Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАБОЙЦА ЛЮДЗЕЙ

Пачалася лавіна эпідэміі ў Беларусі. У маленькіх Стоўпцах за ноч памірае па пяць чалавек, там сотні інфікаваных і захварэлых. Па ўсёй Беларусі хутка ўзьнікаюць новыя вогнівы каранавіруса. Назіраецца шырокае захворваньне медпэрсаналу з сьмяротнымі вынікамі. Афіцыйная фальшывая статыстыка на сёньня (23-04-2020) падае восем тысяч захварэлых і 60 памерлых. Параўнальны статыстычны аналіз паказвае, што рэальна гэтыя лічбы мусяць быць памножаныя ў 5-8 разоў (асабліва аб колькасьці памерлых).

Гэта толькі пачатак, які падрыхтавала беларусам існуючае кіраўніцтва краіны. Асаблівая сітуацыя ў тым, што вярхоўная аўтарытарная выканаўчая ўлада ў Беларусі (у асобе Лукашэнкі) сьведама, мэтанакіравана, сістэмна і пасьлядлоўна працуе на стварэньне максімальных умоваў для распаўсюджваньня эпідэміі і сьмерці людзей. Гэты накірунак падкрэсьліваецца цяпер у замежным друку, бо гэта найбольш уражвае заходняга жыхара, які ня мае адказу на прычыны такіх забойчых паводзінаў узурпатара ўлады ў Беларусі.

Лукашэнка працуе на зьнішчэньне нацыі — такія высновы зьявіліся ўжо ў заходнім друку. Прычын злачынных “паводзінаў” ёсьць некалькі, але асноўныя дзьве: паталагічная фобія нянавісьці да беларусаў да беларускай нацыі, і другая — хранічная хвароба мазаічнай псіхапатыі з зацыкленьнем на ўладзе над людзьмі.

Гэты разбуральны дыягназ паводзінаў Лукашэнкі функцыянуе ўжо 25 гадоў, але цяпер праявіўся больш зразумела для жыхароў, бо зьвязаны са здароўем і сьмерцю людзей. Груба, публічна і цынічна парушана асноўнае канстытуцыйнае права чалавека — права на жыцьцё. Гэта праявілася:
— у адмаўленьні эпідэміі, у адмаўленьні асноўнага сродку абароны ад эпідэміі — сістэмы карантынаў;
– у непрызнаньні сьмерці людзей ад эпідэміі (сцьвярджэньне, што ў Беларусі ніхто ад каранавіруса не памёр) і адначасна ў зьдзеку з памерлых людзей (якія, па словах узурпатара, самы вінаватыя, што памерлі, а медыкі самы вінаватыя, што захварэлі і г. д.);
– у затойваньні і фальсіфікацыі статыстычных дадзеных пра эпідэмію;
– у адмаўленьні насельніцтву ў засьцерагальных сродках ад хваробы (забарона ўжываньня масак у школах і інш.);
– у мэтанакіраванай бязграматнай асабістай дэзінфармацыі людзей па абароне ад каранавіруса (”лазьня”, “гарэлка”, “цыбуля”, “трактар”, “хакей” і г. д.);
– у стварэньні ўмоваў для масавай скучанасьці людзей (усеагульны суботнік, вайсковы парад, футбольны чэмпіянат, абавязковыя заняткі ў школах і інш.);
– у супроцьдзеяньні захадам аб адмене масавых збораў людзей (нязгода з касьцельнымі і царкоўнымі кіраўнікамі, дэманстратыўная асабістая прысутнасьць у царкве на службе, рэплікі супраць абмежаваньняў збору вернікаў);
– у патрабаваньні працягваць навучаньне дзяцей у школах
– урэшце у адмаўленьні пандэміі, у называньні барацьбы ўсяго сьвету з пандэміяй “псіхозам” і сцьвярджэньнем, што “сьвет звар’яцеў”.
.
Усе гэтыя дзеяньні Лукашэнкі выклікалі хуткае разьвіцьцё эпідэміі, захворваньне тысячаў людзей і сьмерць беларусаў.

Гэтакія дзеяньні кваліфікуюцца як злачынства супраць чалавецтва і, згодна з міжнароднымі вызначэньнямі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, зьяўляюцца генацыдам народа. Нагадаю дэфініцыю ААН: “генацыд — гэта намеранае стварэньне для якой-небудзь групы такіх жыцьцёвых абставін, якія разьлічаны на поўнае альбо частковае фізічнае зьнішчэньне яе.”

Фармальна існуе механізм, каб арыштаваць гэтага “адміністратара” і ўзбудзіць крымінальную справу. Але, практычна, механізм бязьдзейны, бо зьяўляецца часткай антынароднай сістэмы.

Беларускі народ апынуўся ў вельмі цяжкім стане. Каб затармазіць вал хваробы і сьмерцяў, трэба тэрмінова, любым спосабам, адхіліць узурпатара Лукашэнку ад улады. Гэта злачынец, забойца, які адкрыта выкарыстоўвае ўладу і эпідэмію для зьнішчэньня людзей і, фактычна, не хавае сваіх намераў.

Прытым гэта трэба зрабіць як найхутчэй. Народ апынуўся ў закладніках псіхічна неадэкватнай аўтарытарнай кіроўнай фігуры, якая жыве нянавісьцю. Ніхто ня ведае, як збавіцца ад забойцы, але збавіцца неабходна.

23 красавіка 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/4/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2020
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024