Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Аб рашучых дзеяньнях дзеля абароны Беларусі Антыбеларуская злачынная група ўлады працягвае гандаль краінай, вядзе злачынныя перамовы з Крамлём аб продажы суверэнітэту Беларусі. Праз падстаўных асобаў змоўшчыкі заяўляюць аб стварэньні “союзного государства” з адзіным расейскім урадам, парлямантам, грашыма, падатковай сістэмай, чынавенствам і войскам. Стаўленік Масквы ў Беларусі заявіў, што гэта будзе новы “савецкі саюз”. Сутнасьць гэтай змовы – дзяржаўная здрада Беларусі. Змова лукашысцкага рэжыму з Масквой, якая адбываецца ў Крамлі, ёсьць антыканстытуцыйнае, антызаконнае, антынацыянальнае дзеяньне. Нягледзячы на папярэджаньні грамадзкасьці спыніць антызаконную змову з Масквой, яна працягваецца, зьяўляецца фактам гібрыднай акупацыі Беларусі. У такім становішчы (калі адсутнічаюць усе законныя магчымасьці зьмены злачыннага кіраўніцтва дзяржавы) сам народ выконвае ролю дзяржаўнай улады, мае функцыю суверэна краіны. Гэтае ягонае права ёсьць правамоцнае, законнае, канстытуцыйнае і справядлівае. Дзеяньні і рашэньні здраднікаў і змоўшчыкаў з Масквой незаконныя і народам не прызнаюцца. Асобы, якія зьдзейсьнілі злачынства дзяржаўнай здрады па ўмаленьні і ліквідацыі суверэнітэту Беларусі мусяць быць неадкладна пакараныя праз народны суд, альбо пры адсутнасьці такой магчымасьці – непасрэдна грамадзянамі Беларусі шляхам ліквідацыі злачынцаў. Беларусы павінны ведаць свае правы і магчымасьці. Інакш група крымінальных нягоднікаў, што дарвалася да ўлады, можа прадаць увесь народ, пазбавіць шчасьця цэлыя пакаленьні людзей. Грамадзкасьць Беларусі мусіць рашуча дзейнічаць і яднацца дзеля абароны краіны. 2 сьнежань 2019 г. Зянон Пазьняк 3/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |