Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Сьпіс ягоных злачынстваў велізарны“ 66 год таму здох адзін з самых жорсткіх і брыдкіх масавых забойцаў у сусьветнай гісторыі. Джэк Трыбушальнік і Чыкаціла ў параўнаньні са Сталіным – мізэрныя дылетанты. На ягоным сумленьні мільёны ахваряаў, закатаваных самымі вырабленымі садысцкімі спосабамі. Як і належыць маньякам, Сталін быў адназначна не ў сабе і забіваў ня толькі сваіх рэальных і патэнцыйных ворагаў, але адданейшых прыхільнікаў, блізкіх сваякоў і шчырых сяброў. Роля Сталіна ў тэроры была вялізная. Нездарма масавыя палітычныя рэпрэсіі, пакараньні сьмерцю, высылкі спыніліся разам зь ягонай сьмерцю. Безумоўна, сталінскі тэрор быў спадчыньнікам ленінскага, але Сталін надаў яму нечуваны маштаб і ірацыянальнасьць нават з пункту гледжаньня інтарэсаў рэжыму. Сталін адказны за пачварныя першапачатковыя паразы і гэкатомбы ахвяраў вайны, названай ім Вялікай айчыннай; за сьведамае зьнішчэньне ачагоў эўрапейскай цывілізацыі на прасторах былой расейскай імпэрыі і стварэньне там жорсткай усходней дэспатыі; за шматгадовае рабства народаў краін “сацыялістычнага лягера” і “рэспублік” СССР. Сьпіс ягоных злачынстваў вялізны. Усе іх тут не пералічыць. Але самае страшнае, што і праз 66 год пасьля сьмерці Сталіна ва ўладзе ў Расеі стаіць ягоная паменшаная копія, маленькі Сталінятка, ня здольны дараўнацца свайму папярэдніку па колькасьці ахвяраў, але роўны яму па жорсткасьці, зласьлівасьці, нянавісьці да свабоды, культуры, дэмакратыі, чалавечых правоў і годнасьці. І гэта таксама, у нейкай ступені, “заслуга” Сталіна, які зрэзаў тонкі слой эўрапейскай эліты і высунуў на яе месца падонкаў грамадзтва, якія і праз шмат гадоў пасьля ягонай сьмерці працягваюць панаваць у краіне. Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук. 24/6/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |