Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пуцін рыхтуе вайну

Новая канструкцыя расейскай улады завострана на вайну:
1. Пытаньне вайны сканцэнтравана ў руках адной асобы, Пуціна,
2. Усе сілавыя ведамствы падначалены адной асобе, Пуціну,
3. Умацавана вертыкаль улады, ліквідаваны рэшткі самакіраваньня.
4. Урад сканцэнтраваны на функцыю максімальнага збору сродкаў, неабходных для вайны,
5. Усе міжнародныя дамовы, усе ратыфікаваныя міжнародныя канвэнцыі выведзены за межы законаў, не зьяўляюцца абавязковыя для выкананьня. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Алесь Чахольскі: У міліцэйскай сістэме ёсць сапраўдныя садысты

24-01-2020
Дзіяна Серадзюк, “Новы час”

Пасля судоў за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці ўпершыню за 20 гадоў за краты трапіў кіраўнік Грамадскай дырэкцыі Народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі. Ён распавёў «Новаму Часу», з чым яму давялося сутыкнуцца падчас адбывання арышту.

Выкралі, калі прыехаў праверыць пошту

26 снежня Алесь Чахольскі заехаў на сваю старую адрэсу, па якой ён ужо год як не жыве, каб праверыць пошту. Калі падыходзіў, заўважыў у двары сіні бусік.

— Раптам шэсць чалавек акружаюць мяне, з іх чацвёра ў цывільным і двое ў форме АМАПу. Яны не прадстаўляліся, не паказвалі пасведчанняў, сказалі «пройдёмте» і пасадзілі мяне ў бусік. Прымусілі адключыць тэлефон, таму я не змог нікому пазваніць і сказаць, што мяне затрымліваюць. Мяне фактычна выкралі! — перакананы Алесь Чахольскі. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Інтранізацыя

Андрэй Пянткоўскі пра Расею

Так, у нашага пажыцьцёвага пуціндэнта прызначаліся ў 2024-м некаторыя тэхнічныя праблемы перарэгістрацыі прыладаў абсалютнай улады. Хітрамудрае слоўца “запар”, якое двойчы выцягвала яго за вушы на сталец, абярнулася сваім непрыемным бокам – “тройчы запар” ніяк не каціць. Але ж праблема дробная. Вучоныя халуі ўжо даўно з дзесятак сцэнароў яе рашэньня запрапанавалі. Адзін лепшы за іншы.

І чаму ж раптам за чатыры гады да нейкай дробнай руціннай працэдуры яму раптам захацелася так голасна абвясьціць сябе валадаркай марской, сухапутнай, судовай, ды яшчэ ў рэжыме ўсенароднага волевывяржэньня на піку травеньскага перамогашаленства? Не, гэта не праблема 2024-га, гэта мабыць, нейкая патрэба 2020-га. У нашай гісторыі сустракалася ўжо аднойчы такое ж дзіўнае, на першы позірк, пажаданьне валадара. Далей...

27/1/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2020
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024