Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
І ўсё ж такі, відаць, будзе па-беларуску. Праціўнік зьнішчае самога сябе. Гэта я пра так званыя “выбары”. Нават стала цікава назіраць, як прарасейскія прэтэндэнты змагаюцца “за страну”. Прамаўляючы філасофскай мовай, назіраем “аньнігіляцыю матэрыі”. Ўзурпатар пайшоў напралом. Задача: любым спосабам захаваць уладу. Ён ужо натварыў столькі, што выбары нельга прызнаць увогуле за выбары, тым больш за законныя і дэмакратычныя. Адначасна ўзурпатар ушчэнт нішчыць прэтэндэнтаў так раней любімай ім Масквы, асабліва В. Бабарыку. У выніку спадар Бабарыка можа стаць фігурантам крымінальнай справы, што, безумоўна, ускладніць ягоны ўдзел у выбарах. 17/6/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ГЛЕДЗЯЧЫ НАПЕРАД
Арышт і перасьлед сяброў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта, правакацыя і ўзбуджэньне надуманай крымінальнай справы супраць кіраўніка ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай сьведчаць аб тым, што выбарчая кампанія адбываецца ва ўмовах рэпрэсіяў і перасьледу з боку рэжымнай ўлады, з грубымі парушэньнямі беларускага і міжнароднага права. Такія выбары ня могуць быць прызнаныя за справядлівыя, законныя і дэмакратычныя. 17/6/2020 › Навіны Галоўную праблему эканомікі Расеі ня вырашыць ні манэтарнымі, ні эканамічнымі мэтадамі. Бо галоўная праблема Расеі гэта жорсткі дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, які аднавіць няма адкуль. 17/6/2020 › Навіны Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўнейшым усходнім лесам. 17/6/2020 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |