Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Самая шызоідная навіна, пра якую сёньня даведаліся беларусы, гэта тое, што ўзурпатар адмовіўся ад крэдыту МВФ у 940 мільёнаў даляраў (амаль мільярд) на барацьбу з эпідэміяй каронавірусу. Маўляў, ніякіх карантынаў, няма ў нас каронавірусу. Словам, памірай сабе далей, «народзец» (пакудава цебя не расстрэлял). Можна было дапамагчы сем’ям памерлых (іх ўжо больш за 10 тысячаў), купіць лекі, медыцынскія апараты, сродкі засьцярогі, абараніць дзяцей, дапамагчы лекарам. Зрэшты, няма што тут ужо гаварыць, няма сэнсу. Вернемся да выбараў. Учарашні вулічны пратэст ў Менску (18-06-2020) супраць арыштаў ўдзельнікаў выбарчага працэсу засьведчыў, што людзі салідарызуюцца супраць улады вар’ята. Ня хочуць яго ва ўладзе. Адначасна сітуацыя паказвае, што ініцыятыва пераходзіць да Масквы. Раскручаная альтэрнатыва — маскоўская (Бабарыка, Цапкала). Людзі, якія на вуліцы пляскалі ў ладкі, гатовыя ісьці галасаваць на псэўдавыбары (прытым за любую кандыдытуру акрамя Лукашэнкі, шмат хто за Бабарыку). Масавае галасаваньне ёсьць найлепшая сітуацыя для абвяшчэньня “перамогі” Лукашэнкі з неабвержнай фармальнай аргумэнтацыяй (бо тайнае галасаваньне як факт законна адбылося, яўка была забясьпечана, астатняе – рашэньне ЦВК). Наконт 3% – гэта для жартаў. Прапаганда ўжо стварыла іншую сітуацыю. Аб’яўлена, што толькі подпісаў за вылучэньне узурпатар сабраў каля двух мільёнаў. Масавыя пратэсты тым часам фармальна будуць мець у гэты момант незаконны характар. Тут аргумэнт для ўжываньня сілы. Падвойная небясьпека: Наша пазыцыя (накіраваная на непрыход людзей на галасаваньне і калі галасаваць ня прыйдуць) пазбаўляе рэжым фармальных аргумантаў для ўжываньня сілы, дае магчымасьць беларусам законна і масава патрабаваць навых выбараў. (Замест првакацыйных дэманстрацый за маскоўскую альтэрнатыву). Для посьпеху гэтай беларускай пазыцыі патрэбна масавая нацыянальная беларуская сіла (тыпу БНФ 90-х). Яе няма. Яна, практычна, зьнішчана ў 1999 годзе. Надзея будзе на беларускую салідарнасьць і самаарганізацыю людзей. Застаюцца вялікія шансы ў Масквы здамінаваць цяперашнія псэўдавыбары ў Беларусі і павярнуць на свой сцэнар. Аднак (што крыху парадаксальна), гэта шмат будзе залежыць ад рашэньня Лукашэнкі-Ярмошынай наконт газпрам-гэбоўскіх прэтэндэнтаў. Ёсьць прыблізна пяць варыянтаў рашэньня. Памылка ўзурпатара можа паправіць альбо пагоршыць становішча. 19-06-2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pasutnasci 21/6/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |