Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Кансалідацыя грамадзтва вакол ідэі абароны незалежнасьці Беларусі

Студзеньскі Сойм 2020 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

19 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Першы крок — пазбавіцца ад Лукашэнкі” (апублікаваны). Дакладчык ахарактарызаваў падзеі апошняга часу як трывожныя для нашай дзяржавы дні. Масква цісьне на свайго сатрапа ў Беларусі, прымушаючы яго да здачы сувэрэнітэту Беларусі за нафту і газ. Змоўшчыкі пакуль што не зышліся ў цане. Яны публічна дэманстравалі здраду Беларусі і злачынныя дзеяньні. Беларускае грамадзтва адрэагавала пратэстамі супраць прадажнай палітыкі ў Менску і іншых гарадах, што засьведчыла агульны настрой непрыняцьця палітыкі інтэграцыі бальшынёй беларусаў. З новага году змоўшчыкі зрабілі перапынак, а 15 студзеня праявілася чарговая расейская тактыка – дэманстрацыя новых расейскіх плянаў па ўвекавечваньні ўлады Пуціна. Фактычна, 15-га студзеня ў Расеі аб’яўлена аб пачатку павольнага дзяржаўнага еправароту, які адбываецца па схеме лістападаўскага перавароту 1996 г. у Беларусі. Прыняцьце новай канстытуцыі расцэньваецца як зьяўленьне новага суб’екта міжнароднага права, у выніку чаго Пуцін атрымае права зноў выбірацца прэзыдэнтам на два тэрміны.

У сувязі з гэтым для падняцьця папулярнасьці рэжыму і Пуціна будзе працягвацца палітыка паўзучага аншлюсу Беларусі – “паглыбленай інтэграцыі”. У канцы 2019 года апрацоўка сатрапа Масквой уперлася ў цану на нафту і газ, і Крэмль зрабіў перапынак, каб забясьпечыць сябе тыл, а потым працягнуць аншлюс. Небясьпека для Беларусі значна ўзрасла. Тым часам некаторыя рускія агентурныя аналітыкі сьцьвярджаюць, што А. Лукашэнка зьяўляецца гарантыяй сувэрэнітэту Беларусі. Гэта той выпадак, калі ў рускай аналітыкі канторскія вушы тырчаць. Галоўнай небясьпекай сувэрэнітэту Беларусі быў і ёсьць Лукашэнка. У гэтым становішчы трэба ад яго пазбаўляцца любым спосабам. Інакш Беларусь чакае няшчасьце. Расейскай інтэрвэнцыі баяцца ня трэба. Калі яны палезуць, то тут ім будзе і магіла, і канец пуцінскага рэжыму ў Расеі.

Сімптаматычныя паводзіны рэжыму ў сувязі з пратэстамі. Рэжым дэманструе сваю традыцыйную акупацыйную палітыку, людзей перасьледуюць, зьневажаюць і караюць турмой і штрафамі паводле незаконных выракаў судоў. Ніхто з выканаўцаў рэжымных судовых злачынстваў не павінен уцячы ад расплаты. Для гэтага трэба, каб пацярпелыя выкарысталі ўсе сродкі абароны і вяртаньня справядлівасьці.

У заключэньні дакладчык падкрэсьліў, што перад нашай партыяй і ўсёй беларускай інтэлігенцыяй у час напружаньня важнае значэньне мае беларускае асьветніцтва людзей. Пратэст павінен мець асэнсаваны беларускі зьмест, бо змаганьне ідзе за нашае нацыянальнае жыцьцё і вольнае існаваньне.

З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Ён паведаміў сябрам Сойму пра працяг міліцэйскага і судовага перасьледу сяброў КХП-БНФ, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту супраць “паглыбленай інтэграцыі” і ў мэмарыяльных мерапрыемствах. Нашы сябры атрымалі вялікія штрафы, што сьведчыць пра імкненьне рэжыму прымусіць нашу Партыю плаціць вялікія сумы паводле незаконных прысудаў. Мы будзем абскарджваць прысуды і перасьлед у міжнародных арганізацыях. Адказнага сакратара Партыі сп. Алеся Чахольскага захапіла міліцыя, і пасьля закрытага судова працэсу ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рэжым імкнецца запалохаць грамадзтва і нэўтралізаваць самых актыўных арганізатараў грамадзкага руху. Але наша Партыя ня будзе плаціць рэжыму вялікія сумы грошай за правядзеньне мэмарыяльных і іншых легальных мерапрыемстваў так, як ужо на працягу гадоў плоцяць іншыя арганізацыі, што называюцца апазыцыйнымі. Гэта ёсьць наша прынцыповая пазыцыя.

Дакладчык зазначыў, што ў сувязі з дзяржаўным пераваротам у Маскве трэба чакаць узмацненьня расейскага ціску на Беларусь, трэба быць гатовымі да супрацьдзеяньня гібрыдным мэтадам імпэрскага ворага. У сувязі з тым, што мясцовыя СМІ не выконваюць адпаведным чынам сваёй задачы па інфармаваньні грамадзтва, гэтую функцыю павінна выконваць Партыя і шырокае кола патрыётаў, якія ёсьць па ўсёй краіне. Кожны павінен па меры магчымасьці распаўсюджваць адэкватную інфармацыю, нашы аналітычныя матэр’ялы.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра далейшае пранікненьне расейскай ваеншчыны на тэрыторыю Беларусі. Прыхавана, у цывільным транспарце на Беларусь завозяцца вялікія колькасьці расейскай вайсковай тэхнікі і абсталяваньня. На тэрыторыі беларуска-украінскага памежжа адрэмантаваны дарогі і масты, якія часта ня маюць ніякай гаспадарчай карысьці. У Менску пабудаваны некалькі шматпавярховых дамоў, якія доўгі час не засяляюцца, але ў якіх падтрымліваюцца ўсе сістэмы жыцьцезабесьпячэньня. Для каго прадназначаны сотні гэтых кватэр? Ня выключана, што для тэрміновага, у разе патрэбы, масавага засяленьня іх расейскімі афіцэрамі і спэцыялістамі, якія будуць зьдзяйсьняць агрэсіўныя дзеяньні супраць Беларусі і Украіны.
Сябры Сойму паведамілі таксама інфармацыю з расейскай Поўначы і Сібіры. Там, дзе не адбываецца здабыча сыравіны, гарады і рэгіёны знаходзяцца ў поўным заняпадзе. Дарогі разьбітыя, дамы абшарпаныя або пакінутыя і разбураныя, народ жыве ў галечы, бяспраўі і беспрацоўі. Прыкметна, што простыя людзі часта вельмі прыязна ставяцца да беларусаў, але масава ненавідзяць Маскву і Пуціна. Пэрспэктывы ў такой імпэрыі няма.

Галоўнай задачай ёсьць інфармаваньне і кансалідацыя грамадзтва вакол ідэі абароны незалежнасьці Беларусі.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
19 студзеня 2020 г.

20/1/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2020
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024