Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЛАПІДАРНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ Добрая якасьць прэзыдэнта Трампа — рашучасьць супраць перашкод і паразітных структураў, якіх напладзілася вакол Амэрыкі. Мы ўжо бачылі, колькі міжнародных сінекур (то па клімату, то па гандлі) ён адкінуў прэч. Учора прынята рашэньне аб спыненьні фінансаваньня САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя пры ААН). Галоўная прычына — няправільная ацэнка эпідэміі каранавіруса “Ковід-19″ у Кітаі. Замест таго, каб правільна ацаніць абставіны, зрабіць высновы і рэкамендаваць захады, САЗ падтрымлівала дзеяньні кіраўніцтва Кітая. (Між іншым, Амэрыка фінансуе САЗ на 500 мільёна даляраў, Кітай на 40. І такі паразітызм тут ва ўсім.) У двух словах, САЗ — гэта міжнародная арганізацыя медыцынскіх чыноўнікаў пры ААН, якая праблемныя пытаньні вырашае галасаваньнем (а гэта магчымасьць палітыканства ў навуцы). Такім чынам, напрыклад, гэтая арганізацыя выключыла гомасэксуалізм са сьпісу хвароб чалавека (што разьвязала языкі розным лібэральным сэксуалістам і ўзмацніла шальмаваньне нармальных людзей). САЗ скампрамэтавала сябе ў 2009 годзе, калі аб’явіла сьвіны грып пандэміяй, ад якой па прагнозе САЗ, павінны былі памерці два мільёны чалавек (рэальна памерла каля двух тысячаў, па звестках САЗ — пяць тысячаў, а пару дзён таму дырэктар САЗ пальнуў аж на 18 тысячаў — вось такая публіка). Эўропа тады адмовілася прызнаваць сьвіны грып пандэміяй. На той “пандэміі” моцна разбагацелі тады фармацэўтычныя кампаніі, а некаторыя дурныя, неадукаваныя дыктатары некаторых краін у жаху зьнішчылі ледзь ні ўсё пагалоўе сьвіней у дзяржаве (я пра гэтую антыбеларускую палітыку пісаў якраз у 2009 годзе). Тым часам цяпер, калі разыгралася сапраўдная пандэмія “Ковід-19″, гэтыя балваны, апёкшыся на афёры сьвінога грыпу, паводзяць сябе з дакладнасьцю наадварот. І ўсюды злачынства, толькі цяпер пад вынішчэньне кінуты ня сьвіньні, а людзі. САЗ — гэта паразітная міжнародная арганізацыя (як і ЮНІСЭФ, зь якой САЗ супрацоўнічае, і т. п.). Закрыцьцё гэтых шкодных сінекур (асабліва ЮНІСЭФ) аздаравіла б абставіны ў сьвеце. Цяпер патрэбныя іншыя арганізацыі на здаровай аснове навукі і разумнага сэнсу, без палітычнай параноі лібэральнага сацыялізму. Але, на жаль, пра гэта яшчэ пакуль пытаньне не стаіць. Можа пасьля пандэміі паўстане. 15 красавік 2020 г. Зянон Пазьняк 16/4/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |