Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ФАКТЫ ДЛЯ РОЗДУМУ У горадзе Нью Ёрку (што ў тэхналагічна і сацыяльна перадавой краіне сьвету) і ў цэнтры пандэміі з выдатнай медыцынай, пражывае 9 мільёнаў чалавек (ў Беларусі цяпер 9,5 млн). На 15 траўня ў Нью-Ёрку інфікавана 193602 чалавекі, памерла 20016 чалавек. Атрымліваецца, карэлятыўна, што ў Беларусі (афіцыйна 28,6 тыс. інфікаваных) колькасьць памерлых мусіла б быць каля 3000 чалавек. Такі ж самы баланс (3000 сьмерцяў) атрымліваецца, калі прааналізаваць і параўнаць стан у Беларусі і ў Швецыі (тут таксама амаль роўная колькасьць насельніцтва). Увогуле баланс можа быць розны (меншы ці большы), але правіла балансу існуе, карэляцыя назіраецца. На 16-ты травень у Беларусі рэальна (калі ўлічваць статыстычны аналіз) памерла ня менш чым тры тысячы чалавек. (Факты такія, што цяпер у шматлікіх шпіталях памірае за суткі ад 5 да 17 хворых на Ковід-19) Тым часам вядома, што медыцынскіх работнікаў у Беларусі памерла ў 30 разоў болей, чым у ЗША. (На самай справе цяпер ужо не ў 30, а, відаць, у 50 і гэтая лічба катастрафічна павялічваецца). У мяне трывожныя думкі, што нават некаторыя адукаваныя беларусы не адчуваюць, што адбываецца ў нашай краіне. (Не адчуваюць, як тыя праваслаўныя епіскапы ды сьвятары, пакуль не пачнуць хварэць ды паміраць). 16 травень 2020 г. Зянон Пазьняк 24/5/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |