Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Не любіце тэрарыста

Над гэтым варта задумацца некаторым беларусам. Асабліва тым, якія шчыра
прытрымлівацца меркаваньня, што Лукашэнка, загнаўшы сябе і краіну ў тупік, стаў гарантам незалежнасьці гэтага тупіка, бо Расея пагражае. Так думаюць ня толькі прыхільнікі рэжыму.

Сітуацыя стварылася такая, што Беларуская нацыя стала закладнікам адной асобы — Лукуашэнкі. Лёс незалежнасьці і па вялікаму кошту — нацыянальнага існаваньня залежыць ад гэтага блуднага хама, якога трымае Масква, як прыладу анэксіі. Цераз гэты абсалютны рычаг Масква плянуе аншлюс, уплывае на ўнутраную палітыку рэжыму і зьнішчае беларушчыну. Гэта сьвядома і падсьвядома разумее шмат беларусаў. Немагчымасьць зьмены ўлады, бязвыходнасьць і пры гэтым злавесная пагроза для незалежнасьці краіны спарадзіла ў некаторых беларусаў псіхалогію закладнікаў.

(Нагадаю агульнавядомае — у час антытэрарыстычнай апэрацыі і агульнай небясьпекі для тэрарыстаў і для закладнікаў, закладнікі часта пачынаюць супрацоўнічаць з тэрарыстамі, падтрымліваць і любіць тэрарыстаў, каб уратаваць сябе.)

Сітуацыя зь беларусамі дакладна такая ж. Рэжым і агентура падтрымліваюць такую псіхалогію. Толькі тут няма надзеі на вонкавае вызваленьне. Тут гарантаваная сьмерць разам з тэрарыстам. Падкрэсьліваю — Лукашэнка ёсць гарантам сьмерці краіны, але не гарантам захаваньня суверэнітэту. Крамлёўцы тое разумеюць і цярпліва ціснуць на гэты свой маскоўскі рычаг.

Пазбаўленьне ад тэрарыста выратуе нацыю. Ня трэба баяцца рэзкіх пераменаў. Горшымі яны ня будуць, чым рэжым хама і нацыянальны крах. Ня трэба дрыжэць перад расейскай ваеннай агрэсіяй, бо ваяваць ўсяроўна прыдзецца. Трэба рыхтавацца да абароны і да барацьбы. Калі маскоўская ваеншчына палезе на Беларусь — пуцінізму гроб. Іх спаткае куля. Для нас — праз пакуты магчымасьць свабоды.
Не любіце тэрарыста.

26.02.2020. Зянон Пазьняк

27/2/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2020
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024