Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
29-га ліпеня гэтага года ў Беларусі былі затрыманыя 33 баевікі расейскага ваеннага фармаваньня, якое існуе пад умоўнай назва “Вагнэр”. Гэта прафэсійнае войска наёмнікаў, якое фармальна лічыцца прыватным, удзельнічае ў міжнародным тэрарызме, у войнах на Блізкім Ўсходзе і ў Афрыцы. Паведамлена таксама, што праз адкрытую мяжу з Расеяй у краіну праніклі яшчэ 200 баевікоў гэтага фармаваньня. У сувязі з гэтым адзначаем, што Расея засьведчыла сябе як непрыяцельская дзяржава ў дачыненьні да Беларусі. 31/7/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗЬВІТАНЬНЕ ЗЬ МІФАМ (Пазыцыя кандыдыта на прэзыдэнта і сацыяльная эйфарыя) Бядой і выпрабаваньнем для нашага грамадзтва стала эпідэмія каранавіруса Ковід-19. Эпідэмічнага выпрабаваньня палітычна ня вытрымаў антыбеларускі рэжым (што яго і падкасіла). На вірусную навалу таксама не зважае (і не зьбіраецца зважаць) Газпрам-гэбісцкая альтэрнатыва рэжыму на выбарах прэзыдэнта. Усе перадвыбарчыя пікеты і мітынгі з ўдзелам штабістак і Ціханоўскай (гэтак жа як і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лукашэнкі) праходзяць з ігнараваньнем эпідэмічнай сітуацыі. Ніхто (ні штабісткі, ні Ціханоўская ні абсурдная іхняя “ахова”), ніхто ня думае пра людзей, не карыстаецца засьцерагальнымі медыцынскімі маскамі, дызэнфэктарамі і пальчаткамі. 30/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк НЕАБХОДНАСЬЦЬ БАЙКОТУ Ў ЧАС ЭЙФАРЫІ Верагодна, што Ціханоўскую могуць зьняць з выбараў, каб ня мець лішніх клопатаў для рэжыма. Агітацыю людзей на фальшывае галасаваньне пад уплывам групоўкі Газпрама-Цапкалы яна ўжо зрабіла. Прытым гэтая групоўка правяла нават прэвентыўную прапаганду за прыход на фальшывае галасаваньне (галасаваць супроць ўсіх) у выпадку, калі Ціханоўскую сапраўды здымуць з выбарчага спаборніцтва. Вельмі паказальная пазыцыя. Навошта гнаць людзей на фальшывае галасаваньне супраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць? Лагічна якраз праігнараваць такое галасаваньне, зафіксаваць няяўку, падаць дакуманты ў ЦВК і Пракуратуру ды законна запатрабаваць новыя выбары з новымі кандыдатамі. Навошта так упарта пры любых абставінах хочуць загнаць людзей галасаваць? Вынік жа такога галасаваньня вядомы — трыюмф Лукашэнкі. 28/7/2020 › Навіны
БАЙКОТ Канторская прапаганда пачала наперад заклікаць людзей на фальшывае галасаваньне, калі, напрыклад, Ціханоўскую здымуць з выбараў. Тады, маўляў, усяроўна трэба йсьці галасаваць супраць усіх! 25 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк 27/7/2020 › Навіны Тэхналёгія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі (”Тры жанчыны”) аказалася даволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткі цалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую, якая цягне ўсіх на фальшывае галасаваньне, абяцаючы потым расчысьціць дарогу да ўлады Бабарыкам-Цапкалам. Альтэрнатыва штабоў, абапертая на постаці Ціханоўскай выклікала эйфарыю ў абуджаным грамадзтве. Кожны спрасонку гатовы пайсьці на выбары і сказаць сваё “не” Лукашэнку, які стаў усім ненавісны. 27/7/2020 › Навіны СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА (Ліст да сяброў КХП – БНФ) Авантура групы Газпрама і заклік Ціханоўскай да людзей масава прыходзіць на фальшывае галасаваньне 9 жніўня звужае магчымасьці байкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыя пазыцыі байкоту застаецца палітычна моцнай і неабходнай. Далейшыя падзеі будуць толькі пацьвярджаць неабходнасьць байкоту. Патрэбныя дзеяньні 1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні. 23/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: ПЛАН ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА Масква (якая, у адрозьненьне ад 2010 года, цяпер дзейнічае схавана на выбарах у Беларусі) правяла эфэктную маніпуляцыю, і становішча кардынальна перамянілася. Сьвятлану Ціханоўскую і яе групу аб’ядналі з групамі банкіра Бабарыкі і гэбіста Валеры Цапкалы і рэальна засьведчылі агульную пазыцыю групоўкі Газпрама. На першым этапе галоўнае ў тым, што Ціханоўская адмовілася ад байкоту фальшывых выбараў і стала заклікаць людзей на масавае галасаваньне. 20-га ліпеня Сьвятлана Ціханоўская ў запланаваным выступе па радыё агучыла праграмныя палажэньні групоўкі Газпрама і свае пажаданьні. Чытаньне і аналіз праграмнага выступу паказвае, што калі б, напрыклад, яна перамагла на гэтых фальшывых выбарах, то дзеяньні яе былі б наступныя: 1. На пачатку (мінімум на паўгода) застанецца дзейнічаць канстытуцыя дыктатуры 1996 года (а значыцца прызнаюцца вынікі лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года). 2. Застаецца ўся адміністрацыя і чыноўнікі лукашысцкай сістэмы (вертыкаль). 3. У гэтай сітуацыі Ціханоўская будзе валодаць усімі паўнамоцтвамі заканадаўства лукашысцкай дыктатуры. Без групы падтрымкі такое валоданьне ўладай ажыцьцявіць няпроста. Каманда ў яе чужая (дакладней газпрамаўска-маскоўская). 4. На працягу шасьці месяцаў, валодаючы неабмежаванымі паўнамоцтвамі, Ціханоўская і група вакол яе (якая будзе ўсё вызначаць) рыхтуюць новыя выбары прэзідэнта згодна з Канстытуцыяй дыктатуры 1996 года (!) і адначасна разам з выбарамі праводзяць рэфэрэндум па вяртаньні і прэпарацыі Канстытуцыі 1994 года (якую незаконна ліквідаваў Лукашэнка). 22/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ ГАЛАСАВАЦЬ НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ! Гэты мой зварот да ўсіх людзей, што падтрымалі рух “Стоп, таракан!” і стаялі ў чэргах падпісацца за Ціханоўскую. Выбараў у Беларусі няма. Як лічацца галасы — ніхто ня ведае. Пратаколы галасаваньня падпісваюцца ў адміністрацыі. Там “малююць” галасы, якія патрэбныя Лукашэнку. Таму хадзіць на такія выбары і галасаваць — гэта значыць сябе не паважаць. 20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі трымаецца на фальшывай сістэме выбараў, якую ён стварыў. Фактычна, выбараў няма. Няма бачнага кантролю за падлікам галасоў. Пратаколы галасаваньня перапісваюцца ў адміністрацыі, дзе ўпісваюць патрэбныя рэжыму вынікі галасаваньня, незалежна ад таго, як галасавалі выбаршчыкі. Фальсіфікацыя забясьпечвае Лукашэнку 75-85 адсоткаў галасоў. Гэтак цягнецца ўжо 25 гадоў. 20/7/2020 › Навіны Не хадзіце на фальшывыя выбары! Не галасуйце! Выбараў няма! Кандыдаты ў прэзыдэнты, здымайцеся з фальшывых выбараў! Негаласаваньне народа засьведчыць узурпацыю ўлады Лукашэнкам. Ён будзе арыштаваны і адхілены ад улады пад ціскам грамадзтва воляй народа. Жыве Беларусь! 19 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк 20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Аўтарытарны антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь стварыў такую сістэму ўлады, дзе зьмена яе шляхам выбараў немагчымая. Народ, практычна, адхілены ад выбару, уплыву і кантролю над аўтарытарнай уладай. Так доўжыцца ўжо 26 гадоў. Краіна ў небясьпецы. Грамадзтва заведзена ў тупік. Усе дзяржаўныя рашэньні залежаць ад адной псіхічна неадэкватнай асобы на ўзурпаванай пасадзе прэзыдэнта. 20/7/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: “Я ПАЙДУ ДА КАНЦА” На жаль, адбылося тое, што магло адбыцца. Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ў абарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ні разуменьня. (Палітыка — гэта альбо прафэсія альбо талент.) Ёй прапанавалі аб’яднаць выбарчую прапаганду і дзеяньні са штабамі В. Бабарыкі і В Цапкалы і яна пагадзілася. 17 ліпеня адбылася прэсавая канфэрэнцыя жонкі Цапкалы Веранікі Цапкалы, каардынатара штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Сьвятланы Ціханоўскай. Жанчыны паўтаралі, што галоўная задача злучэньня прыцягнуць народ на галасаваньне, каб усе прыйшлі галасаваць 9-га жніўня. “Мы будем делать всё для того, чтобы сделать эті выборы легітімнымі”, — сказала Вераніка Цапкала. (Дакладна кажу, такіх мядзьвежых памочнікаў Лукашэнкі на выбарах я яшчэ ня бачыў.) 18/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псэўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі як ненатуральна хутка аб’ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы — на забесьпячэньні масавага фальшывага галасаваньня і недапушчэньня байкоту — галоўнай небясьпекі для ЦВК і рэжыму ўлады. 16/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ (Ліст да сяброў КХП– БНФ) Паважаныя сябры Фронту. Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Я ведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькі сябры і прыхільнікі.) Пакуль што пайшло ня кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней. “Мы перамаглі!” — лямантуюць са штабу банкіра, — “Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!”, “Лукашэнка слабак!” — падхопліваюць так званыя “экспэрты” і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур’ёзную палітыку. 15/7/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі Зянон ПАЗЬНЯК: ЁСЬЦЬ ТОЛЬКІ ШАНСЫ — І БЕЗ ІЛЮЗІЙ (Ліст да сяброў КХП – БНФ) Вынік выбарчай кампаніі прадвызначаны парадыгмай узурпатара: Адступаць няма куды — улада альбо сьмерць. Гэта азначае, што выбарнасьць для ўзурпатара будзе забясьпечвацца любой цаной. Выснова гэтая крыху захісталася, калі зьявіўся пратэстны рух Ціханоўскага “Стоп, таракан!”. Але пасьля арышту Ціханоўскага і беларускіх патрыётаў усё вярнулася да злавеснай парадыгмы. 76 адсоткаў за ўзурпатара ўжо нават агучана. 12/7/2020 › Навіны САРАПЕНЯ Пётр Андрэевіч (1944 – 8.7.2020) У Віцебску пасьля доўгай хваробы памёр сп. Пётр Сарапеня, сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Спадар Пётр стаў у шэрагі Беларускага Народнага Фронту з першых дзён народнага рушаньня ў 1988 годзе, быў удзельнікам Устаноўчага Зьезду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. На працягу дзесяцігоддзяў змаганьня ён рабіў штодзённую фронтаўскую працу на роднай Віцебшчыне. Гэта быў надзейны, моцны духам чалавек, сапраўдны беларускі змагар, нястомны работнік на нашай ніве. 12/7/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: “И ЗА РОДНУЮ БЕЛОРУССИЮ” У сьвежаветравых 60-х гадах я ведаў аднаго савецкага генэрала-расейца, які круціўся каля Саюзу пісьменьнікаў (нешта нават пісаў па-руску). Ён быў паказным патрыётам. Бывала пачне на банкеце гаварыць, трымаючы кілішак, і абавязкова скончыць шчырым гуканьнем: “І за родную Белоруссію!” Мае сябры з акадэмічнага асяродка толькі пасьмейваліся лагодна. Людзі адукаваныя — ведалі што тое значыць. Для такіх расейска-савецкіх “за родную Белоруссію” было, як “за родную Ставропольшчіну”. Ніякога беларускага сэнсу тут не існавала. 8/7/2020 › Навіны
Гэтыя прадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыі не перастаюць зьдзіўляць. Некаторыя праштамапаваныя так, што выпраўленьню не падлягаюць. Нават беларускія расейцы часам аказваюцца больш гнуткімі. Звычайная карцінка ў пачатку 90-х. Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы і з парогу: – Так говорите так, как Вам удобно. Нет же проблем. – Понимаю. Но надо. Ёсть независимая Беларусь и надо уважать язык страны. 8/7/2020 › Навіны Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўным усходнім лесам. 8/7/2020 › Навіны Ад душы віншуем сп. Яна Дзяржаўцава зь юбілеем! На такіх людзях, як спадар Ян, трымаецца справа нашага нацыянальнага адраджэньня на Віцебшчыне. Сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, ён на працягу доўгіх гадоў аддае ўсе сілы, ўсю сваю творчую энэргію для працы на беларускай ніве. 7/7/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |