Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДРАМАТЫЧНЫ ПАВАРОТ

Небясьпека пандэміі каранавіруса ў тым, што яна пачынаецца паступова зь нязначнай колькасьцю захварэлых і мінімумам памерлых. У той час калі рэальна інфікаваных, але ня бачных, ў дзясяткі, ато і ў сотні разоў больш. Потым адбываецца раптоўная ўспышка і хуткі рост у геаметрычнай прагрэсіі. У гэты пэрыяд супрацьстаяць пандэміі вельмі цяжка. У непадрыхтаваных краінах можа адбыцца сацыяльная катастрофа і страта да 30-ці адсоткаў насельніцтва, ато й болей. (Улічым, што лякарства супраць каранавірусу пакуль няма.).

Прычына такога разьвіцьця пандэміі (павольнае накапленьне, успышка і разьвіцьцё ў геаметрычнай прагрэсіі) ужо прааналізавана ў мэдыцынскай навуцы на прыкладзе становішча ў Кітаі і іншых краінах. Таму я ня буду пераказваць высновы спэцыялістаў. Зазначу толькі, што цяперашняя падрэжымная Беларусь непадрыхтаваная да пандэмічнай катастрофы. Рэжымныя ўлады сьведама ігнаруюць неабходнасьць падрыхтоўкі нацыі да выжываньня і абароны.

Тым часам, згодна разьлікаў, у Беларусі ўжо рэальна ёсьць (на 12. 03. 2020) мінімум 150 інфікаваных людзей (разам з зафіксаванай 21-й асобай). Першая ж сьмерць ад каранавірусу засьведчыць тут пра больш за 800 інфікаваных. І далей — усё ў геаметрычнай прагрэсіі.

У гэтай сітуацыі неабходная сацыяльная ізаляцыя, карантын, закрыцьцё межаў, кантроль і абмежаваньне сувязяў, плюс падрыхтоўка медыцынскай сістэмы да барацьбы з пандэміяй.

Палітыка рэжыму антыбеларускай улады нагадвае мне яе палітыку ў дачыненьні да Чарнобыльскай радыяцыі, якая скарыстоўваецца як натуральны чыньнік зьнішчэньня беларусаў (не кажу ўжо пра Астравец).

Яшчэ тыдзень таму ў Нью-Ёрку было ўсё спакойна. Але сітуацыя зьмянілася. Цяпер тут рэальна па разьліках сотні інфікаваных (хоць афіцыйна — 60 чалавек). Захварэлыя ёсьць ва ўсіх штатах. Цэнтар пандэміі перамясьціўся ў Эўропу. Краіны (напрыклад, Польшча) робяць адчайныя крокі па ўратаваньні насельніцтва. Нагадаю, што ніякая сістэма медыцыны з пандэміяй не спраўляецца. Мусяць абавязкова быць сацыяльныя меры ўлады. Таямнічае зьяўленьне каранавіруса COVID-19 аказалася ня толькі эканамічным таранам, але даволі злавеснай эпідэмічнай зьявай.

Тое, што рэжым у Беларусі не прымае неабходных захадаў па абароне насельніцтва краіны ад пандэміі (а гэта абавязкова трэба рабіць перад яе пачаткам, калі небясьпека толькі зьявілася) можна разглядаць як злачынства супраць народа.

12 сакавіка 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

13/3/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2020
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024