Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Я жыла ў Сьвярдлоўску Луганскай вобласьці. Памежжа. Я першая ўбачыла вайну. Я першая ўбачыла іхтамнетаў. Расейскія данскія казакі заязджалі вольна, карцінна седзячы на танках і БТРах, гыкалі і гарланілі “любо”, стралялі ў паветра, махалі чырвона-сярпастымі сьцягамі і абразамі Мікалая ІІ, Ісуса, Божай маці, выклікаючы адчуваньне псіхушкі і нерэальнасьці… А вось гэтых маладых завозілі ціха. Гэта былі расейскія тэрміновай службы, прызыўнікі, якіх везьлі на “вучэньні”. Але, бачачы ўкраінскія вывескі, якімі стракацела памежжа, яны разумелі, куды іх вязуць. Я бачыла гэты страх. Я бачыла таксама, як іх вязуць назад, калі баі ішлі пад Лутугіным. З “Уралаў” кропляла кроў, сукровіца, мача і чуліся стогны. Я дагэтуль сьню гэты пах, пах сьмерці. Я шмат што тады не разумела. Жаночага і мацярынскага. Шукала гэтага ў расейскіх бабах і не знаходзіла. Баярка і сквапнасьць вытруцілі зь іх усё жаночае. Жанчыны Расеі абяцалі мяне згвалціць, забіць, расчляніць, аддаць на зьдзекі расейскім бравым хлопцам і падлічвалі навар ад марадзёрства, што тварылі іхнія мужы ў нашых дамах, навар ад сьмерці іхніх мужоў і дзяцей. Расея шчодра плаціла расейскім прапойцам за сьмерць іхніх родных. Яны і зараз гарланяць “нас там нет”, цынічна, нахабна, адкрываючы помнікі і мэмарыялы “вызваліцелям Данбаса”. У Расеі растуць гэктары могілак з безыменнымі магіламі пад нумаркамі – іхнігденебыло. Аксюмарон вайны: Пад Аляксандраўкай ідзе бой. Страшны. Снарады лётаюць над маім домам. Мы суткі сядзім у падвале, паўпляшкі вады на 4-х. двор заліты сьвінцом. Мы не разумеем, чаму бой. Тут даўно няма нашых, украінскіх войскаў. Праз тыдзень, калі асеў порах, а з поля былі вынесены ў братэрскую магілу і трупы і тыя, хто стагнаў, мясцовыя апалчэнцы з тэрарыстычнага камуністычна-праваслаўна-казацкага батальёну “РІМ” патлумачылі – забівалі расейцаў, каб забраць у іх зброю і ўзброіць сваю армію, армію Сверловск-РІМ. Расейцы закідваюць сваіх параненых у старыя шахты. Расейцы хаваюць у братэрскія магілы параненых і мёртвых. Гэта з жахам назірае “вызвалены народ Данбаса”. Спрабуе ратаваць. Пасьля пары ўдалых спробаў расейцы мініруюць магілы-могільніккі і шурфы-могільнікі. Расейцаў апалчэнцы забівалі, каб атрымаць харчаваньне і зброю. Іхтамнеты рабуюць і гвалцяць расейскамоўных жыхароў Данбаса, што крычалі “путінвведі”, разбураюць Данбас, труцяць Данбас, “народ Данбаса” абрабоўвае Расею, атрымліваючы пэнсіі, гуманітарку, крадучы бюджэтныя гроршы, ствараючы “арміі мёртвых душаў”. Скрэпныя адносіны! Алена Стэпава, Дзімітры Чакалкін Крыніца: 11/5/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |