Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: І Н С У Р Г Е Н Т Ы (Паведамленьне) Толькі што (у пачатку чэрвеня) я выдаў сваю новую кнігу “ІНСУРГЕНТЫ”. Гэта зборнік п’ес для тэатра і чытаньня. Творчая задача ў тым, каб закласьці падставы для сучаснага беларускага хрысьціянскага тэатра. У зборніку сем п’ес рознага жанру. Шэсьць на хрысьціянскую тэматыку. “ІНСУРГЕНТЫ” — містэрыя ў адной дзеі, пасьвечаная подзьвігу паўстанцаў Каліноўскага, іхняму ўплыву на беларускае Адраджэньне і на сёньняшні дзень. Драматычная хроніка “АКУПАЦЫЯ” напісана на аснове рэальных падзей 1941-1944 гг. у Менску і пасьвечана дзейнасьці і змаганьню беларускага нацыянальнага падзем’я за часы гітлераўскай акупацыі. Цыкл з чатырох п’ес павязаны адной тэматыкай — “ЭВАНГЕЛЬСКІЯ ДЗЕІ”. Тут адзначаны знакавыя асобы гісторыі хрысьціянства. “ІРАД” — гэта маралітэ напісаная ў стылі Батлейкі і беларускай Народнай драмы. “ХРЫСТОС” — аднаактавы міракль аб знакамітых цудах Хрыста. “ЮДА” — маралітэ пра жыцьцё і ўчынкі апостала Юды Іскарыёта, што здрадзіў Хрыста і усьвядоміў злачыннасьць сваёй здрады. “ПЁТРА” — міракль пра апостала Сымона-Пятра і сашэсьце Духа Сьвятога на дванаццаць вучняў Хрыстовых. Экзыстэнцыяльна-фантастычная драма “БОЖЫ ДАР” пасьвечана ідэалам свабоды ў апошнія гады існаваньня СССР і савецкай акупацыі. Сацыяльна фантастычныя дзеі адбываюцца ў асобай трыццацікілёмэтровай радыяцыйнай зоне Чарнобыльскай катастрофы. Прэзэнтацыя кнігі п’ес “ІНСУРГЕНТЫ” адбудзецца ў Нью-Ёрку пасьля зьняцьця карантыну з-за эпідэміі вірусу Ковід-19. 22 чэрвень 2020 г. Зянон Пазьняк 26/6/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |