Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Каронавірус. Пэкін-Масква

(урывак)

Па-першае, кітайскія камуністычныя правадыры сумесна з эфіопскім марксістам Гэбрэісусам сьвядома хавалі маштабы эпідэміі і запэўнівалі сьвет, што каронавірус не перадаецца ад чалавека чалавеку. Адчайныя папярэджваньні Тайваня (які сам бліскуча даў рады эпідэміі) Гэбрэісусам адкідваліся. Для ягонай класвай сьвядомасьці Тайвань быў мяцежнай правінцыяй Кітаю.
Больш таго, даволі хутка высьветлілася, што мірны вірус вырваўся ў 2019 годзе з лабараторыі Уханьскага інстытута вірусалогіі, якою кіруе пані Шы Чжэнлі, так жа сама як мірны атам вырваўся ў свой час з 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС. Прыкрая памылка навукоўцаў, якія захапіліся сваімі экспэрымэнтамі.

Smoking gun (пісталет, што дыміцца) знайшоўся на старонках прэыстыжовага навуковага часопіса Nature Меdicine: артыкул Шы Чжэнлі і ейных калег, што працавалі зь ёю разам ва ўнівэрсітэце Паўночнай Караліны “A SARS-like cluster of circulating bat coronaviruses shows potential for human emergence” Nat Med 21, 1508–1513 (2015).

У ім аўтары прароча канстатавалі:
“We generated chimera virus which may pose future threats”.
Створаны Шы Чжэнлі з калегамі гібрыдны (chimera) атрымаў у спадчыну, як яны з гонарам даклалі навуковай супольнасьці, карысныя ўласьцівасьці абодвуз сваіх “бацькоў”: ад SARS’a – здольнасьць шкодзіць людзям, а ад бяскрыўднага для чалавека каронавіруса кажаноў – значна большую, чым у SARS’a, хуткасьць распаўсюджваньня.

У ЗША такія небясьпечныя дасьледваньні былі забаронены, і частка навуковага калектыву перасунулася з усімі працоўнымі матэр’яламі ў 2015 годзе ва Укань, дзе і працягнула свае дасьледваньні ўжо ў інстытуце Кітайскай Акадэміі Навук у лабараторыі, якую ачоліла Шы Чжэнлі. З гэтай лабараторыі небясьпечнай хімэры і наканавана было вырвацца на волю.

У сакавіку-красавіку лідэры ЗША і іншых заходніх дзяржаваў пачалі ўсё больш жорстка ўздымаць пытаньне пра адказнасьць Кітаю за пандэмію. Гнеўны адказ паклёпнікам Кітаю ва ўласьцівай яму яркай вобразнай манеры даў 15 красавіка міністр замежных спраў РФ Лаўроў:
“Гэта абсалютна недапушчальна. Ня трэба меркаваць пра ўсіх па сабе. Валасы ўстаюць наўтапыркі ад такіх разважаньняў заходніх калег, якія перайшлі любыя крэсы і прыстойнасьць”.

Можна толькі здагадвацца, што адбылося з валасамі пана міністра, калі дыскурс пра адказнасьць Кітаю нечакана перамясьціўся на крамлёўскія прапагандысцкія каналы. Ён пераходзіў сам усе крэсы і прыстойнасьць на працягу пары дзён. Апафэозам стала перадача Ул. Салаўёва 20 красавіка.

Па-першае, упершыню шырокаму расейскаму гледачу была падрабязна расказана са спасылкай на знакаміты артыкуд у Nature гісторыя легендарнай Шы Чжэнлі: стварэньне ў 2014 годзе штучнага каронавіруса (potential for human emergence), забарона на гэтыя дасьледваньні ў ЗША, пераезд ва Ухань, дзе яна ачоліла лабараторыю. Сапраўднай сэнсацыяй сталі каштоўнейшыя для будучых міжнародных рассьледваньняў і судовых працэсаў паказаньні вык. Абавязкаў дырэктара інстытута Далёкага Усходу РАН Аляесея Маслава. Маслаў – намэнклатурны кітаіст №1, пастаянна ўваходзіць у сьвіту Прэзыдэнта РФ пры наведваньнях тым Кітаю, часта мільгае ў тэлевізары, тлумачачы і прапаведуючы ідэю глыбачэйшага стратэгічнага партнёрства Расеі і Кітаю.

Але 20 красавіка ўвечары мы пачулі свайго роду “Не магу маўчаць!” масьцітага сінолага, плынь ягоных абвінавачваньняў на адрас Кітаю, значна больш жорсткіх і канкрэтных за любыя заявы трампаў і іншых джонсанаў:

“Відавочна, што ўцечка адбыласяз Уханьскай лабараторыі. Кітай даўно фінансуе небясьпечныя экспэрымэнты, што праводзяцца ў ёй, уключна з прышчэпкай віруса людзям. Сьмяротнасьць у лабараторыі вельмі высокая. Каранцін ва Ухані пачаўся з блакіроўкі лабараторыі Шы Чжэнлі, потым усяго Інстытута вірусалогіі і толькі потым распаўсюдзіўся на горад”.

Што гэта было?! Чыноўнік такога ўзроўню (а Маслаў перш за ўсё чыноўнік і толькі потым ужо кітаіст і майстар ушу) ня мог выказаць на знакавай перадачы групэнфюрэра інфармацыйных войскаў такія блюзьнерскія ў кантэксьце нашых з Кітаем “братніх адносінаў” рэчы без санкцыі і, больш таго, наўпроставага ўказаньня зьверху. Інакш яны абодва ўжо былі расстраляны альбо нават горш – падключаны да лячэньня да чэмезаўскіх (кітайскіх) апаратаў ШВЛ.

Пасьля 20 красавіка, аднак, тэма кітайскай адказнасьці ніколі больш не зьяўлялася ў расейскіх афіцыйных СМІ. Маслаў рэгулярна ўзьнікае на экране, але выказваецца, як і раней, выключна ў рамках палітычна карэктнай парадыгмы: “Масква – Пэкін, разам ідуць народы, Пуцін і Сі слухаюць нас, слухаюць нас”.

Андрэй Піянткоўскі

Крыніца: https://www.kasparov.ru/material.php?id=5EC182A46C61A
(Пераклад з расейскай В. Буйвала)

28/5/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2020
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024