Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Галоўнымі чыньнікамі цяперашняга часу ў жыцьці Беларусі зьяўляецца эпідэмія каранавірусу Ковід-19 і стыхійны пратэстны рух народа ў час выбарчай кампаніі супраць самаўладзтва Лукашэнкі. Эпідэмія намерана выкарыстана Лукашэнкам і ягоным рэжымам як сродак генацыду і выміраньня беларусаў. Арганізатары пратэстнага руху ў сувязі з выбарамі знаходзіцца пад апасродкаваным уплывам Масквы. Каб спыніць маштабнае выміраньне народа ад каронавіруса, трэба перш за ўсё ліквідаваць палітычную прычыну віруснага генацыду — тэрмінова пазбавіцца ад Лукашэнкі. Усьведамленьне людзьмі гэтай неабходнасьці і прызначэньне рэжымам чарговых выбараў Лукашэнкі стала штуршком да народнага пратэсту супраць антынароднай улады. Пра Лукашэнку Людзі ацэньваюць асобу і дзеяньні Лукашэнкі з гледзішча здароваага сэнсу, сацыяльнай выгады, гаспадарчасьці, логікі, культуры, маральнасьці і палітычнага выніку. Тое, што ён наперад кажа (і што часам успрымаецца, як трызьненьне), абавязкова ім будзе выконвацца. Узбуджаная псіхіка прымушае яго ісьці да мэты любымі шляхамі і дасягаць яе любымі сродкамі, каб зьняць перашкоды. Гэта мы назіраем увесь час. Ён не спыняецца перад забойствамі, тэрактамі, парушэньнем закона і пэрманэнтнай хлусьнёй. Тым часам выбарчая кампанія пайшла не па рэжымным сцэнары. Але самая абразьлівая для беларусаў і дзікая была вось гэтая пагроза: “Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Ну дык мы нагадаем!» Гэта не блеф. Пагроза зрабіць у Беларусі, як ў Андыжане (гэта значыць расстраляць народ), такая ж рэальная як і тое, што ўжо, не зважаючы на закон, пачалі хапаць кіраўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў і кідаць іх за краты. У пэрспэктыве ў турме апынуцца і некаторыя прэтэндэнты і кандадаты ў прэзыдэнты. Каб выйграць выбарчую акцыю ў рэжыма (гэта значыць не прызнаць фальшывыя выбары і аб’явіць новыя выбары бяз Лукашэнкі), трэба абавязкова мець на ўвазе намер узурпатара ўжыць сілу (расстрэл) і зрабіць пагром грамадзтва. Паводзіны пратэсту і кантроль над галасаваньнем павінны адбывацца так, каб запабегчы разгрому і ўжыцьцю сілы з боку ўлады. Ня факт, што беларускае войска (і нават АМАП) пачнуць страляць у народ. Але ўзурпатар ліквідаваў мяжу з Расеяй. Гэта значыць, што банды могуць быць запрошаныя адтуль. Паўтаруся, для псіхапата не існуе стрымліваючых чыньнікаў, дзеля дасягненьня мэты. Магчыма беларусам спатрэбіцца грамадзкая ахова мяжы. Трэба мець на ўвазе (зноў жа, зыходзячы з псіхапатыі пацыента), што калі ён стане прайграваць, то несувымерная сіла супраць людзей будзе ўжыта абавязкова. І тут мае значэньне хто і як пакіруе пратэстным рухам. Маятнік хіснуўся. Стыхійны пратэст людзей супраць самаўладзтва Лукашэнкі — гэта грамадзкі факт. Пратэстны рух ня мае ідэалёгіі, зацыклены на падтрымцы Ціханоўскіх, на лёзунгах “Лукашэнка, прэч!” і часткова — “Абы ня Лукашэнка!”. Арганізацыйнае кіраўніцтва руху забясьпечваюць людзі з аналагічным пратэстным узроўнем, якія знаходзяцца пад прыкметным уплывам маскоўскай рыторыкі і агентуры. Палітычная выснова з гэтай сітуацыі стандартная: беларускія патрыёты, палітыкі і дзеячы павінны ісьці да людзей, падтрымаць пратэсты, завязаныя на Ціханоўскіх, дапамагаць людзям і працаваць разам на беларускую перамогу. Трэба быць разам са сваім народам. Калі гэтага не рабіць, то амаль гарантавана, што народны пратэст асядлаюць чужыя сілы і завядуць у маскоўскую прорву. Прытым ня выключана, што з-за сьпіны неакрэсьленага Ціханоўскага могуць выскачыць яшчэ такія рагатыя фурыі, што напрасткі пашыбуюць да “вялікага Пуціна”. Пачаліся рэпрэсіі і настае важны этап змаганьня. Мяч на беларускім полі. Трэба хутка дзейнічаць, наступаць “ад абароны”. Сябры партыі прымаюць рашэньні ў суполках. Падтрымайма Беларусь. Слава Айчыне. 10/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |