Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ТРЭБА ЛІКВІДАВАЦЬ ПРЫЧЫНУ НАДЫХОДЗЯЧАЙ КАТАСТРОФЫ Становішча ілюструе нам кожны дзень, што катастрафічная сітуацыя ў Беларусі ствараецца мэтанакіравана і пасьлядоўна А. Лукашэнкам. Матывы яго дзеяньняў — паталагічнае жаданьне захаваць ўладу. Ягоная сьвядомасьць, сфармаваная ў СССР і каля КГБ. Расейскі вопыт СССР паказаў, што любое злачынства, нават зь мільёнамі ахвяр, можна схаваць ад грамадзтва і ад усяго сьвету, і ў якасьці праўды — зацьвердзіць хлусьню. Прызнаць эпідэмію і пачаць змаганьне зь ёй - гэта па ўяўленьні Лукашэнкі - наразіць сябе на абвінавачаньні і на адказнасьць за бясьсільле ў ліквідацыі эпідэміі, гэта значыць перанесьці выбары і, магчыма, страціць кантроль над сістэмай. Лягчэй усё схаваць, ахвяраваўшыся некалькімі дзясяткамі ці сотнямі тысяч беларусаў, якіх ён ненавідзіць і ня можа гэтую сваю нянавісьць схаваць (ды-й не імкнецца, зьневажае нават памяць памерлых ад эпідэміі, бо сам ён, маўляў, ад яе адмежаваўся, ён “ні пры чым”). Перад гэтым я пісаў аб неабходнасьці ўзбуджэньня крымінальнай справы і аб патрабаваньні арыштаваць Лукашэнку з прычыны злачыннасьці ягоных паводзін. Такое патрабаваньне павінна быць, бо ёсьць злачынныя дзеяньні кіруючай асобы. І цяпер аб магчымасьцях (дакладней, аб умоўных магчымасьцях). 1. Масавы народны радыкальны выступ малаверагодны. Тым больш у пэрыяд эпідэміі. Гэта нават не тлумачым. Сітуацыя пад кантролем рэжыму і нават на самакантролі выканаўцаў. Аднак магчымы рост пратэстных настрояў. 2. “Палацавага перавароту”, змовы — ня будзе: тут вялікая рызыка і ў выпадку няўдачы — адказнасьць па існуючых законах. Сістэма ўлады зацікаўлена сама ў сабе. 3. Імпічмант праз “палату”. Нават калі б засядацелі “палаты” за тое ўзяліся, нічога не атрымалася б з прычыны расьцягнутага працэсу падрыхтоўкі імпічманту і магчымасьці яго спыніць з боку ўзурпатара. 4. Рашэньне “палаты” аб звароце да Генпракурора аб узбуджэньні крымінальнай справы і аб арышце спраўцы злачынства. Гэта фармальна магчымы варыянт пры ўмове згоды членаў “палаты”, Генэральнай пракуратуры і МУС. 5. Самастойнае прыняцьце рашэньня Генпракурорам аб узбуджэньні крымінальнай справы і аб арышце спраўцы злачынства і гарантыя выкананьня арышту з боку МУС. Тут фармальныя складанасьці, але рашэньне апраўдана, улічваючы сітуацыю і грамадзкую небясьпеку злачынных дзеяньняў. У цяперашніх абставінах (у абставінах эпідэміі) выдаленьне Лукашэнкі ўмоўна магчыма толькі ўнутры самой рэжымнай сістэмы. І толькі пры ўмове грамадзкага ціску на ўладны апарат дыктатуры. Выключныя абставіны агульнай віруснай небясьпекі могуць прывесьці да збою ў сістэме, калі яе тараніць пагрозамі і патрабаваньнямі. У грамадзтве існуе адэкватнае перакананьне, што рэжымная сістэма ўлады ня здольная ні на што людзкае. Але, паўтараю, сітуацыя цяпер выключная, і грамадзкае патрабаваньне арышту спраўцы злачынства апраўданае і неабходнае. Гэта мэтад барацьбы. Грамадзяне могуць зьвяртацца ў «палату» і ў Генпракуратуру аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць А. Лукашэнкі па атыкуле 425 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Непрыняцьце рэжымнымі структурамі ніякіх захадаў у сувязі зь лістамі, іскамі і зваротамі грамадзян – гэта таксама вынік змаганьня, уліка якая будзе працаваць на будучыню і цяпершчыну. Тут зазначу, што калі бачыць злачынныя дзеяньні і не змагацца законнымі мэтадамі супраць такіх злачынных дзеяньняў – гэта ў духу юрыспрудэнцыі будзе азначаць згоду са злачынствам (і нават садзеяньне злачынству). Калі нічога не рабіць, то пасьля ня трэба плакацца, абурацца, лямантаваць, пішчэць і т. п. 2 красавік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК 3/4/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |