Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Заклік) У цяжкія для краіны дні, калі цёмныя сілы пагражаюць незалежнасьці нашай дзяржавы і жыцьцю Беларускай нацыі, зьвяртаемся да грамадзянаў нашай Айчыны. Шануйма вялікую прыгожую родную Беларускую мову, паважайма яе, адраджайма ў школах, вучэльнях, у грамадзтве. Памятайма, што Беларуская мова ёсьць найвялікшая каштоўнасьць нацыі, якая забясьпечвае ёй разьвіцьцё культуры і нацыянальнае вечнае існаваньне. 25/2/2020 › Навіны Абараніць Беларусь ад атамнай смерці (Зварот) Больш за трыццаць гадоў мінула ад пачатку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку гэтай трагедыі Беларусь панесла велізарныя чалавечыя і эканамічныя страты. Яшчэ доўгія дзесяцігоддзі спатрэбяцца нашаму народу для пераадоленьня наступстваў Чарнобыля. Сёньня над Беларускай нацыяй і сумежнымі краінамі навісла яшчэ адна сьмяртэльная небясьпека. Імя гэтай небясьпекі – Астравецкая атамная станцыя. Гэтая станцыя ёсьць расейская задума, расейскі неправераны праект, расейскі персанал абслугі, расейскае ядзернае паліва і расейскія грошы, якія аформлены як крэдыт для рэжыму ўлады ў Беларусі і які па пляну аддаваць Маскве з працэнтамі будзе беларускі народ. Прытым палову энергіі АЭС будзе забіраць Масква. 25/2/2020 › Навіны (заклік) Галоўнай прычынай адсутнасьці зьмены ўлады ў Беларусі зьяўляецца параліч інстытуту выбараў. Рэжым Лукашэнкі ў выніку лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года стварыў сістэму абсалютнай улады і субардынацыі адной асобы на пасадзе прэзыдэнта краіны. Замест дэмакратычных празрыстых выбараў створана фальсіфікацыйная сістэма галасаваньня, цалкам падкантрольная адміністрацыі рэжыму і ўладным структурам, якія і вызначаюць вынікі галасаваньня па зададзенай схеме. Грамадзтва, практычна, адхілена ад назіраньня за падлікам галасоў, за складаньнем пратаколаў галасаваньня і складаньнем сьпісаў выбаршчыкаў. У час выбараў рэжым арганізуе прымусовае галасаваньне і прымусовы, пад страхам рэпрэсій, загон людзей на папярэдняе галасаваньне, якое доўжыцца пяць дзён і непадкантрольнае грамадзкасьці. Права людзей груба парушана, законныя мэтады зьмены ўлады ліквідаваныя. 25/2/2020 › Навіны Мэмарандум Узмацненьне расейскай агрэсіўнай палітыкі абвастрыла пагрозу незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Руская гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі ўзмацнілася па ўсіх агентурных накірунках: мэтадычна ідзе зьнішчэньне беларускай школы, адукацыі і беларускай мовы, павялічылася псэўдакультурная інвазія расейскіх арганізацыяў у беларускія структуры, плыве шквал дзікай расейскай прапаганды па рускіх тэлеканалах, якія вяшчаюць у беларускім эфіры. Штучнае стварэньне энэргетычнай залежнасьці беларускай эканомікі ад паставак энэргарэсурсаў з Расеі дало магчымасьць Маскве пастаянна ціснуць на свайго сатрапа, патрабуючы абмену сувэрэнітэту на энэргарэсурсы. 25/2/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЦЯЖКІ ЧАС І ЗАДАЧЫ СУПРАЦІЎЛЕНЬНЯ Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас на ХІІ Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХIV Зьезьдзе БНФ “Адраджэньне”. Цяжкі час працягваецца і ўсе палітычныя ўмовы, у якіх вымушаны адбывацца наш Зьезд, і ўсе працэдуры і падыходы ў сувязі з гэтымі ўмовамі, застаюцца. Гэта мы ўсе разумеем, але насуперак перашкодам ўсё зробім дзеля дасягненьня нашай мэты і вольнай будучыні нашай Бацькаўшчыны Беларусі. Гледзячы на становішча, якое існуе ў грамадзтве, лічу неабходным падкрэсьліць прынцып існаваньня і дзейнасьці нашай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Нашае аб’яднаньне і ўзаемнасьць заснаваныя на беларускіх народных каштоўнасьцях, выпрабаваных жыцьцём і гісторыяй, а значыць неабходных для нацыянальнага існаваньня і разьвіцьця. 25/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Адбыўся Зьезд КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”
25/2/2020 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |