Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Абараніць Беларусь ад атамнай смерці (Зварот) Больш за трыццаць гадоў мінула ад пачатку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку гэтай трагедыі Беларусь панесла велізарныя чалавечыя і эканамічныя страты. Яшчэ доўгія дзесяцігоддзі спатрэбяцца нашаму народу для пераадоленьня наступстваў Чарнобыля. Сёньня над Беларускай нацыяй і сумежнымі краінамі навісла яшчэ адна сьмяртэльная небясьпека. Імя гэтай небясьпекі – Астравецкая атамная станцыя. Гэтая станцыя ёсьць расейская задума, расейскі неправераны праект, расейскі персанал абслугі, расейскае ядзернае паліва і расейскія грошы, якія аформлены як крэдыт для рэжыму ўлады ў Беларусі і які па пляну аддаваць Маскве з працэнтамі будзе беларускі народ. Прытым палову энергіі АЭС будзе забіраць Масква. Станцыя насуперак навуковым дадзеным будуецца на стыку геалагічных пліт у сейсмічнай зоне, дзе перыядычна адбывацца землятрусы, у густа заселеным месцы паміж дзьвюма сталіцамі – Вільняй і Менскам. АЭС будуецца тут насуперак геалагічным, эканамічным і энергетычным экспертызам спецыялістаў. З 28 пляцовак, прапанаваных для будаўніцтва АЭС, Астравецкая пляцоўка з’яўляецца адной з самых небяспечных. Рашэньне аб пабудове АЭС пад Астраўцом было прынята адным чалавекам, кіраўніком улады, які па прафанску думаў зарабляць грошы на продажы электраэнергіі за мяжу, бо ў Беларусі электраэнергіі хапае. Але аказалася, што электрычнасць з гэтай АЭС нікому не патрэбная. Будаўніцтва Астравецкай АЭС вядзецца з грубымі адступленьнямі ад тэхналёгіі і тэхналягічных стандартаў. Усё робіцца “па-руску” з парушэньнямі і недапрацоўкамі, з рабленьнем абы-як, з аварыямі, пажарамі і гібельлю людзей ужо ў часе будаўніцтва. Да сёняшняга дня ня вырашаны праблемы зьвязаныя з захаваньнем адпрацаванага ядзернага паліва. Гэтыя парушэньні і недапрацоўкі гарантуць катастрофу. Выбар расейцамі непрыдатнага, але стратэгічна выгаднага для агрэсіі месца пабудовы АЭС пад Астраўцом сьведчыць пра тое, што гэтая атамная супербомба, закладзеная пад Беларусь, выбухне абавязкова. Яшчэ ёсьць магчымасць спыніць пабудову Астравецкай АЭС, пакуль не завезьлі ядзернае паліва. Спыніць гэту беларускую ядзерную сьмерць трэба любым спосабам, пакуль яшчэ ня позна. Заклікаем народ супраціўляцца. Зьвяртаемся да вайскоўцаў, бо ёсьць магчымасьць вырашыць задачу. Заклікаем да пратэстаў, пікетаў, дэманстрацый, блакіровак, байкотаў, зваротаў, пасыланьня лістоў у міжнародныя арганізацыі. Але ўсё залежыць ад беларусаў. Наша жыцьцё – наша права. Будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы мусіць быць спынена. XII Зьезд Кансэрватыўна – Хрысьціянскай Партыі – БНФ 25/2/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |