і хрыстапрадаўцамі. Настае час, калі воля становіцца галоўнай і нішто ня спыніць вольнае Беларусі. Слава слуцкім змагарам! 27 лістапада 2019 Зянон Пазьняк 29/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |