Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
За словам “інтэграцыя” рэжым Масквы і кіроўная групоўка з Менску хаваюць наступнае”: 1. Беларускае войска будзе поўнасьцю падпарадкаванае расейскаму генштабу і нашы вайскоўцы, юнакі і мужчыны, будуць гінуць і калечыцца на расейскіх войнах. 2. Наша тэрыторыя будзе выкарыстана ў расейскіх ваенных авантурах супраць нашых суседзяў. Нашы гарады і населеныя пункты, мірныя людзі стануць ахвярамі расейскіх ваенных авантур. 3. Уся наша ўласнасьць, у тым ліку зямля, нетры, лясы, заводы, прадпрыемствы, гандаль будуць захопленыя рускімі чыноўнікамі і “бізнэсмэнамі” з увядзеньнем так званага агульнага (лічы расейскага) заканадаўства і “роўных рынкавых умоў”. Беларус апынецца без зямлі і грошэй, а яго сям’я патрапіць у багну расейскага беззаконьня. 4. Людзі застануцца без сваіх грашэй. Зьберажэньні будуць скрадзены праз “абменныя” банкаўскія апэрацыі ды іншыя. На нас абрынуцца санкцыі разьвітага сьвету як на саюзьнікаў Масквы. Беларусы застануцца без доступа да замежных лекаў, прадуктаў, сучасных замежных тэхналёгій, вольнага інтэрнэту (у Расеі за “няправільны” рэпост у сацыяльных сетках людзям даюць 5 год турмы). 5. Парадкі сувязяў з замежжам, гандаль з суседнімі краінамі (Польшчай, Літвой, Украінай і інш.), будуць усталёўваць расейскія памежнікі і мытнікі, што будзе не на нашу карысьць. 6. Суды будуць дзейнічаць па расейскіх “паняцьцях”. Правы беларусу будуць дыктаваць чужынцы: рускі чыноўнік і рускі суддзя. Асуджаныя будуць адбываць пакараньне ў расейскіх калоніях. 7. У кіроўных структурах усіх узроўняў сядзе чужы расейскі чыноўнік, які будзе кіравацца толькі загадамі расейскіх уладаў. Беларусаў будуць выціскаць ў расейскія гіблыя рэгіёны. МЫ НЯ ХОЧАМ ІНТЭГРАЦЫІ Ў РАСЕЮ! Ня верце таму, што гавораць па тэлевізару. Яны добра навучыліся хлусіць і падманваць. Перамовы пра “інтэграцыю” супярэчаць Канстытуцыі. Такіх “перамоў” не павінна быць. Пакуль ня позна, трэба не дапусьціць інтэграцыі (акупацыі), што ёсьць незаконнай і злачыннай змовай, паколькі не дазваляецца нашай Канстытуцыяй. Усюды ў Беларусі павінна гучэць - “НЕ – ІНТЭГРАЦЫ І Ў РАСЕЮ”. Заклікаем разгарнуць Народную Мабілізацыю супраць інтэграцыі ў Расею. Стварайце актыўныя групы Народнай Мабілізацыі супраць інтэграцыі ў Расею. Сьнежань 2019 Ініцыятыва “Баларуская Салідарнасьць”
13/12/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |