Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяды-2019, Менск. Адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы 10 лістапада, у нядзелю, адбудуцца традыцыйныя мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцы, да Крыжа на магілах беларусаў, расстраляных расейска-бальшавіцкімі акупантамі ў 1937-1941 гг. 12.00 – збор удзельнікаў каля ДУ Менскага гарадзкога палаца культуры; 8/11/2019 › Навіны Сумная вестка даляцела з Лагойску праз акіян. Пасьля цяжкай анкалагічнай хваробы памёр Дэпутат Незалежнасьці Аляксандар Шут - сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай Партыі - БНФ, Міністар Аховы Здароўя ў Ценявым Урадзе дэпутацкай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Адыходзяць людзі, якія стваралі незалежнае дзяржаўнае існаваньне Беларусі. 8/11/2019 › Навіны ШУТ Аляксандр Аляксандравіч (1952 – 6.11.2019) Пасьля цяжкой хваробы памёр сп. Аляксандр Шут, дэпутат Незалежнасьці, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у парляманцкае змаганьне Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту за дасягненьне незалежнасьці Беларусі і станаўленьне нашай дзяржавы, працуючы дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня ў 1990-1995 гг. Тады раскрыліся лепшыя рысы асобы сп. Аляксандра – высокі інтэлектуальны ўзровень, адданасьць беларускай ідэі, арганізацыйныя здольнасьці, а ў самыя драматычныя моманты змаганьня асабістая мужнасьць і маральныя якасьці. Дзякуючы такім людзям, як сп. Аляксандр Шут, наша Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Ён быў прыкладам у барацьбе і стваральнай працы на карысьць нашага народу. Няхай будзе пухам яму наша родная зямля. Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 6 лістапада 2019 г. 7/11/2019 › Навіны Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Сёньня ізноў адбываюцца Дзяды — нашае містычнае і сакаральнае сьвята продкаў. Яно ў цяперашнім часе набыло ў нас асаблівае значэньне, бо зьвязана з Народным Мэмарыялам Курапаты, зьяўляецца яго часткай і ягонай сутнасьцю. Народны Мэмарыял Курапаты створаны народам у традыцыях нашай мэмарыяльнай культуры. Пачаўся ён 29-га кастрычніка 1989 года, калі людзі, ідучы шэсьцем, прынесьлі сюды на руках вялікі сямімэтровы Крыж Пакуты і паставілі яго тут пад гукі рэквіема і казаньне малітваў. 4/11/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Адкрыццё фотавыставы Хайсы віцебскія Курапаты.30.10.19 1/11/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |