Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
10 красавік 2020, 09:00
«Ня можам пайсьці ў жорсткі самакарантын, бо трэба выжываць» — Ці ў бясьпецы вы і ваша сям’я ў Нью-Ёрку? З вашага ранейшага допісу ў сацыяльных сетках вынікала, што вы карыстаецеся грамадзкім транспартам і бываеце ў крамах. Якія меры перасьцярогі прымаеце вы і ваша жонка? — На жаль, мы з жонкай ня можам пайсьці ў жорсткі самакарантын, бо трэба выжываць. Галоўная праблема дзейных палітычных эмігрантаў усіх часоў — самавыжываньне, бо за палітычную дзейнасьць ніхто ня плаціць. Тут у нас з жонкай сумесны клопат, сумесны income-tax і да т.п. Мы стараемся выконваць усе асноўныя правілы самазасьцярогі (маскі, пальчаткі, дэзынфэкцыя, мыла, дыстанцыя, правілы рухаў рукамі і г.д.). Трэба прывыкаць да новых правілаў гігіены, бо з каранавірусам, магчыма, прыйдзецца яшчэ жыць доўга. — Як пандэмія паўплывала на працу вашай жонкі, якая дапамагае старым людзям? — Праца Галіны належыць да той жа катэгорыі, што і праца мэдыкаў. Бездапаможных людзей без дапамогі не пакінеш. Бюракратыя выстаўляе толькі свае патрабаваньні. Праўда, дзяржава абяцае даць дапамогу па 1200 даляраў тым, у каго сярэдні і невялікі income-tax. — З вашага гледзішча, наколькі сурʼёзна паставіліся да пагрозы каранавірусу ўлады ЗША? — Амэрыка, як і Эўропа, страціла дарагі час. Выведка ЗША яшчэ заранёў дакладвала кіраўніцтву краіны пра эпідэмію ў Кітаі, якую кітайцы хавалі ад міжнароднай супольнасьці, але ў Амэрыцы ніхто не спадзяваўся, што яна выбухне на ўвесь сьвет. І дарма. Кожныя 2 хвіліны ў JFK у Нью-Ёрку сядаў «Боінг» з-за мяжы. Рух з замежжам быў вельмі шчыльны. Калі зачынілі неба, было ўжо запозна. Нью-Ёрк цяпер у пляне эпідэміі — самы небясьпечны горад у ЗША. За адзін дзень тут памірае палова ад тых ахвяраў каранавірусу, якія паміраюць за дзень ва ўсёй Амэрыцы (8 красавіка ў горадзе памерла 700 чалавек). Кожны дзень у Нью-Ёрку захворвае цяпер па 6 тысячаў чалавек, і ўвесь час дадаецца. Становішча трывожнае, але панікі няма, людзі спакойныя і ў асноўным выконваюць меры засьцярогі (маскі, пальчаткі, дыстанцыя і г.д.). Калі ў вагоне мэтро едзе некалькі дзясяткаў пасажыраў, то ўсе садзяцца за паўтара-два мэтры адзін ад аднаго. Спакойныя паводзіны людзей зьвязаныя з вычарпальнай інфармацыяй пра эпідэмію, якая абнаўляецца кожны дзень. Усё вядома, што ёсьць і што трэба рабіць. Прэзыдэнт Трамп задзейнічаў войска, вайсковыя шпіталі, прымусіў ваенны комплекс вытворчасьці выпускаць рыштунак для мэдыцыны і санітарыі. Усе разумеюць небясьпеку, якая навісла над краінай. — І як на гэтым тле выглядаюць улады Беларусі? — Параўнаньне зь Беларусяй тут можа быць толькі ў працы мэдыкаў. Беларускія лекары працуюць ахвярна, ня маючы патрэбных сродкаў забесьпячэньня, ня кажам ужо пра малую аплату працы. Тут я паставіў бы беларусаў вышэй за амэрыканцаў. У астатнім параўноўваць няма сэнсу, бо сыстэма ўлады ў нас і стаўленьне яе да эпідэміі нагадвае варʼяцкі дом. Уладай кіруе адна псыхічна неадэкватная і неадукаваная асоба, якая лічыць, што ніякай эпідэміі ў сьвеце няма, што гэта «псыхоз» і што ўвесь «сьвет зварʼяцеў», і толькі ён адзін разумны, усё ведае і нічога не прызнае. «Мог бы скарыстаць свае магчымасьці, каб узбудзіць крымінальную справу, і генпракурор» — Псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі заклікаў чынавенства Беларусі прыняць адэкватныя рашэньні, паколькі кіраўнік Беларусі не ўсьведамляе ці ня хоча прызнаць небясьпеку пандэміі для народу Беларусі. Ці магчымы цяпер палацавы пераварот у Беларусі? — Палацавы пераварот немагчымы: няма ні ўмоваў, ні падзелаў, ні адпаведных людзей, ні альтэрнатыўных інтарэсаў. У вэртыкалі адсутнічае дзяржаўнае і патрыятычнае думаньне. Гэта значыць — няма пабуджэньня для перавароту. Лукашэнка іх задавальняе дзеля забесьпячэньня асабістых патрабаваньняў. — Што б вы маглі беларусам параіць з амэрыканскага досьведу барацьбы з COVID-19? — Самадысцыпліны, усьведамленьня паважнай небясьпекі і строгага выкананьня ўсіх неабходных умоваў эпідэмічнай гігіены. Патрэбна праўдзівая інфармацыя аб эпідэміі. Ну, і рытарычнае (пакуль) пытаньне аб адхіленьні Лукашэнкі ад улады. — Цяпер часта паўтараюць, што нашае жыцьцё ніколі ўжо ня будзе ранейшым праз распаўсюд каранавірусу. Што істотна зьмянілася ўжо і зьменіцца яшчэ для чалавецтва? — Добра было б, каб зьмяніліся некаторыя звычкі, зьвязаныя з гігіенай. На Захадзе існуе, напрыклад, вельмі непрыемная звычка пры спатканьні абдымацца і тройчы папераменна датыкацца шчакой аб шчаку (часам нават зь незнаёмай асобай). Дый пацісканьне рукі магло б стаць не абавязковым. Людзям варта навучыцца кланяцца. У побыце гэта складана, але ў этычны пратакол на афіцыйным узроўні, магчыма, будзе ўведзена. — Якая самая страшная небясьпека цяпер для Беларусі? — Самая страшная небясьпека для Беларусі — гэта маскоўскі лябараторны штам сацыяльнага каранавірусу «Лукашэнка А.Р.». Галоўная яго паражальная функцыя — раскол беларускага грамадзтва на аснове нянавісьці, зьнішчэньне нацыянальна-культурнага імунітэту нацыі. Нацыя без нацыянальна-культурнага імунітэту не выжывае. Небясьпека сьмяротная. — Ва ўсім сьвеце цяпер расьце валянтэрскі рух, людзі шыюць маскі, дапамагаюць дактарам, старым людзям, уразьлівым групам. Ці ўдзельнічае ў гэтым руху беларуская дыяспара ў ЗША? — Не. У валянтэрскім руху дыяспара ня ўдзельнічае. Але беларусы дапамагаюць адзін аднаму (мне таксама). — Ці пацярпеў хто-небудзь зь беларускай дыяспары ў ЗША праз каранавірус? — Ужо паведамлялася ў СМІ, што адна беларуска памерла. Падазрэньне на каранавірус ёсьць цяпер у адной вядомай асобы. Пакуль лёгкая форма і жорсткі карантын без кантактаў. Спадзяёмся і Бога просім, што праміне без наступстваў. Прозьвішча не пытайце. Крыніца: Радыё “Свабода” 10/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |