Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ВЫХАД — ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД ЗАБОЙЦЫ

Вайсковы парад і намечанае масавае сьвяткаваньне савецкіх датаў насуперак небясьпечнасьці эпідэміі і паміраньня людзей востра паставіла пытаньне тэрміновага адхіленьня Лукашэнкі ад пасады. Усё вырашаецца толькі адным дзеяньнем — пазбаўленьнем ад вар’ята на вяршыні ўлады.

Тэарытычна існуе магчымасьць зрабіць гэта з выкарыстаньнем закона і з волі выканаўцаў закона. Але, практычна, такое дзеяньне выключаецца. Каб прадухіліць грамадзкую катастрофу і сьмерць тысячаў людзей, застаецца толькі адзін чыньнік — ліквідацыя злачынцы.

Суд над злачынцам пасьля эпідэмічнага генацыду — гэта ўжо будзе толькі канстатацыя масавага забойства людзей, якіх да жыцьця ня вернеш.

На сёньняшні дзень, пакуль вар’ят існуе і аддае распараджэньні, можна параіць беларусам хутчэй самаарганізавацца дзеля выратаванья самых сябе ад хваробы і сьмерці. Трэба выконваць усе рэкамендацыі і засьцярогі ад эпідэміі, дапамагаць адзін аднаму і медыцынскаму персаналу.

Засьцерагаючыся ад эпідэміі, трэба рыхтавацца да грамадзкага супраціву, не выконваць распараджэньняў вар’ята.

Падкрэсьліваю ізноў: зараз ні грамадзтва, ні нацыя, ні ўлада, не ў стане пазбавіцца ад забойцы ва ўладзе. За тысячу гадоў нашай гісторыі не было такога, каб на вяршыні ўлады апынуўся вар’ят і зьнішчаў народ. Гіпатэтычна магчымасьць хутка вырашыць праблему прымусовага выміраньня народа ад эпідэміі існуе толькі шляхам ліквідацыі забойцы. Ва ўмовах генацыду – гэта юрыдычна апраўданае дзеяньне.

Далейшыя падзеі пакажуць чым скончыцца для грамадзтва гэты цёмны час. Калі меркаваць разумна — то трэба змагацца. Прадбачліва — рыхтавацца да катастрофы, каб зьменшыць яе разбуральныя вынікі і зьберагчы тое, што застанецца.

8 траўня 2020 г. Зянон Пазьняк

9/5/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024