Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЭПУТАТЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЗЬВЯРНУЛІСЯ Ў ЗАКАНАДАЎЧЫ ВОРГАН І Ў ГЕНПРАКУРАТУРУ АБ ПРЫЦЯГНЕНЬНІ ДА АДКАЗНАСЬЦІ А. Р. ЛУКАШЭНКІ ПА АРТ. 425 КРЫМІНАЛЬНАГА КОДЭКСУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

У Беларусі пачалася абвальная эпідэмія каранавірусу Covid-19, справакаваная намеранымі дзеяньнямі А. Р. Лукашэнкі, накіраванымі на дэзінфармацыю грамадзтва. Вынікам гэтых намераных дзеяньняў і непрыняцьця неабходных захадаў супраць эпідэміі стала страта здароўя і сьмерць людзей, чакаюцца страты ў вялізных маштабах. Прысутнасьць А. Лукашэнкі ва ўладзе стала крайне небясьпечнай для насельніцтва і для ўсяго грамадзтва Беларусі.

Дэпутаты Незалежнасьці (дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня) Зянон Пазьняк, Юры Беленькі, Сяргей Папкоў зьвярнуліся на мінулым тыдні ў Генэральную Пракуратуру з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагаваньня ў сувязі са службовай бязьдзейнасьцю кіраўніка выканаўчай улады Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча ў прыняцьці рашэньняў па супроцьдзеяньні эпідэміі і ў сувязі з дэзінфармацыяй насельніцтва, што выклікала цяжкія наступствы (Артыкул 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Накіраваны ліст у Палату прадстаўнікоў з прапановай разглядзець магчымасьць прыняцьця рашэнья аб звароце ў Генэральную Пракуратуру аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць кіраўніка выканаўчай улады Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча ў сувязі са службовай бязьдзейнасьцю ў прыняцьці рашэньняў па супроцьдзеяньні эпідэміі каранавіруса Covid-19 у Рэспубліцы Беларусь і ў сувязі з дэзінфармацыяй грамадзтва аб небясьпецы эпідэміі, што паўплывала на страту здароўя і сьмерць людзей.

У выніку неадэкватных і шкодных кіруючых паводзінаў А. Лукашэнкі Беларусь апынулася на парозе вялікай небясьпекі для жыцьця людзей, для эканамічнага і сацыяльнага існаваньня .

У сітуацыі, калі трэба ратаваць народ ад стыхіі, рашаючае значэньне набываюць самаарганізацыя грамадзтва і найперш дзяржаўныя структуры ўлады, якая б яна не існавала і якой бы яна ні была. Такая рэальнасьць пандэмічнай эпідэміі. Гэтым выкліканы зварот Дэпутатаў Незалежнасьці. Выправіць правальную і нездаровую валюнтарысцкую палітыку ў гэтай сітуацыі магла б сама сістэма рэжымнай улады. Пакуль яшчэ ёсьць такі шанс.

6 красавік 2020 г. Зянон Пазьняк

6/4/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2020
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024