Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Трывожныя думкі пра афіцыйную статыстыку па каронавірусу.

Facebook, Ihar Szczamiel

1) Па ўласных назіраньнях ды інфармацыі ад сяброў, знаёмых, сваякоў у медычных установах існуе пэўны загад не рабіць тэсты на каронавірус. Выключэньне: толькі самыя цяжкія выпадкі. Калі ўжо з’яўляюцца прыкметы дыхальнай недастатковасьці ў сукупнасьці з высокай тэмпературай.
Таму афіцыйная лічба ў 14-15 тысячаў захварэўшых з’яўляецца катастрафічна заніжанай. І яе можна смела памнажаць у 6-10 разоў (аб чым ўжо казалі медыкі). Далей...

30/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ПОПЕЛ ЧАРНОБЫЛЯ

Настае праклятая гадавіна. 34 гады таму адбылася Чарнобыльская катастрофа. Выбухнула савецкая атамная станцыя ў Чарнобылі. Страшная падзея ўскалыхнула ўсё нашае пакаленьне беларусаў. Пачалася барацьба за праўду і за ратаваньне людзей. Шмат што насуперак камуністычнай ўладзе ўдалося зрабіць. Але здароўе нацыі было падарванае. І вось ужо 34 гады тлее радыяцыйная помста саветаў народу за яго існаваньне. Далей...

27/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАБОЙЦА ЛЮДЗЕЙ

Пачалася лавіна эпідэміі ў Беларусі. У маленькіх Стоўпцах за ноч памірае па пяць чалавек, там сотні інфікаваных і захварэлых. Па ўсёй Беларусі хутка ўзьнікаюць новыя вогнівы каранавіруса. Назіраецца шырокае захворваньне медпэрсаналу з сьмяротнымі вынікамі. Афіцыйная фальшывая статыстыка на сёньня (23-04-2020) падае восем тысяч захварэлых і 60 памерлых. Параўнальны статыстычны аналіз паказвае, што рэальна гэтыя лічбы мусяць быць памножаныя ў 5-8 разоў (асабліва аб колькасьці памерлых). Далей...

25/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сп. Зянону Станіслававічу ПАЗЬНЯКУ, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Шаноўны Зянон Станіслававіч!

Віншуем Вас з Днём народзінаў!

Зычым моцнага здароўя, творчай энэргіі і новых зьдзяйсьненьняў!

У Беларусі закрасавала вясна. Наш народ перажывае цяжкі час выпрабаваньняў, але родная прырода нагадвае нам, што адраджэньне Айчыны, вызваленьне ад акупацыі ўжо блізкія. Мы падзяляем Ваш аптымізм і веру ў лепшую долю. Беларусы выстаялі ў гады панаваньня цемры, і пасьля краху чужынскай імпэрыі людзі вернуцца да паўнавартаснага, годнага жыцьця ў сваёй мове, культуры і дзяржаве. Мы – сьведкі гістарычных пераўтварэньняў. Наперадзе змаганьне і стваральная праца. Больш ніхто ня будзе зьневажаць і эксплуатаваць беларуса.

Разам з Вамі – да Перамогі!

Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ

24 красавіка 2020 г

24/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЛАПІДАРНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Добрая якасьць прэзыдэнта Трампа — рашучасьць супраць перашкод і паразітных структураў, якіх напладзілася вакол Амэрыкі. Мы ўжо бачылі, колькі міжнародных сінекур (то па клімату, то па гандлі) ён адкінуў прэч. Учора прынята рашэньне аб спыненьні фінансаваньня САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя пры ААН). Галоўная прычына — няправільная ацэнка эпідэміі каранавіруса “Ковід-19″ у Кітаі. Замест таго, каб правільна ацаніць абставіны, зрабіць высновы і рэкамендаваць захады, САЗ падтрымлівала дзеяньні кіраўніцтва Кітая. (Між іншым, Амэрыка фінансуе САЗ на 500 мільёна даляраў, Кітай на 40. І такі паразітызм тут ва ўсім.) Далей...

16/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: БОГ У ДУШЫ

Надыходзіць Вялікдзень — Зьмёртвыхустаньне Хрыстова — найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Віншую ўсіх маіх дарагіх землякоў, дарагіх беларусаў з Уваскрашэньнем Хрыстовым у цяжкі час выпрабаваньняў! Няхай вірусная пошасьць эпідэміі абміне ўсіх нас! Зычу ўсім здароўя і зьберажэньня жыцьця! Верма, дапамагайма адзін аднаму — і пераможам.

У маладосьці, у часы бязбожнага сацыялізму я трапіў у далёкую вёску, дзе навокал не было ні касьцёла, ні царквы, бо ўсё разбурылі бальшавікі. Надыходзіў Вялікдзень. “А як жа вы пасьвенціце яйкі, хлеб, соль і Дар Божы? — пытаюся я. — А нічога, — адказваюць, — мы кладзем усё на страху, пад Неба і молімся. Бог пасьвенціць”. Далей...

11/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЙНА ЗЬ ВІРУСАМІ

Бяда пандэміі выклікала інфармацыйны патоп. Адначасна з інфармацыяй афіцыйных і кампетэнтных структур на паверхню выплыла пена маргінальных інфарматараў, троляў ды прадказальнікаў, зацыкленых на кансьпіралагічных паняцьцях, дурноце і часта, як мне здаецца, на адкрытай паранойі.

Відавочна, што маргінальная інфармацыя паўплывала на некаторых кіруючых асобаў зь нізкім узроўнем культуры і адукацыі. Так што гэтая інфармацыйная зьява далёка не бяскрыўдная.

Другі момант, які выразна выплыў на паверхню, — гэта зьява, якую я назваў бы тупіковай сьвядомасьцю. Яна існуе ў многіх людзей і ўскосна зьвязаная, на мой погляд, з кансэрватызмам сістэмнай адукацыі. Але сама сісітэма адукацыі тут абсалютна ні пры чым. Як правіла, людзі з тупіковым думаньнем аб’яўляюць усіх астатніх дурнямі, а ўвесь сьвет — звар’яцелым на каранавірусе, у той час, калі відавочна (ім відавочна), што ад сардэчных прыступаў, гіпертаніі, і нават ад аварыяў на дарогах памірае значна больш людзей, чым памерла ад каранавіруса. Тлумачыць ім элемэнтарную сутнасьць справы немагчыма з прычыны неўспрыняцьця. Далей...

10/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Пытаньне аб крымінальнай справе супраць Лукашэнкі за бязьдзейнасьць магла б паставіць Палата прадстаўнікоў

10 красавік 2020, 09:00
Ганна Соўсь, Радыё “Свабода”

Адкрывальнік Курапатаў, адзін са стваральнікаў БНФ і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які ў 1996 годзе быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў палітычную эміграцыю, цяпер разам з жонкай Галінай у Нью-Ёрку, адным з асяродкаў пандэміі каранавіруснай інфэкцыі ў ЗША. Зянон Пазьняк падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем сытуацыі.

«Ня можам пайсьці ў жорсткі самакарантын, бо трэба выжываць»

— Ці ў бясьпецы вы і ваша сям’я ў Нью-Ёрку? З вашага ранейшага допісу ў сацыяльных сетках вынікала, што вы карыстаецеся грамадзкім транспартам і бываеце ў крамах. Якія меры перасьцярогі прымаеце вы і ваша жонка? Далей...

10/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ЭПІДЭМІЯ Covid-19. НЬЮ-ЁРК, 6.ІV.2020.

Цэнтар пандэміі паступова пераходзіць у Амэрыку. Нягледзячы на ўсе захады і трыльёны даляраў, адпушчаныя на супрацьдзеяньне каранавірусу, хвароба пашыраецца, і вынікі яе могуць быць вельмі датклівымі. Сама дынамічная цывілізацыйная структура Злучаных Штатаў гэтаму будзе спрыяць. Амэрыка, як і ўвесь сьвет, аказалася таксама слаба падрыхтаванай да вызваньня.

На 6-га красавіка тут 366.785 захварэлых. За адзін дзень (6. 04. 2020) прыбавілася 29.522 захварэлых. Усіх у ЗША ўжо памерла 10.841 чалавек. За адзін дзень (6.04.2020) памерла 1225 чалавек. Далей...

9/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ДЭПУТАТЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЗЬВЯРНУЛІСЯ Ў ЗАКАНАДАЎЧЫ ВОРГАН І Ў ГЕНПРАКУРАТУРУ АБ ПРЫЦЯГНЕНЬНІ ДА АДКАЗНАСЬЦІ А. Р. ЛУКАШЭНКІ ПА АРТ. 425 КРЫМІНАЛЬНАГА КОДЭКСУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

У Беларусі пачалася абвальная эпідэмія каранавірусу Covid-19, справакаваная намеранымі дзеяньнямі А. Р. Лукашэнкі, накіраванымі на дэзінфармацыю грамадзтва. Вынікам гэтых намераных дзеяньняў і непрыняцьця неабходных захадаў супраць эпідэміі стала страта здароўя і сьмерць людзей, чакаюцца страты ў вялізных маштабах. Прысутнасьць А. Лукашэнкі ва ўладзе стала крайне небясьпечнай для насельніцтва і для ўсяго грамадзтва Беларусі. Далей...

6/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ТРЭБА ЛІКВІДАВАЦЬ ПРЫЧЫНУ НАДЫХОДЗЯЧАЙ КАТАСТРОФЫ

Становішча ілюструе нам кожны дзень, што катастрафічная сітуацыя ў Беларусі ствараецца мэтанакіравана і пасьлядоўна А. Лукашэнкам. Матывы яго дзеяньняў — паталагічнае жаданьне захаваць ўладу. Ягоная сьвядомасьць, сфармаваная ў СССР і каля КГБ. Расейскі вопыт СССР паказаў, што любое злачынства, нават зь мільёнамі ахвяр, можна схаваць ад грамадзтва і ад усяго сьвету, і ў якасьці праўды — зацьвердзіць хлусьню.

Прызнаць эпідэмію і пачаць змаганьне зь ёй - гэта па ўяўленьні Лукашэнкі - наразіць сябе на абвінавачаньні і на адказнасьць за бясьсільле ў ліквідацыі эпідэміі, гэта значыць перанесьці выбары і, магчыма, страціць кантроль над сістэмай. Лягчэй усё схаваць, ахвяраваўшыся некалькімі дзясяткамі ці сотнямі тысяч беларусаў, якіх ён ненавідзіць і ня можа гэтую сваю нянавісьць схаваць (ды-й не імкнецца, зьневажае нават памяць памерлых ад эпідэміі, бо сам ён, маўляў, ад яе адмежаваўся, ён “ні пры чым”). Далей...

3/4/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РЭАЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ І ДЗЕЯНЬНІ

У Беларусі эпідэмія каранавірусу Covid-19 разьвіваецца гэтак жа, як і ўсюды. Спачатку павольна, потым па нарастаючай прагрэсіі (цяпер якраз гэты этап). Потым “выхлап” і імклівае пашырэньне на новым ўзроўні.

На гэтым трэцім узроўні можа быць страчаны кантроль над эпідэміяй, будзе разбураная медыцынская сістэма, загінуць медыцынскія кадры, спыніцца эканамічная дзейнасьць. Тады колькасьць ахвяр пойдзе на дзясяткі і нават сотні тысячаў. Далей...

1/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2020
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024