Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МАСКВА АСЬЦЯРОЖНА ПАЧЫНАЕ ГУЛЯЦЬ “НА БАНК”

У інтэграцыйнай вайне па захопу Беларусі маскоўскі палітычны крымінал іграе па адных і тых жа нотах: шантаж і палоханьне сатрапа, каб хутчэй здаваў Беларусь.

Звычайна выпускаюць прапагандысцкі відэаматэрыял, у якім паказваюць ягоныя крымінальныя ўчынкі, парушэньні закона ці выцягваюць нейкіх сьведак, ці схаваныя дакуманты і т. п.

Маскоўская палітмафія такім чынам палохае сваё “дзецішча” Лукашэнку, каб здаваўся, а то, маўляў, усё раскажам пра цябе грамадзтву і міжнароднай супольнасьці — страціш уладу, невуч.

На невуча гэта асабліва ня дзейнічае па прычыне, што чхаць яму на грамадзтва, “народзец” і міжнародную супольнасьць. Усё схоплена.

Па схеме палоханьня быў зроблены чарговы відэаматар’ял фірмы NЕХТА — “Лукашенко. Уголовные материалы” (па ідэалогіі – гэта прафэсійны маскоўскі праект — канцэнтрацыя не на галоўным, а на “паралелях” і нічога — пра Расею.), якое набрала два мільёны праглядаў, але рэальна ні на што не паўплывала.

І вось цяпер мы бачым, што Масква як быццам зьбіраецца іграць “на банк” па старой песьні. У 2018 годзе на Захад выязджае адзін з бандытаў (быццам бы) “эскадрона сьмерці”. Там ён дае паказаньні ў відэа-інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” аб забойстве беларускіх палітыкаў у 90-х гадах (фільм зроблены рускай службай, уся група пазначана ў цітрах). Акурат цяпер, у разгар маскоўскага гандлю па інтэграцыі, гэтае відэа зьяўляецца ў эфіры. Магчыма, што на Захад пераправілі ні аднаго “сьведку”, каб задзейнічаць у справе Эўразьвяз (а Масква — збоку).

Характэрна, што ў цяперашнім укідзе няма нічога новага, чаго б не было ўжо раней вядома і пацьверджана пра забойства палітыкаў (”сьведка” таксама паўтарае тое, што ўжо вядома). Але шум зроблены, Масква пацірае ручкі, гуляючы лёсам забітых людзей (якія яе не цікавяць). Тыповая псіхалогія і карціна канфлікту прапагандысцкай палітыкі.

Масква ўцягнула Лукашэнку ў крымінальныя забойствы, валодае ўлікамі і дакумантамі гэтых забойстваў, выкарыстоўвае іх для дасягненьня інтэграцыйнай акупацыі Беларусі шляхам шантажу свайго кліента, каб той падпісаў, што яны патрабуюць.

У іхным “загашніку” страшылак кліента яшчэ жахлівы выбух у менскім мэтро (18 ахвяр), пасьпешны расстрэл падазраваных асобаў па недаказанай віне, “узрыўпакеты з сокам”, файерверкі, забойствы бізнэсмэнаў і крымінальных “аўтарытэтаў”.

Пра якія макабарычныя рэчы прыходзіцца пісаць. Да чаго дажыліся мы, беларусы! Гэта ж якая цемра ўзьнялася вырашаць жыцьцё і будучыню народа.

Зразумела, што супраць бандаў, якія захапілі ўладу ў Менску і ў Маскве, мусіць быць грамадзкая мабілізацыя. Але гісторыя, на жаль, паказвае, што, каб застацца, банды хапаюцца за зброю. Бяз лішніх слоў, у дваццаць пяты раз паўтараю: рыхтуймася да абароны краіны. Усё спатрэбіцца.

17 сьнежань 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК

18/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2019
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024