Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРЭЧ З БАБАРЫКАМ! За Бабарыкам стаіць “русскій мір”, Газпрам, Масква і манкурты. Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэньня правесьці рэфэрэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасьля зьмены ўлады і адкіданьня антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года. На якія толькі афёры і затраты гатовая ісьці Масква, каб зьнішчыць беларускую мову. Яны ведаюць, што беларуская мова — гэта ёсьць беларуская нацыя. Таму ў іх тут барацьба пэрманэнтная, барацьба на сьмерць НА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНА БОЛЬШ ШКОДНЫ ВОРАГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМ ЛУКАШЭНКА, бо вірус беларусажэрцы Лукашэнкі ўжо на 97 адсоткаў выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізма. Усё, што робіць і гаворыць гэты вар’ят, толькі злуе народ і кансалідуе нацыю на адштурхоўваньні ад яго антынароднай брыдоты. Тут клясычная сытуацыя, калі да дабра прыходзяць ад непрыняцьця зла. Будучыні ў Лукашэнкі тут няма. Бабарыка ж — гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэньня беларускай дзяржавы і беларускай нацыі. Маскве на працягу шэрагу гадоў не ўдавалася “чыста” аформіць захоп Беларусі па прычыне нелегітымнасьці Лукашэнкі. Там працавалі прафэсіяналы і ведалі што рабілі. (Мы, насуперак, таксама ведалі). Цяпер яны выпусьцілі на поле Бабарыку, падрыхтавалі яму велізарнае агентурнае заплеча. Калі б маскоўская афёра ўдалася, то Бабарыка быў бы легітымным прэзыдэнтам. І вось тады захоп праз “рэфэрэндум” ператвараўся б ужо ў справу тэхнікі. Група Бабарыкі, мы бачым, заранёў прыступіла да ажыцьцяўленьня маскоўскага плана. Прэч фальшывыя выбары! Ня йдзеце галасаваць да ворагаў Беларусі! 24 чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК 26/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |