Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Гэтыя прадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыі не перастаюць зьдзіўляць. Некаторыя праштамапаваныя так, што выпраўленьню не падлягаюць. Нават беларускія расейцы часам аказваюцца больш гнуткімі. Звычайная карцінка ў пачатку 90-х. Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы і з парогу: – Так говорите так, как Вам удобно. Нет же проблем. – Понимаю. Но надо. Ёсть независимая Беларусь и надо уважать язык страны. Такія размовы з выбаршчыкамі ў мяне былі ня рэдкасьць. Саветы будавалі камунізм з “обшчэчэлавечэскім языком”, але такой, як цяпер, агалцелай сіплай нянавісьці да беларусаў і беларускай мовы тады не дэманстравалі. Усё было прыкрыта пабудовай “коммуністічэского обшчэства” і “советского народа”. Як паказвае практыка, ідэалагічна апрацаваныя саветызмам асобіны направе не надаюцца. Нават элемэнтарны здаровы сэнс які часам быў у маіх наведнікаў расейцаў, тут не спрацоўвае. Гэта ж што трэба мець у галаве, ккаб выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары прэзыдэнта Беларусі (прэзыдэнта нацыі) і нават слова ня мовіць па-беларуску. Ну ўжо адмыслова вывучылі б што-небудзь, калі ў нацыянальную палітыку патрапіць сабраліся! “Нет. Не нада”. У іх свае “соображэнія”. Яны маленькія Лукашэнкі. – А чаму вы, беларус, ідзеце на прэзыдэнта Беларусі і не размаўляеце па-беларуску? — пытаецца журналіст у Цапкалы. – А знаете, в 90-х, когда всё стало свободно, я заінтересовался кіно і мультікамі на польском телевіденіі і, чтобы понімать, выучіл польскій язык. Так сейчас боюсь, что по-белорусскі ў мяня будут полонізмы і русіцізмы в разговоре, Поэтому не разговаріваю. Пры гэтым Цапкала не прастачок (каб такое глупства казаць). Інтэлектуал быццам бы. Але, відаць, прашыты супраць беларушчыны так, што мазгі плывуць. “Сделано в СССР”. Так і жывуць. 8 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/sdelanovsssr 8/7/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |