Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: АНШЛЮС МОЖНА ЛІКВІДАВАЦЬ Аналізуючы аншлюс Аўстрыі, разбор, акупацыю і анэксію Чэхаславаччыны, на якую напалі гітлерская Нямеччына з Польшчай і Вэнгрыяй, спробу савецкай акупацыі Фінляндыі (ў форме анэксіі), захоп і анэксію Крыма Расеяй ў 2014 годзе, потым нямецкую акупацыю Нарвэгіі, Даніі, Бэльгіі і т. п., прыходжу да высновы, што палепшыць становішча альбо пазьбегнуць аншлюса можна было толькі тады, калі б былі рашучыя дзеяньні кіраўніцтва краін і збройны супраціў агрэсарам. Але (за выключэньнем Фінляндыі) гэтага ня сталася, бо кіраўніцтва краін было нікчэмнае, а грамадзтва не гатовае да супраціву. Крым расейцы не захапілі б, калі б украінскія ўзброеныя сілы (нават ў тым стане, у якім яны тады існавалі) аказалі супраціў. Усе аншлюсы робяцца па адной схеме: застрашэньне альбо здрадніцтва кіраўніцтва і параліч волі грамадзтва да супраціву. У дзяржаўны арганізм ахвяры ўпырсківаецца атрута і краіну забіраюць голымі рукамі. Складнікі аншлюсу Беларусі пасьлядоўна рыхтаваліся Расеяй 25 гадоў. На сёньняшні дзень падрыхтоўка завяршаецца, анэксію афармляюць адкрыта пад эўфемізмам “інтэграцыя”, не зьвяртаючы ўвагі на абалваненае прапагандай грамадзтва. Расейцы ў Маскве ўжо адкрыта пішуць пра дату, калі будзе завершаны аншлюс Беларусі. Ёсьць спосабы і магчымасьці прадухіліць гэты аншлюс, але яны ператвараюцца ў нерэальныя перад рэчаіснасьцю. Які супраціў, напрыклад, магла аказаць гітлерцам Чэхаславаччына, калі грамадзтва не разумела навошта тое рабіць, нікчэмнае кіраўніцтва пагадзілася на акупацыю, а моцнае чэхаславацкае войска атрымала загад не страляць (і не хацела страляць) па аккупантах. Лагічна (і юрыдычна) групу здраднікаў, якія прадаюць Беларусь, трэба арыштаваць, судзіць і пакараць. Гэтага варыянту (па аналогіі — румынскага) ня будзе, бо дзеля яго ажыцьцяўленьня патрэбныя шырокія народныя выступы і грамадзкае ўзрушэньне. Існуе магчымасьць радыкальнага дзеяньня актыўнай часткі людзей, якія возьмуць на сябе місію ліквідацыі антыдзяржаўнага злачынства. Калі сярод 10-ці мільёнаў насельніцтва яшчэ засталося некалькі сапраўдных мужчын, то і ў гэтым выпадку, Беларусь можна ўратаваць. Уплываць на падзеі можа нават адзін чалавек. У гісторыі такога шмат. Рэзкія адчайныя дзеяньні яшчэ могуць перакуліць становішча. 29 сьнежань 2019 г. Зянон Пазьняк 29/12/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |