Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ЗАЦЕМКІ ПА ХОДУ ВЫБАРЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ Паглядзеў я жывы эфір прэсавай канфэрэнцыі групы так званай “апазыцыі” (пяць суб’ектаў), якія ідуць на прэзыдэнцкія выбары і будуцць праводзіць “праймэрыз” па вызначэньні адзінага кандыдыта. Такія спэктаклі ставяцца ўжо 20 гадоў, з таго часу калі нямецкая выведка (у асобе Ганса Віка) і КГБ стварылі ў Беларусі сваю так званую “дэмакратычную апазыцыю”. Але ўпершыню я паглядзеў гэты спэктакль ужывую. Першае, што зразумела — гэта тое, што сістэма працуе спраўна і Лукашэнка можа не хвалявацца. Выбары пройдуць па стандартнай рэжымнай схеме і чарговы тэрмін узурпацыі ўлады яму забясьпечаны. Другое, што я заўважыў, — у гэтых асобаў, што сабраліся на “выбары” і якія тлумачаць свае паводзіны “праймэрыз», — абсалютна няма сораму. У той час, калі грамадзтва наконт так званых рэжымных “выбараў” ужо даўно разабралася. І трэцяе, што не было для мяне нечаканасьцю, але ўсяроўна непрыемна пацьвердзілася, — гэта ўдзел Паўла Севярынца ў гэтай кампаніі. За апошнія месяц-паўтара Севярынец выгадна (і заслужана) выйшаў наверх у пратэстным палітычным змаганьні супраць аншлюсу і за незалежнасьць Беларусі. Замест таго, каб замацаваць пазыцыі і сьмела весьці наступальную палітыку на іншым узроўні, ён зноў уваліўся туды, адкуль выйшаў — у гнілую лахань вікаўскай “апазыцыі”, якая падтрымлівае рэжымныя “выбары” і ўвекавечвае рэжым Лукашэнкі. На гэтым — багна. Фініта. Будзе шмат кандыдатаў ад “апазыцыі” (для Захаду і “говправду” — апазыцыя). І гэта пры тым, што ніводнай асобы, якая магла б стаць альтэрнатывай рэжыму і “адзіным кандыдатам”, у гэтай багне няма. Яны там яшчэ ў “праймэрыз” будуць бавіцца. Які ім у Беларусі “праймэрыз”! І слова такога ў беларускай мове не існуе. (Хіба што лексіку пад грошы падбіраюць). Зьмены мусяць стацца тады, калі хаця б палова выбарцаў актыўна збайкатуюць фальшыфыя выбары ды закрычаць — валіце прэч з вашымі “дурыбарамі”! Прэч Ярмошыну! Давай новую ЦВК! Прэч прадажных школьных настаўнікаў! Давай у выбарчыя камісіі людзей, а не школьных рабоў! Лукашэнка, хопіць! Дастаў! Прэч з выбараў! І г. д. Так, мы, адраджэнцы, за гэта змагаемся ўвесь час. Усё ідзе павольна, бо вікаўская апазыцыя не зьнішчальная. Але пакуль у грамадзтве тое ня станецца, будуць “дурыбары” і лукашысцкі рэжым. 27-01-2020 Зянон Пазьняк 28/1/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |