Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Надыходзіць Вялікдзень — Зьмёртвыхустаньне Хрыстова — найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Віншую ўсіх маіх дарагіх землякоў, дарагіх беларусаў з Уваскрашэньнем Хрыстовым у цяжкі час выпрабаваньняў! Няхай вірусная пошасьць эпідэміі абміне ўсіх нас! Зычу ўсім здароўя і зьберажэньня жыцьця! Верма, дапамагайма адзін аднаму — і пераможам. У маладосьці, у часы бязбожнага сацыялізму я трапіў у далёкую вёску, дзе навокал не было ні касьцёла, ні царквы, бо ўсё разбурылі бальшавікі. Надыходзіў Вялікдзень. “А як жа вы пасьвенціце яйкі, хлеб, соль і Дар Божы? — пытаюся я. — А нічога, — адказваюць, — мы кладзем усё на страху, пад Неба і молімся. Бог пасьвенціць”. Тады я зразумеў, што ніякі бязбожны сацыялізм ня зьнішчыць Веры, калі Бог у душы. Так і цяпер, у час карантыну і страшэннай пошасьці тут, у Нью-Ёрку, калі часова, шануючы адзін аднаго, людзі ня йдуць у храмы, я пакладу з малітваю ў адчыненае вакно пад Неба пасілкі — вялікодны Дар Божы — і Бог пасьвенціць. Пачуем Яго ў душы. Тыя сьвятары і біскупы, што ў час небясьпечнай эпідэміі не паклікалі вернікаў у храмы і папрасілі маліцца дома, учынілі тое па-хрысьціянску дзеля дабра людзей, каб зьберагчы іхняе жыцьцё і здароўе. Такія адносіны – гэта тое, што прынёс Хрыстос, калі лячыў хворых і аджыўляў людзей у сьвятую для жыдоў суботу, бо Бог быў гаспадар суботы і не забаронена было ў суботу рабіць дабро. Гэтага не разумелі тады старажытныя габрэі, фарысеі, кніжнікі і сьвятары. Хвала сьвятарам, што шануючы Бога, берагуць здароўе людзей і паважаюць народ. Выпрабаваньне эпідэміяй і злым начальствам, часовае нехаджэньне ў храм — гэта для веручага чалавека можа стаць штуршком для ўзмацненьня Веры і ўсьведамленьнем таго, што Бог мусіць быць у душы. Будзьма верныя і салідарныя, шануйма Бога і людзей, сьвяты Касьцёл і Царкву і нашу дарагую шматпакутную Бацькаўшчыну сьветлую Беларусь! Хрыстос уваскрос! Славім Яго! 12 красавік 2020 г. Зянон Пазьняк 11/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |