Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Не любіце тэрарыста

Над гэтым варта задумацца некаторым беларусам. Асабліва тым, якія шчыра
прытрымлівацца меркаваньня, што Лукашэнка, загнаўшы сябе і краіну ў тупік, стаў гарантам незалежнасьці гэтага тупіка, бо Расея пагражае. Так думаюць ня толькі прыхільнікі рэжыму.

Сітуацыя стварылася такая, што Беларуская нацыя стала закладнікам адной асобы — Лукуашэнкі. Лёс незалежнасьці і па вялікаму кошту — нацыянальнага існаваньня залежыць ад гэтага блуднага хама, якога трымае Масква, як прыладу анэксіі. Цераз гэты абсалютны рычаг Масква плянуе аншлюс, уплывае на ўнутраную палітыку рэжыму і зьнішчае беларушчыну. Гэта сьвядома і падсьвядома разумее шмат беларусаў. Немагчымасьць зьмены ўлады, бязвыходнасьць і пры гэтым злавесная пагроза для незалежнасьці краіны спарадзіла ў некаторых беларусаў псіхалогію закладнікаў. Далей...

27/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Шануйце Беларускую мову

(Заклік)

У цяжкія для краіны дні, калі цёмныя сілы пагражаюць незалежнасьці нашай дзяржавы і жыцьцю Беларускай нацыі, зьвяртаемся да грамадзянаў нашай Айчыны. Шануйма вялікую прыгожую родную Беларускую мову, паважайма яе, адраджайма ў школах, вучэльнях, у грамадзтве. Памятайма, што Беларуская мова ёсьць найвялікшая каштоўнасьць нацыі, якая забясьпечвае ёй разьвіцьцё культуры і нацыянальнае вечнае існаваньне. Далей...

25/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Абараніць Беларусь ад атамнай смерці

(Зварот)

Больш за трыццаць гадоў мінула ад пачатку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку гэтай трагедыі Беларусь панесла велізарныя чалавечыя і эканамічныя страты. Яшчэ доўгія дзесяцігоддзі спатрэбяцца нашаму народу для пераадоленьня наступстваў Чарнобыля.

Сёньня над Беларускай нацыяй і сумежнымі краінамі навісла яшчэ адна сьмяртэльная небясьпека. Імя гэтай небясьпекі – Астравецкая атамная станцыя. Гэтая станцыя ёсьць расейская задума, расейскі неправераны праект, расейскі персанал абслугі, расейскае ядзернае паліва і расейскія грошы, якія аформлены як крэдыт для рэжыму ўлады ў Беларусі і які па пляну аддаваць Маскве з працэнтамі будзе беларускі народ. Прытым палову энергіі АЭС будзе забіраць Масква. Далей...

25/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Рух за выбары без Лукашэнкі

(заклік)

Галоўнай прычынай адсутнасьці зьмены ўлады ў Беларусі зьяўляецца параліч інстытуту выбараў. Рэжым Лукашэнкі ў выніку лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года стварыў сістэму абсалютнай улады і субардынацыі адной асобы на пасадзе прэзыдэнта краіны. Замест дэмакратычных празрыстых выбараў створана фальсіфікацыйная сістэма галасаваньня, цалкам падкантрольная адміністрацыі рэжыму і ўладным структурам, якія і вызначаюць вынікі галасаваньня па зададзенай схеме.

Грамадзтва, практычна, адхілена ад назіраньня за падлікам галасоў, за складаньнем пратаколаў галасаваньня і складаньнем сьпісаў выбаршчыкаў. У час выбараў рэжым арганізуе прымусовае галасаваньне і прымусовы, пад страхам рэпрэсій, загон людзей на папярэдняе галасаваньне, якое доўжыцца пяць дзён і непадкантрольнае грамадзкасьці. Права людзей груба парушана, законныя мэтады зьмены ўлады ліквідаваныя. Далей...

25/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Аб абароне Незалежнасьці

Мэмарандум

Узмацненьне расейскай агрэсіўнай палітыкі абвастрыла пагрозу незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Руская гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі ўзмацнілася па ўсіх агентурных накірунках: мэтадычна ідзе зьнішчэньне беларускай школы, адукацыі і беларускай мовы, павялічылася псэўдакультурная інвазія расейскіх арганізацыяў у беларускія структуры, плыве шквал дзікай расейскай прапаганды па рускіх тэлеканалах, якія вяшчаюць у беларускім эфіры.

Штучнае стварэньне энэргетычнай залежнасьці беларускай эканомікі ад паставак энэргарэсурсаў з Расеі дало магчымасьць Маскве пастаянна ціснуць на свайго сатрапа, патрабуючы абмену сувэрэнітэту на энэргарэсурсы. Далей...

25/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЦЯЖКІ ЧАС І ЗАДАЧЫ СУПРАЦІЎЛЕНЬНЯ

Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІІ Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХIV Зьезьдзе БНФ “Адраджэньне”. Цяжкі час працягваецца і ўсе палітычныя ўмовы, у якіх вымушаны адбывацца наш Зьезд, і ўсе працэдуры і падыходы ў сувязі з гэтымі ўмовамі, застаюцца. Гэта мы ўсе разумеем, але насуперак перашкодам ўсё зробім дзеля дасягненьня нашай мэты і вольнай будучыні нашай Бацькаўшчыны Беларусі.

Гледзячы на становішча, якое існуе ў грамадзтве, лічу неабходным падкрэсьліць прынцып існаваньня і дзейнасьці нашай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Нашае аб’яднаньне і ўзаемнасьць заснаваныя на беларускіх народных каштоўнасьцях, выпрабаваных жыцьцём і гісторыяй, а значыць неабходных для нацыянальнага існаваньня і разьвіцьця. Далей...

25/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Адбыўся Зьезд КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

f1-1.JPG
22 лютага ў Менску адбыўся ХІІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) і XIV Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Заля паседжаньня была ўпрыгожана нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. У працы Зьезду ўзялі ўдзел 87 дэлегатаў з усяе Беларусі, прысутнічалі госьці. Зьезд пачаў сваю працу са сьпяваньня Гімну БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Потым удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўсіх патрыётаў, якія пакінулі гэты сьвет за апошнія гады. Далей...

25/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Суд над Юрам Беленькім у справе патрыятычных мітынгаў сьнежня 2019 г.

25 лютага а 16.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе выканаўцы абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ сп. Беленькага на ранейшы прысуд раённага суду за ягоны ўдзел у патрыятычных мітынгах ў сьнежні 2019 года. Сп. Ю. Беленькі абскарджвае прысуд: штраф у 50 базавых адзінак.

Падтрымайма патрыёта!

Адрас суда: Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Ст. мэтро “Спартыўная”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

22 лютага 2020 г.

23/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Адбыўся суд у справе “Дзядоў-2019”

21 лютага адбылося паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства. Далей...

23/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Суд у справе “Дзядоў-2019”

21 лютага а 15.00 адбудзецца паседжаньне Гарадзкога суда г. Менска па касацыйнай скарзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. КХП-БНФ абскарджвае патрабаваньне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадзкага парадку” падчас некамэрцыйнага мэмарыяльнага мерапрыемства. Далей...

18/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Юбілей Дэпутата Незалежнасьці

Дэпутату Незалежнасьці сп. Сяргею Папкову сёньня спаўняецца 80 гадоў! Віншуем старэйшыну нацыянальна-вызвольнага руху зь юбілеям!
Сяргей Пятровіч, намесьнік старшыні КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, працягвае актыўную палітычную і асьветніцкую працу. Поўны энэргіі і адкрыты для ўсіх, ён і не зьбіраецца на “заслужаны адпачынак”. Чалавечы і палітычны досьвед, мужнасьць і пасьлядоўнасьць характарызуюць нашага старэйшага сябру. Няхай маладыя беларусы бяруць прыклад з такіх людзей.
Зычым Сяргею Пятровічу моцнага здароўя, натхненьня для навуковых адкрыцьцяў і новых ідэй. Разам будзем ісьці ў змаганьні і стваральнай працы на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

13 лютага 2020 г.

14/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Чакаем рэагаваньня

Праводзіцца рассылка дакуманта “Спыніць асіміляцыю беларусаў” у міжнародныя арганізацыі, структуры ААН і арганізацыі ў Беларусі.

Адрасаты ў Беларусі: Далей...

4/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Спыніць асіміляцыю беларусаў/Stop the Assimilation of the Belarusian People

Мы, беларусы, вымушаны зьвяртацца да міжнароднай грамадзкай і навуковай супольнасьці, каб ня зьнікнуць пад ціскам асіміляцыі.

Палітыка асіміляцыі, якую праводзіць сістэма адукацыі ў Беларусі, уяўляе найбольшую шкоду ў пытаньнях інтэлектуальнага разьвіцьця беларусаў.

Нам патрэбна дапамога ў прасоўванні праекта па спыненні асіміляцыі беларусаў. Падтрымка неабходная ў стварэнні і функцыянаванні сеткі адукацыйных школ для бацькоў па выхаванні дзяцей у беларускай культуры і мове.
Тэма адлюстравана ў прыкладзеным матэрыяле
.

We, Belarusians, are forced to turn to the international community and the scientific community in order not to disappear under the pressure of assimilation. Далей...

3/2/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА КАНФАРМІЗМ

Паглядзеў я інтэрв’ю чарговага спэцыяліста з-за мяжы (Чэхія) Алены Маркавай пра беларускую мову і пра закон аб мове, прыняты пад прэсам Беларускага Народнага Фронту і ўсяго беларускага грамадзтва Вярхоўным Саветам 11-га скліканьня ў студзені 1990-га года. (”Доктар гісторыі Алена Маркава пра лёс беларускай мовы: пункту невяртаньня няма”. 25 студзень 2020, Сяргей Абламейка, інтэрнэт-старонка “Свабода”)

Вось што піша ў інтэрв’ю А. Маркава. Даю толькі дзьве цытаты, але такое там спрэс і толькі такое.

1. «Нефармалы» пачыналі зь непалітычнага парадку дня — культурная спадчына, экалягічныя праблемы — але паступова павялічвалі свой палітычны ўплыў і перацягвалі на сябе ўвагу грамадзтва. Найважнейшым пунктам у дзейнасьці нефармалаў была беларуская мова, яны выступалі за пашырэньне сфэры яе ўжытку.” Далей...

2/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2020
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024