Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ТАНГА ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТАЎ. (ФЭЛЬЕТОН) Маскоўскія палітычныя маніпуляцыі круцяцца ў сістэме некалькіх прыёмаў, у аснове якіх хлусьня, блеф, вераломства, добрая міна і “чэсная” дэмагогія. Вось, напрыклад, выбары 1994 года ў Беларусі. Стаўка на Кебіча. Масква (Крэмль) падтрымлівае. Кебіч “руліць”. Усё схоплена. Галоўны вораг Масквы — БНФ. Побач зьяўляецца Лукашэнка. Яго падтрымліваюць спэцслужбы Масквы, імпэрскія, “чорнасоценныя” і камуністычныя колы. Ён крытыкуе Кебіча. Руская агентура кіруе абодвума штабамі (Кебіча і Лукашэнкі). Фаварыт Кебіч. Падтрымка Кебічу. Але ў працэсе выбараў раптам усё пераварочваецца. Аказваецца “народ” за Лукашэнку, “абы ня Кебіч”. Палкоўнікі Масквы, са штабу Кебіча перабягаюць у штаб Лукашэнкі. Кебіч (а ён жа вышэйшы афіцэр КГБ) тут жа зьмірыўся і ў канцы напіша, што дзейнічаў разам з Лукашэнкам, каб не пусьціць да ўлады Пазьняка і БНФ. Цырк. Навэла “Як Кебіча ў лапці абулі”. 10/6/2020 › Навіны
Галоўнымі чыньнікамі цяперашняга часу ў жыцьці Беларусі зьяўляецца эпідэмія каранавірусу Ковід-19 і стыхійны пратэстны рух народа ў час выбарчай кампаніі супраць самаўладзтва Лукашэнкі. Эпідэмія намерана выкарыстана Лукашэнкам і ягоным рэжымам як сродак генацыду і выміраньня беларусаў. Арганізатары пратэстнага руху ў сувязі з выбарамі знаходзіцца пад апасродкаваным уплывам Масквы. 10/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк “Тот, кому не нравятся честные выборы, провоцирует их срыв, заявил претендент на пост президента Виктор Бабарико 4 июня в Витебске на встрече с журналистами и членами своей инициативной группы” 10/6/2020 › Навіны (з цыклу «іх норавы») “Доктар” Мясьнікоў у інтэрв’ю Сабчак заявіў, што за зьнявагу заб’е, і яго ня спыніць страх турмы. Многія зьдзіўляюцца, маўляў, як можна, лекар, гуманная прафэсія. А я нічога дзіўнага ня бачу. У расейскай “эліце” ў людзей розныя прайдзісьвецкія легенды. 10/6/2020 › Навіны Сітуацыя з каранавірусам у Расеі жахлівая, і чыноўнікі шчыра хлусяць пра яе маштабы. Мне сёньня працытавалі словы сёньняшняга ж Сабяніна. Вось гэтая цытата: “Калі гэта прасочыцца, нам галовы паадкручваюць…” Яно прасачылася, Сяргей Сямёнавіч. 16 траўня Сабянін правёў сэлектарную нараду па пытаньнях эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве. І на гэтай нарадзе былі агучаны шакуючыя лічбы, якія невядома, ці рызыкне Сабянін пацьведзіць публічна. Паводле апошніх дадзеных, у Маскве і новай Маскве на дадзены момант заражаных COVID-19 налічваецца 550 тысяч чалавек. Пры гэтым ужо выяўлена 6 выпадкаў паўторнага заражэньня каранавірусам. 10/6/2020 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |