Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: АНШЛЮС МОЖНА ЛІКВІДАВАЦЬ Аналізуючы аншлюс Аўстрыі, разбор, акупацыю і анэксію Чэхаславаччыны, на якую напалі гітлерская Нямеччына з Польшчай і Вэнгрыяй, спробу савецкай акупацыі Фінляндыі (ў форме анэксіі), захоп і анэксію Крыма Расеяй ў 2014 годзе, потым нямецкую акупацыю Нарвэгіі, Даніі, Бэльгіі і т. п., прыходжу да высновы, што палепшыць становішча альбо пазьбегнуць аншлюса можна было толькі тады, калі б былі рашучыя дзеяньні кіраўніцтва краін і збройны супраціў агрэсарам. Але (за выключэньнем Фінляндыі) гэтага ня сталася, бо кіраўніцтва краін было нікчэмнае, а грамадзтва не гатовае да супраціву. 29/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк The People’s Mobilization for the Defence of the Independence of Belarus
A group of the state officials headed by Mr. A. Lukashenka agreed to commit an act of treason. They are ceding to Russia everything apart of their frauds on gas and petrol. But this is the common mafia affair of the Kremlin and the group of traitors in Belarus. They are debating the price of the treason. It is necessary to stop the illegal activity of this group of state officials which is dealing the interests of the Belarusian people. These persons don’t have any right to decide the future of the sovereignty of Belarus as well as the future of the Belarusian people. Their meetings in Moscow are anti-constitutional and illegal. They are acting before all the people. This is a conspiracy of the corrupt officials. These persons must be prosecuted. 26/12/2019 › Навіны, English Віншую беларусаў з Нараджэньнем Хрыстовым! Што б ні адбывалася на сьвеце, якія б ні былі падзеі, якія б ні зьяўляліся мудрацы і не красаваліся дурні, — Хрыстос над усім і гэтая дзівосная падзея — Нараджэньне Сына Божага ў вобразе чалавека — застанецца ў Вечнасьці як вечная яе гісторыя. Гэтае Нараджэньне зьмяніла сьвет на лепшы, дало надзею людзям на вечнае існаваньне там, за межамі быцьця. І вось на гэтым якраз трымаецца мараль чалавецтва, якую ствараюць лепшыя людзі. Але ў гісторыі, як гэта ня дзіўна, кіруюць краінамі часьцей ня лепшыя людзі і ў гэтым хаваецца корань грамадзкага зла, бо можа стацца прычынай зьнішчэньня і ўпадку народа. Зычу, каб у нас, беларусаў, такога ня ўзьнікла, не было і ня сталася. Хрыстос нарадзіўся! 24 сьнежань 2019 год Зянон Пазьняк 24/12/2019 › Навіны У Варшаве 21 сьнежня прайшла чарговая акцыя пад калёнай Жыгімонта на Замкавай плошчы супраць інтэграцыі з Расеяй. Удзельнікі акцыі – патрыёты заклікалі змагацца за незалежнасьць Беларусі. Так, мы, казанскія татары, падтрымліваем сыноў і дачок беларускага народа. Мы памятаем дату 15 кастрычніка – Дзень Памяці ня толькі татарскага народа, а і ўсіх народаў Паволжа і Урала: башкіраў, удмуртаў, марыйцаў, чувашоў, эрзянцаў і макшанаў, якія разам з татарамі здолелі захавацца як народы за 467 гадоў пад бязьлітаснай расейскай уладай. 23/12/2019 › Навіны Народная мабілізацыя ў абарону незалежнасьці Беларусі (Рэзалюцыя мітынгу 21 сьнежня 2019 года ў Менску.) Групоўка чыноўнікаў на чале з А. Лукашэнкам пагадзіліся на здраду. Здаюць Расеі ўсё акрамя сваіх гешэфтаў па нафце і газу. Але гэта ёсьць мафійны гандаль Крамля і групоўкі здраднікаў. Гандлююцца за цану здрады. Трэба спыніць незаконную дзейнасьць чыноўнай групоўкі па гандлю інтарэсамі беларускага народа. 21/12/2019 › Навіны Пачаўся суд над КХП-БНФ за мерапрыемствы на сёлетнія Дзяды 19 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну г. Менску адбылося першае паседжаньне адміністрацыйнага працэсу. Паседжаньне вяла суддзя Тацьцяна Матыль. Партыю ў судзе прадстаўляў Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 19/12/2019 › Навіны МАСКВА АСЬЦЯРОЖНА ПАЧЫНАЕ ГУЛЯЦЬ “НА БАНК” У інтэграцыйнай вайне па захопу Беларусі маскоўскі палітычны крымінал іграе па адных і тых жа нотах: шантаж і палоханьне сатрапа, каб хутчэй здаваў Беларусь. Звычайна выпускаюць прапагандысцкі відэаматэрыял, у якім паказваюць ягоныя крымінальныя ўчынкі, парушэньні закона ці выцягваюць нейкіх сьведак, ці схаваныя дакуманты і т. п. Маскоўская палітмафія такім чынам палохае сваё “дзецішча” Лукашэнку, каб здаваўся, а то, маўляў, усё раскажам пра цябе грамадзтву і міжнароднай супольнасьці — страціш уладу, невуч. 18/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк СУД НАД КХП-БНФ ЗА МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ 19 сьнежня адбудзецца суд над КХП-БНФ — 14.30. 17/12/2019 › Навіны
Апошні пэрыяд года поўны падзей і ўрачыстых, і трывожных. Але будзем казаць аб галоўным. 16/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Заклік да народнай мабілізацыі
15 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Мабілізацыя” (апублікаваны). Старшыня зьвярнуў увагу на самае важнае ў падзеях апошняга часу. Разьвітаньне з героямі Паўстаньня 1863 г., паказала, што Вільня была і будзе для беларусаў сьвятым горадам, куды і адкуль вядуць усе шляхі велічы нашай гісторыі. 16/12/2019 › Навіны Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сп. Сяргею Антончыку, сябру Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю брата. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 13 сьнежня 2019 г. 13/12/2019 › Навіны За словам “інтэграцыя” рэжым Масквы і кіроўная групоўка з Менску хаваюць наступнае”: 1. Беларускае войска будзе поўнасьцю падпарадкаванае расейскаму генштабу і нашы вайскоўцы, юнакі і мужчыны, будуць гінуць і калечыцца на расейскіх войнах. 2. Наша тэрыторыя будзе выкарыстана ў расейскіх ваенных авантурах супраць нашых суседзяў. Нашы гарады і населеныя пункты, мірныя людзі стануць ахвярамі расейскіх ваенных авантур. 13/12/2019 › Навіны No to the Integration with Russia Dear compatriots! The Independence and sovereignty of Belarus are in danger. The Putin’s and Lukashenka’s governments are continuing the secret negotiations behind closed doors. They are preparing the illegal documents on the integration of Belarus into Russia. In fact it is the Russian project of the annexation of our country by Russia which would like to devour Belarus. The state administration of Belarus is acting in violation of the Law and Constitution. This activity contradicts the national interests of our people. It is necessary to stop the anti-constitutional negotiations. Every decision resulting from these negotiations has no legal force and should be interpreted as the anti-constitutional conspiracy. 13/12/2019 › Навіны, English Дарагія суайчыньнікі! Незалежнасьць і суверэнітэт Беларусі ў небяспецы. У Расеі за зачыненымі дзвярыма паміж уладамі Пуціна і Лукашэнкі працягваюцца схаваныя перамовы і незаконная падрыхтоўка дакумантаў аб інтэграцыі Беларусі ў Расею, што на самай справе ёсьць расейскім плянам анэксіі і паглынаньня нашай краіны Расеяй. Такія дзеяньні з боку існуючай улады ў Беларусі ёсьць антыканстытуцыйныя і незаконныя, супярэчаць нацыянальным інтарэсам нашага народа. 12/12/2019 › Навіны Д. Івашын: Мае новае расьледаваньне . 12/12/2019 › Навіны Менскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага, намесьніка старшыні КХП БНФ, на 765 рублёў. Палітыка пакаралі як арганізатара шэсьця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада ў Менску. Кіраўніцтва партыі, якое падала заяўку на акцыю, адмовілася складаць дамовы на паслугі зь міліцыяй і камунальнікамі. Пра гэта быў складзены пратакол, які разгледзеў судзьдзя Віктар Шаўцоў. 9/12/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Аб рашучых дзеяньнях дзеля абароны Беларусі Антыбеларуская злачынная група ўлады працягвае гандаль краінай, вядзе злачынныя перамовы з Крамлём аб продажы суверэнітэту Беларусі. Праз падстаўных асобаў змоўшчыкі заяўляюць аб стварэньні “союзного государства” з адзіным расейскім урадам, парлямантам, грашыма, падатковай сістэмай, чынавенствам і войскам. Стаўленік Масквы ў Беларусі заявіў, што гэта будзе новы “савецкі саюз”. 3/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк
Шаноўныя спадарыні і спадары, 3 снежня 2019 года ў 14:15 гадзін у судзе Мінскага раёна (адрас: г. Мінск, вул. Маякоўскага, 119а, кабінет 510) пачнецца судовы адміністрацыйны працэс у дачыненні намесніка старшыні Кансерватыўна- Хрысціянскай Партыі—БНФ сп. Юрыя Беленькага. Юры Беленькі абвінавачваецца ў тым, што не заключыў з міліцыяй дамову на аплату паслуг міліцыі на ахову грамадскага парадку пад час правядзення дазволенага ўладамі мітынга, прысвечанага дню памяці продкаў “Дзяды” ва ўрочышчы Курапаты 3 лістапада 2019 г. 2/12/2019 › Навіны Удзячнасьць за высокароднае пахаваньне герояў у Вільні
Brangūs ponios ir ponai, 2019 m. lapkričio 22 d. Lietuvos Respublika suorganizavo 1863 m. sukilimo didvyrių laiduotuves. Viskas buvo daroma aukščiausiame kultūros lygyje, garbingai ir labai rimtai. 2/12/2019 › Навіны Случчына. Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну 1 сьнежня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ патрыёты з Менску, Жодзіна і Берасьця праехалі па мясьцінах Слуцкага Збройнага Чыну і наведалі Грозаў, Семежава, Вызну (Чырвоная Слабада), Слуцк. Грамада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ўшанавала памяць герояў Беларускай народнай арміі БНР, якія на працягу месяца ў лістападзе-сьнежні 1920 года ваявалі супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы. На месцах баёў і магілах паўстанцаў, каля крыжоў, пастаўленых там патрыётамі-фронтаўцамі, адбыліся мэмарыяльныя мітынгі. 2/12/2019 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |